Белы тыдзень
Белы тыдзень
Апошнiя шэсць дзён перад Вялiкаднем у славян былi пазначаны статусам асаблiвай павагi i прынцыпова дакладным стаўленнем да космасу свайго жытла i працы. Кожны з iх наблiжаў чалавека да канчатковай перамогi Дня над Ноччу, а ў хрысцiянскай традыцыi — Жыцця над Смерцю. Таму сустрэчы такой незвычайнай падзеi папярэднiчала карпатлiвае абнаўленне ўсяго наваколля. Першыя днi тыдня былi прысвечаны навядзенню парадку, спачатку, калi можна так сказаць, на перыферыйных абшарах сядзiбы — у двары (у садзе, агародзе, хляве), а затым ужо ў хаце — у цэнтры сялянскага сусвету, таму гэтыя днi называлi "чыстыя": Чысты панядзелак, Чысты аўторак, Чысты чацвер. l У Чысты <І>панядзелак пачыналi наводзiць парадак у двары, каля гумна, хлява, адусюль выграбалi мiнулагодняе смецце. Абавязкова прыбiралiся ў садзе, спальвалi або закопвалi старое лiсце i сухое галлё. Менавiта ў гэты дзень бялiлi хату i ўсе дваровыя пабудовы. Наводзiлi парадак i ў хляве: чысцiлi хатнюю жывёлу, выкiдвалi гной. l У аўторак пачыналi наводзiць парадак у хаце. Усё хатняе начынне выносiлi, перасушвалi, выбiвалi пыл, вымывалi вокны, вымяталi з усiх закуткоў смецце, бялiлi печ, абавязкова мылi бялiзну: "У чысты панядзелак i аўторак няможна ў хаце трымаць чаго-небудзь нячыстага, бо на людзей i на гавяда нападуць паршы". l У сераду на перадвелiкодным тыднi трэба было вымыць усё драўлянае: дзяжу, хлебную лапату, выскрабалi сталы, лавы г.д. Таму i дзень атрымаў такую незвычайную назву — Дравяная страсць. l На працягу сямiтыднёвага посту хлебная дзяжа шматразова бывала ў цэнтры ўвагi. Так, на Палессi ў першую суботу посту хлебную дзяжу трэба было вымыць, абкурыць ядлоўцам, пакласцi на дно вугельчык i накрыць чыстым ручнiком. Казалi, што ў гэты дзень адбываецца "споведзь дзежкi", таму трэба, каб яна была "прыбраная". Расчыняць у гэты дзень хлеб забаранялася. На Пiншчыне дзяжу трэба было вымыць у суботу на Пахвальным (пятым) тыднi посту. Ваду пасля таго, як вымылi дзяжу, трэба было абавязкова вылiць на сцяну хаты. Асаблiвую ўвагу прыладам, з дапамогай якiх будзе выпечаны "велiкодны хлеб" — дзяжы i хлебнай лапаце — надавалi ў сераду перад Вялiкаднем. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiя шэсць дзён перад Вялiкаднем у славян былi пазначаны статусам асаблiвай павагi i прынцыпова дакладным стаўленнем да космасу свайго жытла i прац
|
|