14 мая ў Мінску пройдзе "Марш за незалежнасць"
14 апреля 2009 Политика
Зміцер Панкавец, Наша Ніва Пра гэта было заяўлена сёння на прэс-канферэнцыі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" у Мінску. Акцыя прымеркаваная да чарговых угодкаў рэферэндуму 1995 году, дзе разглядаліся пытанні аб скасаванні бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня" ў якасці дзяржаўных сімвалаў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. Па словах лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча, ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу беларуская ўлада працягвае гандляваць суверэнітэтам. Найперш ён адзначыў рост знешняй запазычанасці і продаж беларускіх прадпрыемстваў. Пачатак акцыі запланаваны а 18‑й на Кастрычніцкай плошчы і шэсце да Плошчы Незалежнасці. Заяўка на акцыю падавацца не будзе, бо арганізатары не вераць у тое, што можа быць атрыманы станоўчы вынік. Паводле Змітра Дашкевіча, у акцыі можа ўзяць удзел да тысячы чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 апреля 2009 Политика Зміцер Панкавец, Наша Ніва Пра гэта было заяўлена сёння на прэс-канферэнцыі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" у Мінску.
|
|