21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свой чалавек з Брандэнбурга

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свой чалавек з Брандэнбурга

Днямi завяршыўся вiзiт у нашу краiну прэм’ер-мiнiстра федэральнай зямлi Брандэнбург Мацiяса Платцака. Акрамя сустрэч з прэм’ер-мiнiстрам Сяргеем Сiдорскiм i iншымi афiцыйнымi асобамi, ён знайшоў час выступiць з лекцыяй у Мiнскiм адукацыйным цэнтры (МАЦ) iмя Іаганеса Рау на тэму "Рэгiянальнае супрацоўнiцтва ў Еўропе".

Чым больш я слухаў у сiнхронным перакладзе гэтага немца, тым больш ён падабаўся мне сваёй натуральнай шчырасцю i адкрытасцю, а не гульнёй у "свайго хлопца", майстэрствам якой з часам авалодваюць многiя публiчныя палiтыкi, каб падабацца электарату, слухачам, суразмоўнiкам. Без гэтай здольнасцi палiтык не палiтык, а так сабе, тэхнiчная асоба па перадачы iнфармацыi.

Выступленне Мацiяса Платцака нагадвала сустрэчу з людзьмi свайго кола, да якiх не трэба прыстасоўвацца. Ён сам растлумачыў прычыны такой манеры паводзiнаў проста: вырас у былой ГДР, дакладней, у акрузе Патсдам. Там былi савецкiя вайсковыя часткi — больш за 30 тысяч вайскоўцаў. Мiж iншым, дзякуючы iх спагадлiвасцi, многiя немцы карысталiся рускiм бензiнам, якi быў не горшы за мясцовы.

Манера выступлення прэм’ер-мiнiстра падкупляла поўнай адсутнасцю ментарства, якой нярэдка грашаць у нас заходнiя палiтыкi. Напрыклад, не кожны палiтык у малавядомай яму замежнай аўдыторыi з iронiяй падзелiцца вось такiм цiкавым i трохi з’едлiвым назiраннем аб сваiх нямецкiх калегах, суайчыннiках-палiтолагах. Калi на нейкiм публiчным мерапрыемстве раптам абвяшчаецца, што ёсць магчымасць наведаць нейкую мiжнародную канферэнцыю ў Парыжы, то 80 % прысутных без ваганняў пагаджаюцца ехаць туды. А калi запрашэнне тычыцца краiн Усходняй Еўропы, той жа Беларусi цi Славакii, то тыя ж 80 % прысутных знаходзяць уважлiвыя прычыны адмовiцца ад паездкi. Так, на жаль, часта бывае, канстатаваў прамоўца.

Думаецца, гер Платцак ажыўляў сваю вельмi сур’ёзную прамову такiмi вось смешнымi назiраннямi з мэтай паказаць прысутным, што тое агульнае мiнулае нiкуды не падзелася, яно можа i павiнна стаць глебай для ўсталявання лепшага разумення памiж людзьмi абедзвюх краiн. А перспектывы сёння адкрываюцца шырокiя. З прычыны свайго геаграфiчнага становiшча Германiя асуджана на развiццё рэгiянальных сувязяў, бо ў яе сярод iншых еўрапейскiх дзяржаў больш за ўсё суседзяў. Што датычыць зямлi Брандэнбург, то яна спрадвеку мела стасункi з суседнiмi народамi. Яе кiраўнiк лiчыць, што мы павiнны лепш ведаць адно аднаго, знаходзiць час для сустрэчаў, (як, напрыклад, у рамках мiжнародных дыспутаў, прысвечаных памяцi вялiкага сябра Беларусi Iаганеса Рау), каб паспрачацца, паглядзець, нарэшце, адно аднаму ў вочы, i хаця б паспрабаваць зразумець i пазiцыю, i погляды, i iнтарэсы суседа. Таму гер Платцак тэмай свайго даклада абраў гэту вельмi актуальную сёння рэгiянальную тэму.

На яго думку, сёння еўрапейскай iнтэграцыяй варта займацца i па прычынах глабальнага характару. Ужо цяпер важна паспрабаваць зазiрнуць у будучыню, скажам, якiмi будуць свет i Еўропа праз 10, 20, 30 гадоў? I гэта не рытарычнае пытанне. Бо зараз у свеце ствараюцца тры магутныя рэгiянальныя групоўкi. Першая — Японiя, Кiтай i Iндыя, другая — ЗША, Канада i Мексiка, трэцяя — краiны нашай старой i прыгожай Еўропы. I памiж гэтымi групоўкамi будзе з часам весцiся асноўная канкурэнцыя ў свеце. Трэба быць гатовымi да гэтага.

Дарэчы, асноўныя тэзiсы прамовы палiтыка падтрымалi i паслы. Уладзiмiр Скварцоў, пасол Беларусi ў Германii, адзначыў велiзарнае значэнне развiцця рэгiянальных сувязяў для паглыблення стасункаў краiн у розных сферах, у тым лiку i эканамiчнай. Што датычыць апошняй, то яна сёння насычаецца цiкавымi канкрэтнымi праектамi, у тым лiку i з федэральнай зямлёй Брандэнбург. Невыпадкова там летась было адкрыта першае ганаровае консульства Беларусi ў ФРГ. Нашу краiну нярэдка называюць мостам памiж Усходам i Захадам. Хацелася б, каб рух па iм быў у два бакi, а адносiны памiж рэгiёнамi Беларусi i Германii выйшлi на якасна новы ўзровень, сказаў беларускi пасол.

Яшчэ больш аптымiстычна гаварыў нямецкi пасол у Мiнску Гебхардт Вайс. На яго думку, ёсць вiзiты, як вяхi, якiя прымушаюць нас задумацца аб пройдзеным шляху i новых гарызонтах. Цяперашнi вiзiт прэм’ер-мiнiстра Брандэнбурга адбываецца на прынцыпова новай фазе развiцця Еўропы, якое, на думку пасла, прывядзе Беларусь у праграму Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". Гэта ўжо новая якасць узаемадзеяння ЕС з яго еўрапейскiмi суседзямi.

Нагадаем, Мацiяс Платцак упершыню прыехаў да нас два гады таму. I тады таксама яго "зацягнулi" ў адукацыйны цэнтр iмя Iаганеса Рау. Вось i зараз у беларускую сталiцу ён прыбыў i для ўдзелу ў чацвёртым мiжнародным дыспуце памяцi вялiкага сябра Беларусi Iаганеса Рау — былога прэм’ер-мiнiстра самай вялiкай па колькасцi насельнiцтва i самай эканамiчна развiтой зямлi ФРГ Паўночны Рэйн-Вестфалiя. З 1999 па 2004 гг. — федэральнага прэзiдэнта Германii. У свой час Рау шмат зрабiў для наладжвання стасункаў маладой беларускай дзяржавы з палiтычнымi, дзелавымi коламi ФРГ, яе шматлiкiмi грамадскiмi арганiзацыямi.

Сёння яго справу працягвае Мацiяс Платцак. I робiць гэта, вiдаць, удала, бо мiнiстр замежных спраў Сяргей Мартынаў пасля перамоў у МЗС сказаў, што Мацiяс Платцак з’яўляецца даўнiм сябрам Беларусi, якi шмат працаваў i працуе над развiццём адносiнаў памiж нашай краiнай i Германiяй, а не толькi зямлёй Брандэнбург.

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi завяршыўся вiзiт у нашу краiну прэм’ер-мiнiстра федэральнай зямлi Брандэнбург Мацiяса Платцака. Акрамя сустрэч з прэм’ер-мiнiстрам Сяргеем Сiдор
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика