...
...
У Беларусi паступова павялiчваецца сярэднi ўзрост пры ўступленнi ў паўторны шлюб, паведамiлi БЕЛТА ў Дзяржкамстаце. Летась узрост жанчыны на момант рэгiстрацыi паўторнага шлюбу складаў 37,4 года, мужчыны — 40,1 года. У 2000 годзе было адпаведна 36,7 i 39,1 года. У мiнулым годзе разведзеныя мужчыны i жанчыны стварылi 9,3 тыс. новых сем’яў. Супрацоўнiкi мiлiцыi за мiнулыя выхадныя затрымалi больш за 500 вадзiцеляў, якiя ў нецвярозым стане кiравалi аўтамабiлем. Усяго з пачатку года на дарогах Беларусi было затрымана больш за 13 тыс. п’яных кiроўцаў. Лiдскiя памежнiкi сумесна з супрацоўнiкамi мiлiцыi спынiлi спробу перамяшчэння праз мяжу партыi амфетамiну. У ходзе рэалiзацыi аператыўнай iнфармацыi ў пункце пропуску "Беняконi-1" быў затрыманы аўтамабiль "Мерседэс". Вадзiцель, 23-гадовы жыхар Гродна, спрабаваў правезцi пад падкладкай курткi 10 г амфетамiну, выкарыстоўваючы ў якасцi кантэйнера прэзерватыў. Наркакур’ер перададзены супрацоўнiкам Гродзенскага УУС. ПОЎНЫ АБЗАЦ
Жыхар амерыканскага штата Мiчыган не выплацiў алiменты 13 былым жонкам на 14 дзяцей. Суд прыгаварыў яго да 3 месяцаў турмы. За шэсць гадоў яго запазычанасць склала 530 тыс. долараў. У турму ён адправiцца, калi не знойдзе тэрмiнова 28 тыс. долараў. Урачы з Іжэўска падчас аперацыi выявiлi ў мужчыны ў лёгкiх прарослую яловую галiнку. Першапачаткова ў 28-гадовага Арцёма Сiдоркiна падазравалi рак. У яго былi моцныя прыступы, ён кашляў крывёю. Падчас аперацыi, перш чым выразаць палову лёгкага, хiрург анкадыспансэра вырашыў пераканацца ў правiльнасцi дыягназу, у якiм нiхто не сумняваўся. На тэрмiновае даследаванне было вырашана аддаць кавалачак органа. Зрабiўшы надрэз, урач натыкнуўся на зялёныя iголкi. Вельмi здзiўленыя медыкi дасталi з цела 5-сантыметровую елачку. Стала зразумелым, чаму хворы адчуваў моцныя болi i адкуль узялася кроў — iголкi закраналi капiляры. Як мяркуецца, хлопец удыхнуў вельмi маленькую пупышку, якая прарасла ў целе. Неверагодны выпадак даследуецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачы з Іжэўска падчас аперацыi выявiлi ў мужчыны ў лёгкiх прарослую яловую галiнку. Першапачаткова ў 28-гадовага Арцёма Сiдоркiна падазравалi рак. У |
|