21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сусветны крызіс: самая складаная сiтуацыя будзе ў ІII-IV квартале?

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сусветны крызіс: самая складаная сiтуацыя будзе ў ІII-IV квартале?

Найгоршы этап сусветнага крызiсу, сведчаць даныя апытання, што правяло агенцтва Blооmbеrg па ўсiм свеце, застаўся ззаду. Разам з тым, яшчэ месяц таму прагноз быў куды больш песiмiстычны. А зараз, згодна з заявамi некаторых аналiтыкаў, з’явiлася надзея на ўзнаўленне эканомiкi: маўляў, усё бачыцца ўжо не так змрочна, як раней, i сiтуацыя паступова будзе паляпшацца.

Зразумела, для пераважнай большасцi падобныя перспектывы развiцця сiтуацыi — толькi нагода ўздыхнуць з палёгкай: шмат было зроблена прагнозаў, якiя рыхтавалi ўсiх да няпростага жыцця ў найблiжэйшай будучынi. Дакладней, размова вялася пераважна пра тое, што крызiс будзе паглыбляцца i надалей i балюча ўдарыць амаль па кожным. Падзенне даходаў насельнiцтва, скарачэннi, рост беспрацоўя — пра гэтыя i iншыя наступствы цяперашняй "хваробы" сусветнай эканомiкi казалi эксперты.

Згадваючы апошнiя "прароцтвы", пагадзiцеся, што ў аптымiстычныя навiны ад Blооmbеrg вельмi хочацца верыць. Iншая рэч, наколькi звесткi апытання стасуюцца з рэалiямi. Вось пра гэта мы i вырашылi запытацца ў вядомага эксперта, намеснiка дырэктара Цэнтра сiстэмнага аналiзу i стратэгiчных даследаванняў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Георгiя Грыца. Адразу зазначым, што ён, на жаль, не падзяляе радаснага настрою Blооmbеrg.

 

— Колькi экспертаў — столькi меркаванняў, — кажа Георгiй Грыц. — На пасыл Blооmbеrg, што з крызiсам скончана, я ўзгадваю пасыл расiйскага мiнiстра фiнансаў Аляксея Кудрына, якi на днях выступаў перад банкаўскiм супольнiцтвам. Паводле яго слоў, крызiс i блiзка не дайшоў да свайго дна i працягнецца яшчэ 50 гадоў. Такiх песiмiстычных прагнозаў я яшчэ не бачыў. На жаль, я думаю, што, сапраўды, сусветны крызiс дна не дасягнуў i самая складаная сiтуацыя будзе ў трэцiм-чацвёртым квартале гэтага года.

— Цiкава, на што вы абапiраецеся, калi кажаце пра далейшае паглыбленне сусветнага крызiсу?

— Тут дзве крынiцы аналiзу. Па-першае, звесткi сусветнага гандлю. Сусветны гандаль увесь час падае. Яго ж рухавiком заўсёды быў кошт сыравiнных рэсурсаў, гэта значыць, эканомiка тады была на пад’ёме, калi былi запатрабаваныя рэсурсы i, натуральна, дэфiцыт рэсурсаў выклiкаў iх цэнавы попыт. Сёння нiякiх тэндэнцый да росту кошту энергарэсурсаў, якi з’яўляецца спрыяльным асяроддзем для эканомiкi, у прыродзе няма. Наадварот, нафта "ўпала" практычна да нулявой рэнтабельнасцi для шэрагу краiн: нафта здабываецца, напрыклад, i ў Канадзе, i ў Нарвегii, i там рэнтабельнасць знаходзiцца на ўзроўнi 1-2 долары, не больш. Такi ўзровень цэнаў не дазваляе весцi iнвестыцыйныя праекты па здабычы новых рэсурсаў, па адкрыццi новых магутнасцяў.

Другi крытэрый — беспрацоўе. Сёння i ў ЗША, i ў Еўропе, i ў Кiтаi назiраецца рост беспрацоўя. Нарэшце, 50 % сусветнай эканомiкi вызначаюць дзве краiны — ЗША i Кiтай. I ў першай краiны, i ў другой прагноз па росце валавога ўнутранага прадукту песiмiстычны: у ЗША ён знаходзiцца на ўзроўнi 0-мiнус 1 %, у Кiтаi напачатку казалi пра 9-10 %, зараз яны арыентуюцца на 6-7 % i пры тым вымушаныя пераарыентавацца на ўнутраны рынак, а не на знешнi. Таму меркаванне Blооmbеrg, што ўсё скончылася, — гэта практычна адна такая пазiцыя з боку эканамiчных экспертных агенцтваў.

Калi ж апусцiцца на нашу грэшную зямлю, то постсавецкая прастора, ды i доўгатэрмiновыя прагнозы па Беларусi таксама не надаюць аптымiзму.

— Трэба разумець, што гэты год для нашай эканомiкi будзе складаным?

— Таварныя запасы на складах, падзенне аб’ёмаў знешняга гандлю, схаванае беспрацоўе як антыкрызiсная мера, — гэтыя тэндэнцыi сёлета, на жаль, захоўваюцца. Ранейшай сiтуацыi, калi нашы тавары бралiся з лёту, а продаж нафтапрадуктаў фармiраваў да 30 % бюджэту, зараз няма. Нам наканавана iсцi ўслед за агульнасусветнымi тэндэнцыямi. Мiж тым, згодна з iмi, тая ж цана на нафту ў найблiжэйшыя гады не вырасце да 150 долараў за барэль — наўрад цi гэта магчыма. Менавiта таму, паводле самых аптымiстычных прагнозаў, наша эканомiка будзе iснаваць ва ўмовах рэцэсii не менш за тры гады.

— У такiм разе, Георгiй Васiльевiч, якiя захады здольныя падштурхнуць развiццё беларускай эканомiкi, зменшыць наступствы сусветнага крызiсу?

— Я б падзялiў гэтае пытанне на тры катэгорыi па часе. Па-першае, гэта аператыўныя захады — план лiбералiзацыi, якi рэалiзуе ўрад. У гэтым напрамку адназначна неабходна змяншаць падатковы цяжар, скарачаць адмiнiстрацыйныя бар’еры, разнявольваць прадпрымальнiцкую iнiцыятыву.

Па-другое, сярэднетэрмiновыя захады, сярод якiх я б прыгадаў падтрымку валаўтваральных прадпрыемстваў. З гэтага пункту гледжання зусiм правiльная пазiцыя Прэзiдэнта i Урада па выхадзе на дзяржаўныя закупкi на рынках нашых асноўных партнёраў. Напрыклад, у Расiю iдзе 47 % нашага экспарту, i там якраз у рамках антыкрызiснай праграмы каля 300 мiльярдаў рублёў выдзелена на падтрымку расiйскiх таваравытворцаў за кошт льготных дзяржаўных крэдытных рэсурсаў. Наша даволi ўдалая спроба атрымаць роўныя правы з расiйскiмi прадпрыемствамi па выхадзе да гэтых гiганцкiх рэсурсаў з’яўляецца цалкам правiльнай.

Што ж датычыцца доўгатэрмiновай перспектывы — гаворка iдзе пра 3-5 гадоў, — гэта змена ўласнiка на прадпрыемствах. Аднак замена ўласнiка — не самамэта прыватызаваць, у прыватнасцi, той жа МАЗ. Не сакрэт, што нашы валаўтваральныя прадпрыемствы, як правiла, атрымлiвалi вельмi iстотную дапамогу з дзяржбюджэту, i гэта з’яўлялася iстотнай на яго нагрузкай. Пры змене ўласнiка ў аснову асноў трэба ставiць павышэнне эфектыўнасцi, гэта значыць, вытворчасць павiнна быць рэнтабельнай i сысцi ад пастаянных дзяржаўных датацый з боку бюджэту.

I тут узнiкае яшчэ адна праблема — пошук новага эфектыўнага ўласнiка, пажадана такога, якi валодае не толькi свабоднымi фiнансавымi рэсурсамi, але i сучаснымi тэхналогiямi, i рынкамi збыту. Прама скажам, ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу гэта няпростая задача. А ўлiчваючы, што перад Урадам стаiць задача i па змене ўласнiка такiх гiгантаў, як ВА "Мiнскi маторны завод", "БелаўтаМАЗ", "БелАЗ", "Гомсельмаш", НВА "Iнтэграл" i iнш., — шукаць iнвестара для буйных прадпрыемстваў на беларускiм рынку, у беларускiм асяроддзi — гэта iлюзiя, такiх грошай у беларускiх прадпрымальнiкаў няма.

Таму зазначу, што казаць пра якiсьцi адзiны рэцэпт захадаў — самы правiльны — не выпадае. Але ў той жа час можна даць адзiн унiверсальны савет менеджменту, сярэдняму звяну ўпраўленчага апарату мiнiстэрстваў, якiя фактычна кiруюць прадпрыемствамi, — жыць па сродках, не надта спадзявацца на крэдытныя рэсурсы. Перагледзець свае iнвестыцыйныя планы i сур’ёзна перагледзець структуру лагiстыкi як вытворчых працэсаў унутры прадпрыемства, так i знешнюю, з пункту гледжання аптымальных патокаў набыцця сыравiны, матэрыялаў. Да месца тут будзе ўзгадаць пра тое, што мы нядаўна завяршылi аўдыт аднаго прадпрыемства Беллегпрама, якое знаходзiцца ў крытычным стане, i там ёсць фактычна ўказанне канцэрна закупляць сыравiну ў вытворцаў — у прыватнасцi, бавоўну ў Таджыкiстане. Аднак у той жа час гэтую ж прадукцыю можна купiць са складаў у той жа Прыбалтыцы, дзе яна ляжыць, i там яна больш танная. Мяркую, што ўрэшце можна адысцi ад якiхсьцi дырэктыўных паказчыкаў наконт куплi той жа сыравiны толькi ў вытворцаў, i ўсё ж такi iсцi на мiнiмiзацыю выдаткаў. I, натуральна, дыверсiфiкаваць знешнiя патокi. Трэба дакладна разумець, што хоць на самiце ў Лондане i вялi гаворку пра адмену абмежаванняў на ўнутраным рынку, — гэта iлюзiя. У цяперашняй сiтуацыi, дзе крытэрыем з’яўляецца беспрацоўе, як бы палiтыкi нi казалi пра адмену ўнутранага абмежавання, паўтаруся, — гэта iлюзiя. Нагадаю, што ў лiстападзе мiнулага года на самiце ў Нью-Ёрку гучалi практычна такiя ж дэкларацыi, якiя былi парушаныя. У прынцыпе, заўсёды першасным будзе электарат, а не выкананне якiхсьцi мiжнародных абавязацельстваў. Гэта жыццё.

— Георгiй Васiльевiч, не магу не запытаць, таму што гэта турбуе многiх чытачоў, пра яшчэ адзiн прагноз з даследавання ад Blооmbеrg, згодна з якiм амерыканскi долар у найблiжэйшыя паўгода можа патаннець у дачыненнi да асноўных сусветных валют. Вашае меркаванне моцна адрознiваецца?

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найгоршы этап сусветнага крызiсу, сведчаць даныя апытання, што правяло агенцтва Blооmbеrg па ўсiм свеце, застаўся ззаду. Разам з тым, яшчэ месяц таму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика