21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыццёва важныя нормы

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыццёва важныя нормы

Артэрыяльны цiск

Гэта цiск крывi, якая выкiдваецца сэрцам, на сценкi сасудаў. Адзiн з найважнейшых паказчыкаў функцыянавання арганiзма.

Нормы Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя:

Катэгорыя артэрыяльнага цiску Сiсталiчны (верхнi) Дыясталiчны (нiжнi)

мм рт. сл. мм рт. сл.

аптымальны менш за 120 менш за 80

нармальны менш за 130 менш за 85

павышаны 130-139 85 — 89

гiпертанiя

iзаляваная сiсталiчная звыш 140 менш за 90

памежная 140-149 90-94

1-я ступень 140-159 90-99

2-я ступень 160-179 100-109

3-я ступень звыш 180 звыш 110

Калi сiсталiчны i дыясталiчны артэрыяльны цiск пацыента аказваецца ў розных катэгорыях, выбiраецца больш высокая катэгорыя.

"Аптымальны" — у адносiнах да рызыкi развiцця сардэчна-сасудзiстых ускладненняў i смяротнасцi.

Павышаны артэрыяльны цiск прыводзiць да развiцця такiх небяспечных захворванняў, як iшэмiчная хвароба сэрца, iнсульт, iнфаркт, ныркавая недастатковасць i iнш.

Халестэрын

Як i iншыя тлушчы, халестэрын не змешваецца з вадой. Для таго, каб пераносiць халестэрын i тлушч з цячэннем крывi, арганiзм "упакоўвае" iх у пратэiнавую абалонку. Такi комплекс называецца лiпапратэiнам.

Халестэрын неабходны нашаму арганiзму, спрыяе росту i дзяленню клетак, аднак лiшак пагражае развiццём сур’ёзных сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Калi чалавек атрымлiвае з ежай лiшак халестэрыну, з цягам часу ён назапашваецца ў арганiзме. Халестэрынавыя бляшкi пранiкаюць у прасвет сасуда, выклiкаюць яго звужэнне i тым самым абцяжарваюць кровазварот. Пры гэтым развiваецца атэрасклероз.

Так званы добры халестэрын знаходзiцца ў лiпапратэiнах высокай шчыльнасцi. Мяркуюць, што гэты халестэрын змывае адкладаннi халестэрыну са сценак артэрый i пераносiць iх у печань для паўторнай перапрацоўкi i выдалення з арганiзма. Што датычыцца лiпапратэiнаў нiзкай шчыльнасцi, то лiчыцца, што менавiта з-за iх адбываецца назапашванне халестэрыну на сценках артэрый.

Найбольш высокi ўзровень карыснага халестэрыну назiраецца, як правiла, у людзей, якiя рэгулярна займаюцца спортам, не кураць i падтрымлiваюць нармальную вагу.

Лiпапратэiны нiзкай шчыльнасцi Лiпапратэiны высокай шчыльнасцi

узровень рызыка узровень рызыка

160 мг/дл высокая да 35 мг/дл дадатковая рызыка

130-159 мг/дл памежны стан 35 мг/дл i больш норма

да 130 мг/дл норма

Увесь халестэрын

узровень рызыка

240 мг/дл i болей (6,5 i болей ммоль/л) высокая

200-239 мг/дл (да 6,5 ммоль/л) памежны стан

да 200 мг/дл (да 5,2 ммоль/л) норма

Цукар у крывi

Высокi ўзровень цукру ў крывi абумоўлены недастатковым дзеяннем iнсулiну — гармону, якi выпрацоўваецца падстраўнiкавай залозай i спрыяе засваенню цукру клеткамi арганiзма. Пры лiшку цукру ў крывi пакутуюць сценкi сасудаў i нервовыя канчаткi. Сетка дробных крывяносных сасудаў найбольш развiта ў сятчатцы вока i ў нырках, а нервовыя канчаткi падыходзяць да ўсiх органаў, але асаблiва многа iх у нагах, таму менавiта вочы, ныркi i ногi найбольш падвержаныя дыябетычным ускладненням. Павышэнне ўзроўню цукру нашча звыш 120 мг% сведчыць аб развiццi цукровага дыябету.

Узровень цукру ў крывi норма лiшак

нашча 80-120 мг% (5,5-6,6 ммоль/л) звыш 120 мг%

пасля прыёму ежы 140 мг% (7,7 ммоль/л) звыш 160-180 мг%

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта цiск крывi, якая выкiдваецца сэрцам, на сценкi сасудаў. Адзiн з найважнейшых паказчыкаў функцыянавання арганiзма. Нормы Сусветнай арганiзацыi ах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика