Дорагi дарогi
Дорагi дарогi
Дыскусiйная трыбуна
Дэпутат Сяргей Сямашка лiчыць, што галоўная перашкода на шляху вырашэння праблем беларускiх аўтадарог — фiнансавая. Шматпавярховiкi ў спальных раёнах растуць як грыбы пасля дажджу, а паркоўкi за iмi зусiм не паспяваюць. Цесна, вядома ж, не толькi ў дварах, але i на дарогах. Адсюль забруджанасць, парушэннi, сутыкненнi ды канфлiкты. І гэта ўжо даўно перастала быць галаўным болем выключна ДАIшнiкаў i дарожнiкаў. Спецыялiсты розных кiрункаў заклапочаныя вырашэннем такiх праблем, у пошуках i палiтыкi — як адрэгуляваць тыя няпростыя пытаннi на заканадаўчым узроўнi. У чарговы раз звярнулiся да актуальных праблем i падчас нядаўняга тэматычнага "круглага стала" ў верхняй палаце парламента. А дэпутаты ў першы дзень сесii прынялi папраўкi ў закон аб дарожным руху. Пра дыскусii ў гэтай сферы, рознасць падыходаў i тэндэнцыi ў заканадаўстве мы гутарым з Сяргеем Сямашкам, старшынёй Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па прамысловасцi, палiўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязi i прадпрымальнiцтве. Прыняты ўжо ў другiм чытаннi законапраект калiсьцi пачынаўся з папраўкi, якая выключала з паўнамоцтваў Савета Мiнiстраў прэрагатыву лiмiтаваць плату за навучанне ў аўташколах. Гэта дазволiла навучальным установам уздыхнуць лягчэй, зрабiць цэны больш адэкватнымi выдаткам, так-сяк аднавiць парк аўтамабiляў. Аднак пры разглядзе законапраект атрымаў яшчэ шэраг новаўвядзенняў. "Цяпер заканадаўча рэгулюецца рух шасi па аўтадарозе", — падкрэслiвае дэпутат. Тут маецца на ўвазе не шасi самалёта, а шасi як асноўная частка аўтамабiля, трактара цi iншага транспартнага сродку — рама, на якой умацоўваюцца кузаў, усе механiзмы i дэталi. "Да прыняцця ўказа кiраўнiка дзяржавы i да ўнясення змянення ў закон узнiкалi праблемы з тым, выпускаць шасi на дарогу цi не. I калi выпускаць, то якiм чынам гэта павiнна быць арганiзавана. На сёння выразна акрэслена, што шасi можа выязджаць, яго ўдзел у дарожным руху, правы i абавязкi кiроўцы — усё як з транспартным сродкам. Адзiнае адрозненне ў тым, што iм выдаюцца часовыя рэгiстрацыйныя нумары i яны не праходзяць тэхагляд. Паколькi размова iдзе перш за ўсё пра новыя шасi, якiя выпускаюцца на Мiнскiм аўтамабiльным заводзе, Указам вызначаныя таксама адпаведныя дапаўненнi ў правiлы дарожнага руху". Узнiкалi праблемы i з заканчэннем тэрмiну пазбаўлення права на кiраванне аўтамабiлем. "Пазбаўлены правоў пры iх вяртаннi абавязаны прайсцi медыцынскi агляд. Аднак даведка кiроўцы выдаецца тэрмiнам на пяць гадоў, i калi, скажам, пазбаўленне было на год, то атрымлiваецца, яна ўсё яшчэ сапраўдная. У Дзяржаўтаiнспекцыi было мноства праблем. Сёння мы вызначылiся з гэтым у законапраекце. Кiроўца абавязаны прайсцi медкамiсiю не раней за месяц да заканчэння тэрмiну пазбаўлення права кiравання транспартным сродкам". Улiчаны ў законапраекце таксама ўсе нюансы парадку дзяржаўнай рэгiстрацыi i тэхаглядаў транспартных сродкаў сiлавых структур. У профiльнай камiсii працуюць не толькi над заканадаўствам аб дарожным руху, тут маюць справу з усiмi нарматыўнымi прававымi актамi галiны. Таму дэпутаты лiчаць магчымым свой удзел у папярэднiм абмеркаваннi: "Было б добра, калi б усё ж такi акты кiраўнiка дзяржавы, якiя рыхтуюцца, нам паказвалi да падпiсання. Мы сёння ў камiсii вядзём на дастаткова добрым узроўнi ўсё транспартнае заканадаўства i маглi б выказваць часам пэўнае меркаванне па асобных актах. Каб на стадыi ўнясення змяненняў у закон не ўзнiкала нiякiх праблем". Шмат якiя пытаннi ў транспартным заканадаўстве па-ранейшаму застаюцца адкрытымi. "Калегi з Савета Рэспублiкi, напрыклад, прапануюць зноў вярнуцца да асноўнага тэксту закона аб дарожным руху i перагледзець паняццевы апарат, зрабiць тэрмiналогiю адзiнай ва ўсiх нарматыўных прававых актах гэтай галiны. Аднак як гэта зрабiць, калi, паводле правiлаў дарожнага руху, "пасажыр" — гэта асоба, якая знаходзiцца ў аўтамабiлi, аднак не кiруе iм, а ў законе аб аўтатранспарце i аўтаперавозках пад тым жа паняццем маецца на ўвазе чалавек, якi заключыў дагавор на перавозку. Гэта крыху розныя рэчы, i прывесцi iх да адной роўнiцы не ўяўляецца магчымым". Сяргей Аляксандравiч бачыць сэнс у тым, каб абагульнiць практыку прымянення закона аб дарожным руху i ацанiць, што варта туды дадаць. "Закон працуе крыху больш за год, i ўжо нейкая практыка напрацаваная. Трэба паглядзець, чаго там не хапае. Напрыклад, вельмi куртатая глава аб арганiзацыi дарожнага руху. Калi рыхтавалi закон, мы не змаглi яе напоўнiць. Мы выстройвалi схему закона так: кiроўца — аўтамабiль — пешаход — навакольнае асяроддзе. Трэба было прапiсаць патрабаваннi да кожнага суб’екта. Напрыклад, аўтамабiль у нас павiнен прайсцi дзяржаўную рэгiстрацыю, тэхагляд, i толькi пасля гэтага ён атрымлiвае допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Як мы падышлi да вызначэння дарожнага руху? Гэта найперш нейкая яго арганiзацыя. Калi б мы не кiравалi iм, гэта быў бы хаос. Навошта мы арганiзуем рух? Каб забяспечыць прапускную здольнасць дарог, бяспечныя ўмовы. Дык вось аб самой арганiзацыi дарожнага руху мы практычна нiчога не ведаем. У законе мы толькi спасылаемся на правiлы дарожнага руху, варта было б падумаць, што сюды можна ўключыць". На думку дэпутата, у гэтым ключы варта дыскутаваць пра тое, як павялiчыць прапускную здольнасць дарог. "Што сёння перашкаджае аўтамабiлiстам? Найперш святлафоры i пешаходныя пераходы. Мабыць, нам варта было б гаварыць пра тое, каб адмовiцца ад пешаходных пераходаў, прыняць святлафоры — зрабiць развязкi на розных узроўнях. На захадзе гэта актыўна выкарыстоўваецца. I мы рана цi позна да гэтага прыйдзем, таму што сёння ўсе добра ўсведамляюць, што ў Мiнску хутка мы не зможам праехаць па асноўных магiстралях". I тармозiць гэты працэс толькi адсутнасць фiнансавай падтрымкi. "Айчынныя спецыялiсты ў стане распрацаваць глабальны план вырашэння дарожных праблем. Аднак сёння не ўсё так гладка з фiнансамi. У нас распрацаваная неблагая рэканструкцыя праспекта Дзяржынскага (i пешаходных пераходаў не будзе, i святлафораў па мiнiмуму) — паглядзiм, як там будзе арганiзаваны дарожны рух. Спадзяюся, што праблемы будуць знятыя". Здараецца, заходзiць размова i пра рашэнне, якое наогул не патрабуе грашовых выдаткаў. Проста павялiч хуткасны рэжым — i на дарогах адразу стане больш вольна. Аднак пры такой арганiзацыi руху — з безлiччу святлафораў i пераходаў — адразу ж паўстае рубам пытанне бяспекi. Без затораў, аднак з вялiкай рызыкай ДТЗ, якiх у краiне i без таго хапае, — цi вартая аўчынка вырабу?.. I тармозiць гэты працэс толькi адсутнасць фiнансавай падтрымкi. "Айчынныя спецыялiсты ў стане распрацаваць глабальны план вырашэння дарожных праблем. Аднак сёння не ўсё так гладка з фiнансамi. У нас распрацаваная неблагая рэканструкцыя праспекта Дзяржынскага (i пешаходных пераходаў не будзе, i святлафораў па мiнiмуму) — паглядзiм, як там будзе арганiзаваны дарожны рух. Спадзяюся, што праблемы будуць знятыя". Здараецца, заходзiць размова i пра рашэнне, якое наогул не патрабуе грашовых выдаткаў. Проста павялiч хуткасны рэжым — i на дарогах адразу стане больш вольна. Аднак пры такой арганiзацыi руху — з безлiччу святлафораў i пераходаў — адразу ж паўстае рубам пытанне бяспекi. Без затораў, аднак з вялiкай рызыкай ДТЗ, якiх у краiне i без таго хапае, — цi вартая аўчынка вырабу?..Адвечная спрэчка кiроўцы i пешахода не скончыцца, пакуль рух не будзе арганiзаваны па-iншаму. А так адзiн вiнавацiць другога, i кожны ў нечым мае рацыю. Па ўласным вопыце скажу, што самая лепшая школа пешахода... у аўтамабiлi! Пакуль за рулём не пасядзiш, супрацьлеглы бок не зразумееш. "Дарожныя праблемы — не толькi ў самiх дарогах. Яны куды шырэйшыя. Гэта праблема нашай агульнай культуры, якая потым пераносiцца на дарогу. Цi можна казаць пра тое, што чалавек, па жыццi некультурны, сеўшы за руль, стане культурным? Таму на дарозе ўвесь час трэба думаць: а што зробiць мой сусед? Бо нават самы класны кiроўца не можа быць упэўнены, што нехта не парушыць правiлы, не ўедзе ў яго машыну. Сам езджу нядаўна, але заўважаю, што ўсё горш i горш на дарогах становiцца. Заторы параджаюць агрэсiўнасць кiроўцаў — усе ж спяшаюцца, хочацца трапiць на месца як мага хутчэй, нехта спрабуе абагнаць iншага, у вынiку мы з’язджаемся недзе...". Не маглi мы не пацiкавiцца, якiм аўто кiруе дэпутат: "Джыпа ў мяне няма, — смяецца Сяргей Аляксандравiч. — Просценькая такая машынка — Opel Vectra. Вялiкую машыну мець сёння ў Мiнску цяжкавата — праблема i расходу палiва, i паркоўкi. У мяне ўнiверсал, дык калi з расходам яшчэ так-сяк — дастаткова эканамiчная машына, асаблiва на трасе, — то з месцам для стаянкi ёсць праблемы. Не заўсёды пры бакавой паркоўцы са сваёй машынкай я магу змясцiцца". Якiя змяненнi закрануць аўтааматараў у недалёкай будучынi? "Чакаецца змяненне катэгарыйнасцi транспартных сродкаў, каб прывесцi ў адпаведнасць з еўрапейскай сiстэмай. Мабыць, ужо праз год. Плануецца таксама пасведчанне кiроўцы новага ўзору. Не думаю, што гэта будзе тэмай закона; калi мы рыхтавалi той закон, спаслалiся, што гэта прэрагатыва Савета Мiнiстраў. Адзiнае, што мы вызначылi, — тэрмiн дзеяння пасведчання кiроўцы 10 гадоў". Нагадаем, што дагэтуль беларускiя кiроўцы атрымлiвалi правы адзiн раз на ўсё жыццё. Чаму ж вырашылi змянiць гэту традыцыю? "Не ведаю, наколькi гэта сур’ёзна, аднак прыводзiлi прыклад, калi ўнук карыстаўся пасведчаннем кiроўцы дзеда. Ну, а ўвогуле мы ж мяняем пашпарт, змяняемся самi — павiнны мяняць i пасведчанне кiроўцы. Першапачаткова прапаноўвалi ўвязаць гэта менавiта з заменай пашпарта (у 25 i 45 гадоў), аднак гэта, вiдаць, не зусiм правiльна. Дзесяцiгадовы тэрмiн уяўляецца найбольш апраўданым. Тым больш, што жыццё не стаiць на месцы — здаецца, толькi выйшлi пасведчаннi кiроўцы аднаго ўзору, але я больш чым упэўнены, што далей будуць электронныя дакументы. А можа з цягам часу будзе адзiная iдэнтыфiкацыйная картка — i дакумент, якi засведчвае асобу, i правы на кiраванне". Будзем спадзявацца, што заканадаўства пойдзе ў нагу з узрослым попытам на прыватны транспарт, а разам з iмi i ўся належная iнфраструктура. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутат Сяргей Сямашка лiчыць, што галоўная перашкода на шляху вырашэння праблем беларускiх аўтадарог — фiнансавая. Шматпавярховiкi ў спальных раёнах
|
|