21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сацыяльная падтрымка: каму i на якiх умовах?

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сацыяльная падтрымка: каму i на якiх умовах?

Інвалiды, ветэраны, шматдзетныя сем’i — не сакрэт, што iх значная частка мае патрэбу ў дапамозе. А адсюль i па-сапраўднаму няпростыя пытаннi. Паслугi дом i льготы, догляд i кватэрныя праблемы — усё гэта стала тэмамi нашай "прамой лiнii" з удзелам спецыялiстаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Такiм чынам, на званкi чытачоў "Звязды" адказвалi начальнiк аддзела па справах iнвалiдаў Рыта Валянцiнаўна СУШКО, начальнiк аддзела развiцця i каардынацыi сацыяльнай дапамогi i сацыяльнага абслугоўвання Таццяна Iванаўна КАСЦЮКОВIЧ i начальнiк аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей Iван Пятровiч НАГIБIН.

— Мая поўнагадовая пляменнiца, якая з’яўляецца круглай сiратой, цяпер працуе па размеркаваннi ў Мiнску i там жа стаiць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў як малады спецыялiст. Цi мае яна ў гэтай чарзе якiя-небудзь перавагi?

Соф’я Фёдараўна Сiзова, Iвацэвiцкi раён

— Пасля iнсульту мой сын часткова страцiў магчымасць рухацца, яму цяжка размаўляць. Аднак пры гэтым яму прызначылi не I, а толькi II групу iнвалiднасцi. Чаму? I другое пытанне: якую дапамогу могуць аказваць сыну?

Нiна Пятроўна Мачко, Валожынскi раён

Наконт жа другога пытання можна сказаць наступнае. Непрацуючым пенсiянерам i iнвалiдам магчыма аказанне дапамогi з Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва — для гэтага трэба напiсаць заяву ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама. Апроч таго, сёння ў кожным раёне дзейнiчаюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. I ў тым лiку гэтыя цэнтры аказваюць пенсiянерам i iнвалiдам самыя розныя паслугi. Скажам, гаворка можа iсцi аб куплi прадуктаў харчавання i лекаў, прыбiраннi памяшканняў, аплаце жыллёва-камунальных паслуг i г.д.

— У 1972 годзе мне прызначылi iнвалiднасць III групы па працоўнай траўме, прычым у 1977 годзе групу вызначылi пажыццёва. Аднак нядаўна, з-за адсутнасцi даведкi аб страце працаздольнасцi, мне прапанавалi прайсцi паўторны агляд УКК. А пасля агляду высветлiлася: ступень працаздольнасцi зменшылася з 50 да 25 %. Як вынiк, зменшылiся выплаты. Цi павiнен я быў праходзiць камiсiю, калi група была вызначана пажыццёва?

Анатоль Мiхайлавiч Iгнатовiч, г. Стоўбцы

— Мне 70 гадоў, жыву адзiн, з’яўляюся iнвалiдам II групы. На якую дапамогу я магу разлiчваць? I, да прыкладу, цi магу я разлiчваць на дапамогу ў рамонце дома?

Уладзiмiр Яфрэмавiч Скалубовiч, Крупскi раён

Што да рамонту дома, то нялiшне заўважыць: дом з’яўляецца прыватнай уласнасцю, гэта значыць, што перш-наперш усе работы па яго ўтрыманнi павiнен рабiць уласнiк. Разам з тым, паколькi вы жывяце адзiн i маеце групу iнвалiднасцi, тут можна паспрабаваць звярнуцца па дапамогу — у райвыканкам, сельскi або пасялковы Савет.

— Я адзiнокая, жыву з братам-пенсiянерам, iнвалiд I групы ад агульнага захворвання, маю 75 гадоў. Якiмi льготамi я магу карыстацца?

Тэрэза Станiславаўна Кiсялеўская, Гродзенскi раён

Першае. 90-працэнтная знiжка з кошту лекаў, што выдаюцца па рэцэптах медыкаў у межах пералiку асноўных лекавых сродкаў, а iнвалiдам I групы з хiрургiчнымi захворваннямi пры наяўнасцi адпаведнага медыцынскага заключэння — i з кошту перавязачных матэрыялаў у парадку, якi вызначае Савет Мiнiстраў.

Другое. Права на бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў, металакампазiтаў, металакерамiкi i фарфору, а таксама нанясення абаронча-дэкаратыўнага пакрыцця з нiтрыд-тытану) у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя па месцы жыхарства.

Трэцяе. Забеспячэнне iншымi тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi паводле Дзяржаўнага рэестра ў парадку i на ўмовах, вызначаных Саветам Мiнiстраў.

Чацвёртае. Для непрацуючых iнвалiдаў I групы вызначана права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў i адсутнасцi процiпаказанняў або аздараўленне пры адсутнасцi процiпаказанняў — не больш за адзiн раз у два гады. Пры гэтым асоба, якая суправаджае iнвалiда I групы ў санаторна-курортныя або аздараўленчыя арганiзацыi, таксама забяспечваецца бясплатнай пуцёўкай без лячэння — пры ўмове, што неабходнасць у падобным суправаджэннi пацвярджаецца заключэннем урачэбна-кансультацынай камiсii.

Пятае. Iнвалiды I групы могуць карыстацца бясплатным праездам на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту, апроч таксi, незалежна ад месца жыхарства, а iнвалiды I групы, якiя жывуць у сельскай мясцовасцi, — таксама на аўтамабiльным транспарце агульнага карыстання рэгулярных мiжнародных зносiнаў у межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства. Зноў-такi апошняе датычыцца i асобаў, якiя суправаджаюць iнвалiда I групы.

Шостае. У iнвалiдаў гэтай групы застаецца права на бясплатны праезд на чыгуначным, водным i аўтамабiльным транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносiнаў — за выключэннем таксi. Прычым асоба, якая суправаджае iнвалiда I групы па накiраваннi дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя да месца аказання медыцынскай дапамогi i назад, тут таксама карыстаецца бясплатным праездам.

Апроч таго, iнвалiды I групы, якiя не маюць працаздольных членаў сям’i, што абавязаныя ўтрымлiваць iх у адпаведнасцi з законам, жывуць адны або толькi з iнвалiдамi I i II груп, непрацуючымi пенсiянерамi на агульнай падставе, маюць права на 50-працэнтную знiжку з аплаты за тэхнiчнае абслугоўванне i карыстанне жылым памяшканнем (з разлiку на 20 квадратных метраў агульнай плошчы), права на 50-працэнтную знiжку з аплаты камунальных паслуг (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыя, газ, электра- i цеплаэнергiя, вываз смецця, карыстанне лiфтамi) паводле вызначаных тарыфаў i ў межах нормаў спажывання, а iнвалiды I групы, якiя жывуць у дамах без цэнтральнага ацяплення, — знiжку на палiва, якое набываецца зноў-такi ў межах вызначаных нормаў.

— У праекце закона аб сацыяльных iльготах ветэранам вайны была вызначана 50-працэнтная знiжка з кошту тэхабслугоўвання i камунальных паслуг. Аднак у самiм законе з’явiўся ўжо iншы запiс: 50-працэнтная знiжка з кошту тэхабслугоўвання i камунальных паслуг зыходзячы з 20 квадратных метраў памяшкання. Чаму знiжка прадастаўляецца зыходзячы з агульнай, а не жылой плошчы? I чаму гэта льгота не датычыцца жонак ветэранаў вайны ў сем’ях без працаздольных асобаў? Бо жонкi даглядаюць ветэранаў. Тым часам як утрыманне ветэрана ў доме-iнтэрнаце абыдзецца дзяржаве больш за мiльён рублёў у месяц.

I яшчэ. За ветэранамi вайны пакiнулi льготы на праезд. Аднак фактычна 70 % ветэранаў сядзяць дома i не карыстаюцца гэтай льготай. Цi не было б больш правiльна аказваць гэтым людзям iншую падтрымку — скажам, крыху павялiчыць пенсiю?

Анатоль Iгнатавiч Мачульскi, старшыня Савета ветэранаў Фрунзенскага раёна г. Мiнска

— Нармаванне сацыяльных iльгот — з’ява натуральная. Прынамсi, ва ўсiм свеце iснуе падыход: iльготамi павiнен карыстацца непасрэдна чалавек, якi iх заслужыў, а не члены яго сям’i. Што ж да самога нарматыву ў 20 квадратных метраў, то, трэба меркаваць, у гэтым выпадку камунальнiкi зыходзiлi з агульнага спажывецкага стандарту.

I наконт праезду. Манетызацыi гэтай льготы ў нас не плануецца, а што да пенсii, то можна нагадаць: для ўдзельнiкаў вайны ў нас вызначана яе павышэнне на 250 % ад мiнiмальнай пенсii па ўзросце. Прычым гэта норма дзейнiчае даўно.

Матэрыялы "прамой лiнii" падрыхтаваў Сяргей ГРЫБ.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

(Працяг буддзе.)

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інвалiды, ветэраны, шматдзетныя сем’i — не сакрэт, што iх значная частка мае патрэбу ў дапамозе. А адсюль i па-сапраўднаму няпростыя пытаннi. Паслугi
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика