21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чырвоныя пятніца i субота

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чырвоныя пятніца i субота

Пятнiцу i суботу перадвелiкоднага тыдня беларусы назвалi Чырвонымi ад таго, што менавiта ў гэтыя днi фарбавалi яйкi i выпякалi пасху. Пятнiца на Перадвелiкодным тыднi атрымала назву Вялiкая, Красная, Чырвоная, Велiкодная.

l У Перадвелiкодную пятнiцу, дзень, калi быў укрыжаваны Хрыстос, беларусы трымалiся самага строгага посту (ужываць ежу дазволена было толькi пажылым, дзецям i хворым).

l У Перадвелiкодную пятнiцу глядзелi на вулiцу праз вокны, прыкмячалi, каго ўбачаць першым:

— калi мужчыну, гэта прадказвала поспех на тры месяцы;

— калi сталую жанчыну, то тры месяцы будуць iсцi па чарзе няўдачы з поспехам;

— калi маладую жанчыну — тры месяцы пройдуць без складаных праблем;

— калi сям’ю — да мiру ў сям’i, да прымiрэння тых, хто пасварыўся;

— калi сабаку — да тугi, ката — да прыбытку, птушку — да новага знаёмства i добрых вестак;

— iнвалiда — да смерцi блiзкага чалавека.

l Лiчыцца, што калi чалавек захварэў у Перадвелiкодную пятнiцу (трапiў у бальнiцу), то хутка стане на ногi.

l Гэтую замову трэба было чытаць у Перадвелiкодную пятнiцу, стаўшы на каленi перад плашчанiцай Ісуса Хрыста, каб вялiся пчолы:

"Перад плашчанiцаю жаркую свячу палю i палiць буду, Госпада хвалiў i хвалiць буду. Госпада мiласэрнага прашу i малю ўсiмi нябеснымi сiламi: зарадзi, Госпадзi, вазможную, прэўкрасную дзявiцу-пчалiцу, вазмажы, вазрадуй, вазвесялi. Прашу Госпада мiласэрнага не лi сябе, лi гасподнiя божыя ахвяры: ва ўсi храмы гасподнiя буду жаркiя свечы палiць i тройськiм пакланеннем пакланяцца, атнынi да канца веку".

l Калi вы заўважылi, што ў вашай хаце робiцца штосьцi дрэннае, то трэба ў Перадвелiкодную пятнiцу пайсцi ў царкву i прынесцi дадому недагарэўшую свечку, якая была ў вас у час набажэнства. Дома запалiце яе i абыдзiце ўсе пакоi: там, дзе свечка пачне моцна трашчаць, вы знойдзеце нейкую рэч, якая звычайна i з’яўляецца сурочанай.

l Прадказвалi, якiм будзе надвор’е, па чатырох перадвелiкодных днях: чацвер — вясна, пятнiца — лета, субота — восень, нядзеля — зiма. Калi мокры чацвер, значыць i вясна будзе з дажджом, i г.д.

l Перадапошнi дзень перад Вялiкаднем называлi Краснай, Велiкоднай, Вялiкай, Чырвонай суботай. У некаторых рэгiёнах iснавала такая назва — Таўкушчы дзень.

l Самай галоўнай i адказнай справай у Вялiкую суботу было фарбаванне яек — сiмвала Вялiкадня.

l Увесь дзень да вечара ў цэрквах асвячаюць спецыяльныя велiкодныя стравы. Iх уладкоўваюць на ручнiках (абрусах), у кулiч ставяць свечку, якую запальваюць перад пачаткам асвячэння. Адно з яек неабходна напалову абабраць, каб на яго трапiла асвечаная вада: "каб святасць лепш прайшла".

l Ручнiк, на якiм вы асвячалi кулiч у час велiкоднага набажэнства, добра дапамагае ад сурокаў, калi насiць яго на сабе.

l Згодна з народнымi ўяўленнямi, калi не спаць ноч на Вялiкдзень, вы будзеце захаваныя ад хваробаў, забяспечыце сабе шчаслiвы шлюб, багаты ўраджай i поспех.

Калi на ўсяночнай на Вялiкдзень моцна трашчаць свечкi ў царкве, лета будзе з дажджом, з частым градам i маланкамi.

Дождж у велiкодную ноч абяцае халоднае лета, а цiхае цёплае надвор’е — цёплае лета.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пятнiцу i суботу перадвелiкоднага тыдня беларусы назвалi Чырвонымi ад таго, што менавiта ў гэтыя днi фарбавалi яйкi i выпякалi пасху. Пятнiца на Перад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика