Дапаможам Еўрасаюзу... у барацьбе з шаленствам
Дапаможам Еўрасаюзу... у барацьбе з шаленствам
З планаваным уводам у чэрвенi гэтага года другога пускавога комплексу "Вiцебскай бiяфабрыкi" ў два разы павялiчыцца аб’ём вытворчасцi ветэрынарных прэпаратаў — на суму да 17 мiльярдаў рублёў у год. З iх па iмпартазамяшчэннi — на суму каля 10 мiльярдаў. Сёлета эканомiя сродкаў пры закупцы айчынных прэпаратаў за кошт больш нiзкiх цэнаў складзе 3,5 мiльярда рублёў. Сёння ў краiне зарэгiстраваны 1146 ветэрынарных прэпаратаў, з якiх толькi 46,6 працэнта — айчынныя. — Дарэчы, што датычыцца iмпартазамяшчэння, мы гатовы супрацоўнiчаць з Еўрасаюзам ў кiрунку прафiлактыкi шаленства ў прыгранiчных зонах, — распавядае дырэктар гэтага прадпрыемства Аркадзь ЮДАСІН. — Прапрацоўваем пытанне заключэння адпаведных пагадненняў. Для гэтага ёсць падстава — сiтуацыя з шаленствам дзiкiх жывёл выйшла з-пад кантролю. Каб раскiдваць спецыяльныя ветэрынарныя сродкi, лепш за ўсё выкарыстоўваць малую авiяцыю. Нашу прадукцыю добра ведаюць за мяжой — у Турцыi нядаўна зарэгiстравалi прэпарат, у Казахстане рэгiструем сем. Працуем з Арменiяй, Азербайджанам, Сiрыяй. Паводле слоў кiраўнiка, унiкальнасць прадпрыемства ў тым, што пасля завяршэння рэканструкцыi, па сваiх вытворчых здольнасцях яно не будзе мець аналагаў у СНД. Цiкава, што фабрыка становiцца i своеасаблiвай альма матар. Тут у студэнтаў ёсць магчымасць праходзiць практыку, займацца даследчай дзейнасцю. Спецыяльна для ветэрынарнай прамысловасцi летась у Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны была адкрыта новая спецыяльнасць "Ветэрынарная фармацыя". Рыхтуюць 50 спецыялiстаў. Аляксандр ПУКШАНСКI. Вiцебскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З планаваным уводам у чэрвенi гэтага года другога пускавога комплексу "Вiцебскай бiяфабрыкi" ў два разы павялiчыцца аб’ём вытворчасцi ветэры |
|