У суботу дажджы, а ў нядзелю ўначы замаразкі
У суботу дажджы, а ў нядзелю ўначы замаразкі
Заўтра моцныя атмасферныя франты прынясуць на тэрыторыю Беларусi халоднае паўночнае паветра, паведамiла рэдакцыi начальнiк аддзела Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Людмiла Парашчук. Сёння захаваецца сухое надвор’е, калi тэмпература ўдзень складзе 13—18, па Брэсцкай вобласцi — да 20 градусаў, а па поўначы Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей — толькi 8—12 цяпла. У суботу месцамi па рэспублiцы, а ў Брэсцкай i Гомельскай абласцях на ўсёй тэрыторыi чакаюцца дажджы, уначы ў паўночных раёнах краiны магчымы мокры снег. Уначы 17 красавiка 2—8 градусаў, у Вiцебскай вобласцi — каля нуля, удзень — 5—12, па поўднi да 15 цяпла. У нядзелю атмасферны цiск iстотна павялiчыцца i ападкаў ужо не будзе. Тэмпература ўначы да 0—мiнус 5 градусаў, месцамi па поўначы да 8 марозу, удзень 4—11 цяпла. Увесь паслявелiкодны тыдзень будзе знаходзiцца пад уплывам халодных антыцыклонаў. Дажджоў не прадбачыцца. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да мiнус 6 градусаў, месцамi — да 8 марозу, удзень 4—10 цяпла, па паўднёвым захадзе да 13—15 градусаў. Блiжэй да выхадных на наступным тыднi крыху пацяплее. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра моцныя атмасферныя франты прынясуць на тэрыторыю Беларусi халоднае паўночнае паветра, паведамiла рэдакцыi начальнiк аддзела Рэспублiканскага гi
|
|