...
...
Небывалым попытам карыстаецца сёлета бярозавы сок у жыхароў Вiцебскай вобласцi. Пачынаючы з 6 красавiка, абласное лесагаспадарчае аб’яднанне рэалiзавала насельнiцтву 33 тоны напою на суму каля Br7 млн. Летась за ўвесь сезон ледзь дацягнулi да 8 тон. Практычна кожны пакупнiк купляе адразу не менш за 50 л соку, а ёсць i такiя, хто бярэ па 200-300 л. Асаблiвым попытам бярозавiк карыстаецца ў гараджанаў. Паводка ў Беларусi блiзiцца да завяршэння. Працягваецца толькi невялiкi рост узроўняў вады на Дняпры, асобных участках Заходняй Дзвiны, Бярэзiны i Сожа. Інтэнсiўнасць — ад 2 да 10 см за суткi. Пазашлюбных дзяцей у Мiнску становiцца ўсё менш, паведамiлi БЕЛТА ў Галоўным статыстычным упраўленнi Мiнска. Летась пераважная большасць немаўлят — 86,4% — нарадзiлiся ў зарэгiстраваным шлюбе. Напрыклад, у 2000 годзе пазашлюбных дзяцей было 16,6%, штогод iх колькасць знiжалася. Супрацоўнiкi МНС выратавалi чалавека, якi тануў, у падтопленым Гарадку. Трактарыст мясцовага льнозавода, 1978 г.н., паспрабаваў перайсцi па затопленым мосце цераз раку Гараджанку, якая выйшла з берагоў. Аднак чалавек сарваўся, яго панесла цячэнне. На шчасце, паблiзу былi выратавальнiкi, якiя аператыўна прыйшлi на дапамогу. Штодзень у Беларусi выкрадаецца да 4 адзiнак транспартных сродкаў, а адшукваецца — 2. Пра гэта расказаў на ўчарашняй прэс-канферэнцыi ў Мiнску начальнiк аддзела галоўнага ўпраўлення крымiнальнага вышуку крымiнальнай мiлiцыi МУС Вiктар Юзэфовiч. Пракуратурай Быхаўскага раёна выяўлены факт незаконнага прыцягнення вартаўнiка СВК "Навабыхаўскi" да матэрыяльнай адказнасцi ў суме Br717 тыс. для кампенсацыi ўрону, што прычынены крадзяжом трох свiней. Жывёлiны былi скрадзеныя з фермы невядомай асобай. Па пратэсце пракурора рашэнне праўлення СВК адмененае, вартаўнiку вернута незаконна ўтрыманая сума. У Растове-на-Доне аўтамабiль "Масквiч" збiў пасажыраў на аўтобусным прыпынку. Аўто ўрэзалася ў людзей, што выходзiлi з аўтобуса. Пацярпелi 13 чалавек, з iх 6 дзяцей. Трое дзяцей — у рэанiмацыi ПОЎНЫ АБЗАЦ
Жыхар Кенii ўкусiў пiтона, якi напаў на яго. Кенiец працаваў на сваёй ферме i наступiў "на нешта мяккае". Раптоўна яго ногi апляло цела гiганцкага пiтона. Затым змяя перабралася i ў верхнюю частку цела. Барацьба працягвалася некалькi гадзiн. Пiтон зацягнуў сваю ахвяру на дрэва, каб там завяршыць паляванне. Чалавеку нiчога не заставалася, як кусаць змяю. Як толькi пiтон крыху аслабiў хватку, кенiйцу ўдалося выцягнуць мабiльнiк i пазванiць у службу выратавання. Палiцэйскiя прывязалi да хваста пiтона вяроўку i сцягнулi абодвух на зямлю. Пiтона змясцiлi ў тры мяхi i павезлi ў змяiны запаведнiк, але ён збег па дарозе. У Камсамольску Палтаўскай вобласцi невядомыя адарвалi галаву помнiку iнспектару ДАI, якi быў усталяваны днямi ў цэнтры горада. На фуражцы скульптуры было напiсана "ДАI", на ордэне — "Даюць — бяры". Мiлiцыя шукае вандалаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Кенii ўкусiў пiтона, якi напаў на яго. Кенiец працаваў на сваёй ферме i наступiў "на нешта мяккае". Раптоўна яго ногi апляло цела гiга
|
|