Жорсткіх рэкамендацый — што выпiсваць настаўнiкам — не iснуе
Жорсткіх рэкамендацый — што выпiсваць настаўнiкам — не iснуе
У рэдакцыю патэлефанавала настаўнiца з Кобрынскага раёна (прозвiшча i назва школы, дзе яна працуе, у нас ёсць) з пытаннем наконт удзелу педагогаў у падпiсцы на тыя цi iншыя друкаваныя перыядычныя выданнi. — Нам даводзяць цэлы спiс газет, якiя мы павiнны выпiсваць — ад раённай, абласной i да рэспублiканскiх выданняў. А калi нiчога з гэтага пералiку мне не падабаецца цi, як у выпадку з адной з ведамасных газет, я знаходжу ў ёй няшмат карыснага? Вось "Звязда" мне падабаецца, я лепш бы яе выпiсвала. А даходзiць вось да чаго: нягледзячы на тое, што на школу iдзе па два-тры экзэмпляры газеты i з ёй можна пры жаданнi падрабязна азнаёмiцца на працы, адмiнiстрацыя кажа, каб тое ж самае выданне мы яшчэ выпiсвалi i на свой хатнi адрас. Дарэчы, нагадаю, што сума грошай, якая выдзяляецца штомесяц настаўнiкам для набыцця метадычнай лiтаратуры, працяглы час не змянялася i складае 7,5 тысячы рублёў, — гаварыла нам заяўнiца. Паводле слоў загадчыка аддзела адукацыi Кобрынскага райвыканкама Валянцiна Трубчыка, якога мы папрасiлi даць адказ на пытанне настаўнiцы, нiхто нiколi не прымушаў педагагiчных работнiкаў выпiсваць пэўныя перыядычныя выданнi, нейкiх афiцыйна зацверджаных пералiкаў тут няма i быць не можа. Існуюць толькi рэкамендацыi. — Пагадзiцеся, любы чалавек павiнен цiкавiцца мясцовымi навiнамi, абласнымi, ведаць, што адбываецца ў краiне. Тым больш настаўнiк, якому, апроч iншага, патрэбна для працы i спецыяльная лiтаратура. Мы цiкавiмся, вывучаем пытанне: што выпiсваюць педагагiчныя работнiкi, чаму аддаюць перавагу. Уласна, для гэтага i даюцца пэўныя рэкамендацыi, аднак яны не з’яўляюцца жорсткiмi. Ведаеце, на жаль, часам высвятляецца, што некаторыя настаўнiкi ўвогуле нiчога не выпiсваюць. Але нават у такой сiтуацыi мы не маем права прымусiць чалавека на нешта падпiсацца, калi ён сам не хоча, — сказаў Валянцiн Васiльевiч. — Што да штомесячнай сумы для набыцця метадычнай лiтаратуры, дык яна, як i па ўсёй краiне, сапраўды складае 7,5 тысячы рублёў. Я б не сказаў, што гэта зусiм мала, асаблiва калi памножыць яе на 12 месяцаў. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю патэлефанавала настаўнiца з Кобрынскага раёна (прозвiшча i назва школы, дзе яна працуе, у нас ёсць) з пытаннем наконт удзелу педагогаў у па |
|