Моладзь не павiнна забыць пра вайну!
Моладзь не павiнна забыць пра вайну!
Мiжнародны дзень вызвалення вязняў канцэнтрацыйных лагераў адзначаўся заўтра, 11 красавiка. Менавiта ў гэты вясновы дзень 1945 года, 64 гады таму, у канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд увайшлi амерыканскiя войскi i пачалi вызваляць вязняў. Напэрэдаднi гэтай памятнай даты прайшла прэс-канферэнцыя з кiраўнiкамi грамадскiх аб’яднанняў былых вязняў. — Я была сведкам тых падзей, якiя адбывалiся ў часы Вялiкай Айчыннай вайны, — успамiнае Вольга Няхай, кiраўнiк грамадскага аб’яднання вязняў фашызму "Лёс". — Я патрапiла на засаду каля вёскi Вiшнёўка, i мяне кiнулi за краты. Было зразумела, што выйсце толькi адно — смерць. Бо кожную ноч, а пятай цi а палове пятай гадзiны ранiцы, у камеру ўваходзiў немец, тыкаў палкай: "Ду, ду, ду...". А на дварэ ўжо стаяла душагубка, i на гэтым жыццё спынялася. Гэта трэба было ўсё перажыць, пабачыць на ўласныя вочы... Я праседзела ў турме да снежня, i, уяўляеце сабе, для нас шчасцем было патрапiць у канцлагер... Самае галоўнае — не згубiць асобу. Я вытрымала. Калi нас вызвалялi, мне ў мае 19-20 гадоў давалi 56! Уяўляеце, якi быў у мяне выгляд? Нават у салдатаў, якiя стаялi побач з камiсiяй, былi вось такiя вялiкiя вочы. А я iм кажу: "Не, мне не пяцьдзесят шэсць, мне толькi 19 гадоў..." Але самае страшнае, што я перажыла — гэта смерць майго сына-першынца... Яго ўмярцвiлi ў турме... На прэс-канферэнцыi былыя вязнi папрасiлi ў журналiстаў, каб тыя не забывалi на старонках газет i на экранах тэлевiзараў узгадваць народны подзвiг у гады вайны, каб не перапiсвалi гiсторыю наноў. Яны хвалююцца за пераемнасць пакаленняў, за тое, што сённяшняя моладзь не вельмi добра ведае гiсторыю той страшнай вайны. — Людзi павiнны быць удзячнымi за тыя гады свабоды, у якой мы жывём. Я 50 гадоў працую ва ўнiверсiтэце з моладдзю, — працягвае Вольга Аляксандраўна. — Яны шмат чаго не ведаюць, не ведаюць гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны. Я вас прашу — не скажайце гiсторыю, уключайце ў сродкi масавай iнфармацыi эпiзоды пра пакаленнi, пра людзей... Яшчэ кiраўнiкi грамадскiх арганiзацый упэўненыя, што на месцы самага вялiкага ў Беларусi канцэнтрацыйнага лагера Трасцянец хутка з’явiцца вялiкi мемарыяльны комплекс: — Сёлета ў мемарыльным комплексе "Яма" выступаў Прэзiдэнт, якi ўшанаваў памяць загiнулых i сказаў, што прыйшоў час будаваць на месцы канцлагера Трасцянец вялiкi мемарыял. Я думаю, што гэта будзе зроблена, бо ёсць цiкавасць i ў заходнiх дзяржаў, з якiх iшлi цэлыя эшалоны жыхароў Кёльна, Дзюсельдорфа, Гамбурга i iншых, — сказаў Валянцiн Герасiмаў, старшыня Беларускага рэспублiканскага фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне". Дарэчы, па яго звестках, сёння яшчэ жывыя 5 былых вязняў Трасцянца. — Мы людзi ўжо ўсе пажылыя i старыя, шмат хто хворы, i тыя нешматлiкiя льготы, якiя iснавалi ў былых вязняў у рэспублiцы, дапамагалi людзям выжыць, — сказаў Мiхаiл Трэйсцер, кiраўнiк грамадскага аб’яднання "Вязнi гета i фашысцкiх канцлагераў". — На жаль, сёння ўсе вязнi фашызму, якiя не з’яўляюцца ветэранамi вайны, iнвалiдамi 1, 2, 3 груп, пазбаўленыя практычна ўсiх iльготаў — i бясплатнага праезду, i бясплатных лекаў, i значных камунальных льготаў. Мы змагаемся ўсiмi законнымi сродкамi за аднаўленне льготаў... На жаль, справа пакуль не рухаецца. Мне па грамадскiх абавязках прыходзiцца бываць у Ізраiлi, там з кожным годам толькi нарошчваюцца льготы для былых вязняў. А мы неяк спрацавалi ў адваротным кiрунку... Дарэчы, падчас рэспубліканскага суботніку, што як раз прыпаў на 11 красавіка, тэрыторыя вакол абеліску ў Трасцянцы была прыбрана, а да помніку ўскладзены кветкі. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны дзень вызвалення вязняў канцэнтрацыйных лагераў адзначаўся заўтра, 11 красавiка. Менавiта ў гэты вясновы дзень 1945 года, 64 гады таму, у к
|
|