Лепшыя ўзоры беларускай мэблі — на форуме ў Мiнску
Лепшыя ўзоры беларускай мэблі — на форуме ў Мiнску
Мiжнародная выстаўка "Мэблевы форум-2009", якая пройдзе з 14 па 17 красавiка, аб’яднае некалькi самастойных праектаў: "Мiнскi мэблевы салон", "Кухня", "Даматэх", "Мэблевыя тэхналогii", "ОфiсКамфорт", паведамiлi ў аргкамiтэце выстаўкi — выставачным прадпрыемстве "Экспафорум". Тут будуць прадстаўлены прагрэсiўныя тэхналогii вырабу, найноўшыя матэрыялы i кампаненты, арыгiнальныя канцэпцыi ў дызайне, сучасная мэбля ўсiх стыляў i напрамкаў, убудоўваемая бытавая тэхнiка. Выстаўка складаецца з двух сектараў — "Гатовая мэбля" i "Матэрыялы для вытворчасцi мэблi". У форуме прымуць удзел больш як 130 кампанiй з Беларусi, Расii, Украiны, Аўстрыi, Кiтая, Лiтвы, Польшчы. Прадукцыя беларускiх мэблевых кампанiй займае 30 працэнтаў мэблевага рынку СНД, дэманструе высокi спажывецкi i экспартны патэнцыял. Запланаваны круглыя сталы i тэматычныя семiнары. Пройдзе прафесiйны конкурс сярод прадстаўнiц мэблевых кампанiй "Мисс мебельная краса-2009" i конкурс спажывецкiх пераваг сярод экспануемых узораў мэблi "Народная марка". БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародная выстаўка "Мэблевы форум-2009", якая пройдзе з 14 па 17 красавiка, аб’яднае некалькi самастойных праектаў: "Мiнскi мэблевы с |
|