21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасля зімы журавiны смачныя, але танныя

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля зімы журавiны смачныя, але танныя

Погляд

Збiраўся зiмой у Любашава, што на Ганцаўшчыне, каб паглядзець, як у гэтую пару года людзi iдуць на балота па журавiны. Чырвоныя ягада на лапiках снегу — даволi прывабная карцiна.

Але не выпала: то снегу было па калена, то iшлi дажджы...

Патэлефанаваў старшынi Любашаўскага сельсавета Уладзiмiру Гардзею i пачуў:

— А журавiны ў нас i вясной збiраюць. Не так масава, як восенню, але iдуць на балота. Найперш тыя, хто не мае працы i хоча зарабiць нейкi рубель. Праўда, i цана за ягаду невысокая — крыху большая за дзве тысячы... Не сезон, хоць сваю якасць журавiны пасля зiмы i не страцiлi.

Лiчыцца, што калi ягада зiмой перамерзне, то становiцца смачнейшай — не такой кiслай i пры гэтым усе вiтамiны застаюцца ў журавiнах.

Але чаму за ягады плацяць не пяць тысяч, як у сезон, а толькi паўцаны?

Праблема тут са збытам. На рынку ў Баранавiчах можна журавiны паспрабаваць прадаць i па больш высокай цане. Даводзiлася бачыць, як з тым слоiкам ягад стаяць людзi (чамусьцi на вочы траплялiся найперш, мужчыны), але пакупнiкоў мала. Паназiраў нейкi час i не прыкмецiў, каб нехта журавiнамi пацiкавiўся.

Ды няхай чалавек i прадасць некалькi кiлаграмаў тых ягад на рынку, але, улiчваючы кошт бiлета з Ганцавiчаў да Баранавiчаў, прыбытку асаблiвага няма. Iншая справа — здаць журавiны нарыхтоўшчыку оптам: дзесяць кiлаграмаў прынёс з балота i атрымаў грошы. Цяганiны менш, а 20-25 тысяч рублёў — таксама заробак.

А як з журавiнамi ў мясцовым райспажыўтаварыстве?

Адказвае намеснiк старшынi па нарыхтоўках Аляксандр Ермаковiч:

— Пра закупку нашай арганiзацыяй журавiн не можа iсцi гаворкi. Летась мы купiлi ў насельнiцтва 200 тон журавiн — больш за ўсiх на Брэстчыне. Але на сёння ў нас засталася 41 тона гэтай ягады, i няма надзеi яе збыць. Ужо паўтара месяца возiм на машыне журавiны ў Мiнск, i калi ўдасца прадаць дзве скрынкi, то гэта добра.

Абзванiў усе перапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусi, на многiх сам пабываў — журавiны там не патрэбныя. Ды i па вобласцi не прададзена спажыўкааперацыяй 250 тон журавiн. Крызiс даецца ў знакi i былыя пакупнiкi чакаюць.

Вось такая сiтуацыя. Выходзiць, калi прыватнiк плацiць дзве тысячы за кiлаграм, то па сённяшнiм часе — гэта добра.

Не ясна, як будзе iсцi нарыхтоўка ягад у сезон. Знойдуцца пакупнiкi на чарнiцы з журавiнамi цi нават па нiзкай цане яны не будуць нiкому патрэбныя?

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Збiраўся зiмой у Любашава, што на Ганцаўшчыне, каб паглядзець, як у гэтую пару года людзi iдуць на балота па журавiны. Чырвоныя ягада на лапiках снегу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика