21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заставацца рознымi i разумець адзiн аднаго

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заставацца рознымi i разумець адзiн аднаго

У Мiнску адбылася прэзентацыя новага грамадскага аб’яднання ў нашай краiне "Дыялог Еўразiя"

Мiжнародная арганiзацыя "Платформа Дыялог Еўразiя" ("DA") iснуе ўжо больш за 10 гадоў i налiчвае 12 краiн-удзельнiц. Беларусь цяпер мае падставы далучыцца да Платформы. Пра тое, што гэта за арганiзацыя, навошта яна патрэбна нам i свету, мы распыталi вiноўнiкаў i гасцей урачыстасцi.

Iхсан ДЗIЛЕКЧЫ, генеральны дырэктар Адукацыйна-культурнай установы "Достлук" i адзiн з арганiзатараў аб’яднання "DA" ў Беларусi:

— Абрэвiятура "Дыялог Еўразiя" з турэцкай мовы выглядае як "DA" — Diyalog Avrasya. Для рускай мовы гэта вельмi ўдалае спалучэнне лiтар, якое азначае згоду. DA — дыялогу, DA — цярплiвасцi, DA — мiру, DA — узаемаразуменню. У маi 2000 года, падчас Мiжнароднага форуму пiсьменнiцкiх i журналiсцкiх арганiзацый Еўразii, было прынята рашэнне аб стварэннi мiжнароднай, няўрадавай, добраахвотнай арганiзацыi "Платформа Дыялог Еўразiя". Мэта — распаўсюджванне iдэi дыялогу i талерантнасцi памiж народамi Еўразii i ўсяго свету, садзейнiчанне ўмацаванню мiру i ўзаемаразумення на Зямлi, прапаганда iнтэлектуальнага i культурнага патэнцыялу i культурнай спадчыны Еўразii.

Штаб-кватэра Платформы знаходзiцца ў Стамбуле. "Дыялог Еўразiя" аб’ядноўвае вакол сябе iнтэлектуальныя сiлы еўразiйскага рэгiёна для таго, каб разам знаходзiць рашэнне агульных праблем, каб краiны, якiя размешчаны ў гэтым рэгiёне, лепш ведалi адна адну. Еўразiя — вельмi важны рэгiён для сусветнай цывiлiзацыi, i калi яго iнтэлектуальныя сiлы аб’яднаць, то ў справе захавання мiру можна дасягнуць значных вынiкаў. Гэта асаблiва актуальна ў нашы днi, у эпоху глабалiзацыi i ў час, калi прагназуецца сутыкненне цывiлiзацый.

Платформа "Дыялог Еўразiя" — гэта супрацьпастаўленне вынiкам канцэпцыi Ханцiнгтона. У арганiзацыю ўваходзяць прадстаўнiкi ўсiх iнтэлектуальных колаў розных краiн: вучоныя, журналiсты, пiсьменнiкi, людзi мастацтва, грамадскiя дзеячы. Гэта вельмi аўтарытэтная арганiзацыя, якую падтрымлiваюць урады краiн-удзельнiц. На сёння гэта: Азербайджан, Грузiя, Казахстан, Кыргызстан, Узбекiстан, Малдова, Румынiя, Расiйская Федэрацыя, Таджыкiстан, Туркменiстан, Турцыя i Украiна. Кiтай i Iндыя пакуль з’яўляюцца назiральнiкамi Платформы.

За 10 гадоў Платформа правяла шмат мiжнародных канферэнцый. Яны былi прысвечаны супрацьдзеянню тэрарызму, захаванню культурнай спадчыны, мiжрэлiгiйнаму дыялогу. Штогод у турэцкiм горадзе Урфа, дзе, паводле падання, нарадзiўся прарок Аўраам, якi лiчыцца айцом трох рэлiгiй, адбываюцца пасяджэннi "Дыялогу Еўразiя". Акрамя таго, два разы на год сустракаюцца старшынi камiтэтаў, якiя ўваходзяць у Платформу. На апошняй сустрэчы, якая адбылася ў лiстападзе мiнулага года, Беларусь прысутнiчала ў якасцi назiральнiка. Тады было прынята рашэнне кожнаму камiтэту звярнуць увагу на школьныя падручнiкi па гiсторыi з тым, каб папярэдзiць узнiкненне варожасцi ў дзяцей да прадстаўнiкоў iншых народаў. Прыклад падаў турэцкi мiнiстр адукацыi, якi падарыў свайму расiйскаму калегу цэлую брашуру з выкiнутых цытат з турэцкага падручнiка. Усе гэтыя цытаты датычылiся Расii i былi, мякка кажучы, не з лiку прыемных.

Iдэйным натхняльнiкам "Дыялогу Еўразiя" стаў вельмi аўтарытэтны турэцкi грамадскi дзеяч, фiлосаф i пiсьменнiк Фетхулах Гюлен. У Турцыi iснуе так званы "рух Гюлена" — гэта не нейкая асобная арганiзацыя, а сумесныя намаганнi розных людзей, якiя прапагандуюць iдэi талерантнасцi, высокай маралi i ўзаемадзеяння ў iмя дабра.

Анатоль РУБАНАЎ, дэкан факультэта фiласофii i сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, доктар сацыялагiчных навук, прафесар:

— Цяпер мы развiваем супрацоўнiцтва перш за ўсё з ВНУ Турэцкай Рэспублiкi, нашы студэнты вывучаюць турэцкую мову i праходзяць стажыроўкi ў турэцкiх унiверсiтэтах, турэцкiя студэнты навучаюцца ў нас. Стварэнне "DA" ў Беларусі дасць новы сур’ёзны iмпульс для нашага iнтэлектуальнага, адукацыйнага, навуковага супрацоўнiцтва.

Мiкалай ЧАРГIНЕЦ, старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi:

— Я думаю, будзе правiльна, калi найбольшая колькасць жыхароў нашай краiны ўвойдзе ў склад гэтага руху i возьме ў iм актыўны ўдзел. А што рабiць — зразумела. I працы вельмi шмат. Памiж любымi краiнамi ўзнiкае непаразуменне. Вось дапамагчы пазбегнуць гэтых непаразуменняў, своечасова патлумачыць тое цi iншае становiшча, i ў той жа час заклiкаць не крыўдзiць, не абражаць, а заклiкаць да дыялогу. У нашай краiне ствараецца Савет па маралi, куды будуць уваходзiць прадстаўнiкi ўсiх веравызнанняў, iнтэлектуалы i г.д. Я думаю, што Савет хутка знойдзе ўзаемапаразуменне i з "Платформай Дыялог Еўразiя", таму што iдэi i думкi аднолькавыя. Вельмi важна, каб у Платформе бралi ўдзел людзi з колаў бiзнэсу, фiнансавых iнстытутаў, каб яны таксама думалi, якiм чынам дапамагчы людзям. Тым жа iнвалiдам, дзецям-сiротам i вельмi бедным сем’ям. Можна прывiтаць стварэнне "Дыялогу Еўразiя" ў Беларусi.

Сяргей ТРАХIМЁНАК, член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi:

— Нарэшце Беларусь змагла перайсцi са статусу назiральнiка за рухам у статус удзельнiка. Для гэтага ў нас ёсць усе падставы i не толькi арганiзацыйныя, але больш глыбокiя — традыцыi высокай талерантнасцi ў Беларусi. Гэта цярплiвасць да iншаверцаў, цярплiвасць да людзей з iншым ладам жыцця. У Беларусi прысутнiчае 25 канфесiй, акрамя хрысцiянскiх, яшчэ iудаiзм, iслам... Гэта першая падстава да таго, што Беларусь павiнна больш актыўна ўдзельнiчаць у "Платформе Дыялог Еўразiя".

Таццяна ДАСАЕВА, загадчыца кафедры мiжнароднай журналiстыкi Iнстытута журналiстыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, прафесар:

— Для беларусаў такая арганiзацыя вельмi арганiчная. Вельмi добра, што Беларусь далучылася да руху "DA". Ад гэтага будзе шмат плёну. На мой погляд нi адзiн сучасны разумны чалавек, якi цвяроза мыслiць, не хоча нiкому зла. Нi ў межах сям’i, нi ў межах краiны, нi ў межах Сусвету. Злосць нiчога не нараджае, яна толькi разбурае. Я пераканалася, чым больш чалавек далучаецца да iншых культур, праз веды, праз навуку, тым багацейшым ён становiцца.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Настасся ЗАНЬКО.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску адбылася прэзентацыя новага грамадскага аб’яднання ў нашай краiне "Дыялог Еўразiя" Мiжнародная арганiзацыя "Платформа Дыялог
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика