Незаконны даход пенсіянеркi — каля 1,2 млрд рублёў
Незаконны даход пенсіянеркi — каля 1,2 млрд рублёў
Каля 1,2 млрд рублёў былi атрыманы ад аптовай рэалiзацыi садавiны i гароднiны: тавар набываўся ў Мiнску i iншых гарадах, а прадаваўся гандлёвым структурам у Бабруйску. Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Магiлёўскага УУС, цяпер гэтую шырокую прадпрымальнiцкую дзейнасць праваахоўныя органы называюць незаконнай. Больш за год — са студзеня 2008-га па сёлетнi люты — 60-гадовая бабруйчанка, супраць якой цяпер распачата крымiнальная справа, разам з 36-гадовым мужчынам, якi афiцыйна не працуе, гандлявала без адпаведных дзяржаўных рэгiстрацыi i лiцэнзii. Гэта выкрылi мiлiцыя i дэпартамент фiнансавых расследаванняў КДК. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 1,2 млрд рублёў былi атрыманы ад аптовай рэалiзацыi садавiны i гароднiны: тавар набываўся ў Мiнску i iншых гарадах, а прадаваўся гандлёвым структ |
|