Прафесiйны арыенцiр ад Вышэйшай школы
Прафесiйны арыенцiр ад Вышэйшай школы
Абiтурыент-2009
Вызначыцца, якiм прафесiйным шляхам рухацца далей, выпускнiкам 2009 года дапаможа даведнiк для абiтурыентаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, выпушчаны выдавецтвам "Вышэйшая школа". Даведнiк, якi выйшаў накладам 8 тысяч асобнiкаў, утрымлiвае правiлы прыёму ў ССНУ, найбольш поўную i ўдакладненую iнфармацыю аб формах навучання, спецыяльнасцях i спецыялiзацыях, квалiфiкацыi, якую можна атрымаць па вынiках навучання, тэрмiнах навучання, уступных iспытах, прахадным бале ў мiнулым годзе, арыенцiровачным плане прыёму, арыенцiровачным кошце навучання, а таксама магчымасцi атрымаць месца ў студэнцкiм iнтэрнаце. Пазначаны ў даведнiку i спецыяльнасцi, на якiя прымаюцца асобы з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi, а таксама змешчаны новыя праграмы ўступных iспытаў на 2009 год. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначыцца, якiм прафесiйным шляхам рухацца далей, выпускнiкам 2009 года дапаможа даведнiк для абiтурыентаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, |
|