Тэхас можа аддзяліцца ад ЗША
Тэхас можа аддзяліцца ад ЗША
Губернатар Тэхаса Рык Перы выступiў з рэзкай крытыкай эканамiчнай палiтыкi Белага Дома i абвiнавацiў федэральны ўрад у адмове ад традыцыйных прынцыпаў ЗША. Ён таксама не выключыў выхаду Тэхаса са складу Злучаных Штатаў. Перы лiчыць, што федэральны ўрад лiтаральна душыць простых амерыканцаў падаткаабкладаннем, высокiмi дзяржаўнымi выдаткамi i абавязкамi. Акрамя таго, ён заявiў, што эканомiка Тэхаса знаходзiцца ў адносна добрай форме ў параўнаннi з iншымi штатамi i з "бязладзiцай федэральнага бюджэту". Як адзначаюць некаторыя СМІ, у цяперашнi час па ўсiх ЗША праходзяць шматлiкiя акцыi пратэсту супраць падвышэння падаткаў, у якiх прымаюць удзел дзесяткi тысяч чалавек. Ад апоўзня загiнулi людзiМагутны апоўзень сышоў у ноч на 16 красавiка ў Кiргiзii. Загiнулi, па папярэднiх звестках, 16 чалавек. Як паведамляе МНС, апоўзень сышоў на сяло Райкамол Джалал-Абадскай вобласцi Кiргiзii. Па папярэднiх звестках, ён разбурыў тры жылыя дамы, усе жыхары якiх загiнулi. Жонка прэзiдэнта прыдумала занятак для тоўстых урачоўЖонка эстонскага прэзiдэнта Эвелiн Iльвес прапанавала, каб тоўстыя ўрачы пачалi ў краiне кампанiю па барацьбе з лiшняй вагой. Паводле яе меркавання, асабiсты прыклад медыкаў, якiя вырашылi пахудзець, больш паўплываў бы на грамадскую думку, чым аналагiчныя iнiцыятывы зорак шоў-бiзнэсу або малавядомых энтузiястаў. Па меркаваннi жонкi прэзiдэнта, хуткiм часам эстонскiя ўрачы маглi б, напрыклад, актыўна заняцца спортам, каб ужо праз год паказаць грамадскасцi вынiкi. У Эстонii, па звестках Iнстытута даследавання здароўя, расце колькасць людзей, якiя пакутуюць ад атлусцення. Катапульта не выратавала ад рабаўнiкоў71-гадовы брытанец, былы каскадзёр Джо Уэстан-Уэб вырашыў, што пасля некалькiх узломаў яго жылля яму патрабуецца сур’ёзная ахова. Неўзабаве яго наведала iдэя выкарыстаць у якасцi зброi знакамiтую аблогаваю зброю старажытных рымлянаў — катапульту. Праўда, зараджаць ён яе вырашыў не камянямi, а курыным гноем. Неўзабаве яго эксцэнтрычныя метады барацьбы з рабаўнiкамi прыцягнулi ўвагу мясцовых СМI i палiцыi, якая забаранiла мужчыну ўжываць сваю прыладу на практыцы. Практычна адразу пасля гэтага дом i майстэрня Джо зноў былi абрабаваныя — зладзеi накралi абсталявання i электронiкi на суму больш чым у 10 000 фунтаў стэрлiнгаў. Засмучаны мiстэр Уэстан-Уэб наракае: "Гэта смешна, што мы знаходзiмся ў такой сiтуацыi, калi не можам сябе абаранiць", i збiраецца, нягледзячы на забарону палiцыi, надалей усё ж выкарыстоўваць сваю катапульту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Губернатар Тэхаса Рык Перы выступiў з рэзкай крытыкай эканамiчнай палiтыкi Белага Дома i абвiнавацiў федэральны ўрад у адмове ад традыцыйных прынцыпаў
|
|