Як не хавай грошы дома...
Як не хавай грошы дома...
...калi ў кватэры няма сiгналiзацыi, дык iх могуць украсцi. Або падабраўшы ключы, або ўзламаўшы замкi. Так яно i адбылося апошнiмi днямi ў Гомелi i Мазыры. У першым выпадку з кватэры жанчыны 1965 года нараджэння знiклi залатыя ўпрыгажэннi, 2 тысячы долараў, 700 еўра i паўмiльёна рублёў. А ў другiм — 8 мiльёнаў рублёў, 3 тысячы долараў i 3 тысячы еўра. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. Кантрафакт "заважыў" 70 млнУ Гродне на адным з рынкаў супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi УУС i УКДБ затрымалi трох мясцовых iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, высветлiлася, што гора-бiзнэсмены рэалiзоўвалi кантрафактныя DVD-дыскi. У прадпрымальнiкаў праваахоўнiкамi канфiскавана 5377 дыскаў на агульную суму 70 мiльёнаў рублёў. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...калi ў кватэры няма сiгналiзацыi, дык iх могуць украсцi. Або падабраўшы ключы, або ўзламаўшы замкi. Так яно i адбылося апошнiмi днямi ў Гомелi i Ма |
|