ШТО Ш ВАС ДОБРАГА?
ШТО Ш ВАС ДОБРАГА?
Наталля НАВУМАВА, намеснiк начальнiка аддзела маркетынгу Кобрынскага мясакамбiната: — Напэўна, нараджэнне пляменнiка... Калi гаварыць адносна працы, дык, вядома ж, выпуск нашай навiнкi — каўбасы "Мiланская" з шакаладам. Мы ёй усю краiну ўзрушылi (смяецца). Многiя тэлефануюць, цiкавяцца, так што давялося павялiчваць аб’ёмы вытворчасцi. Гэта вельмi радуе. Акрамя таго ў найблiжэйшы час на прадпрыемстве запланаваны выпуск чарговай навiнкi — вiтамiнных сасiсак. Што яшчэ добрага? Сёлета я атрымлiваю дыплом (смяецца). Цяпер заканчваю юрфак Гродзенскага ўнiверсiтэта, да выпускнога засталося не так шмат часу. Працу мяняць не збiраюся, застануся працаваць на мясакамбiнаце. Васiль КАЗЛОЎ, начальнiк упраўлення эканомiкi Мiнiстэрства лясной гаспадаркi: — Добрае ў жыццi тое, што нiчога ў iм не змянiлася. Так, шмат працы, але яна, як кажуць, не ў цяжар, а ў радасць. Любыя праблемы, па вялiкiм рахунку, можна вырашыць. Гэта прыносiць задавальненне. А больш канкрэтна... Добра, што атрымалася на дачы выканаць вялiкi аб’ём работы (смяецца). Гэта звязана з будаўнiцтвам. Так што жыццё не спыняецца! Валерый СЯРГЕЙ, намеснiк старшынi Мядзельскага райвыканкама па жыллёва-камунальнай гаспадарцы i будаўнiцтве: — Прыйшла вясна, а з ёй улiваецца свежая "кроў" i ў прыроду, i ў чалавека... Ёсць такi выраз: шчасце — гэта калi ранiцай хочацца на працу, а ўвечары — дадому. Гэта якраз асабiста пра мяне, можаце так i напiсаць. Дзе мы па большасцi адпачываем? У сям’i! Калi яна моцная — гэта тая аддушына, якая дае табе сiлы. Эпахальных падзей у нас няма: мы гадуем сад, вырошчваем кветкi... Дзiця вучыцца ва ўнiверсiтэце, сёлета паспяхова заканчвае чацвёрты курс! Што да працы, дык будаўнiцтва не спыняецца, нягледзячы нi на што — усе будаўнiчыя арганiзацыi цяпер занятыя. Поўным ходам вядзецца добраўпарадкаванне, у нас цяпер не горад, а "цукерка"! Таiсiя БУРДЗЕЙКА, пенсiянерка, вёска Баравое Дзяржынскага раёна: — Радуе, што Бог дае здароўе, мы можам працаваць. У прыватнасцi, асабiста для мяне радаснай падзеяй была аперацыя ў лютым у анкалогii: на шчасце, нiчога злаякаснага не знайшлi. Прыйшла вясна, прынесла клопаты, але яны прыемныя: мы ўвесь час праводзiм на вулiцы, займаемся агародам, вось зараз я саджаю кветкi. Гэта ж для сябе, для сваёй сям’i. Дарэчы, у найблiжэйшы час чакаем прыбаўлення нашчадкаў. Дзве ўнучкi ў мяне ўжо ёсць, хто народзiцца — унучка цi ўнук — пакуль не ведаем. Але скажу вам шчыра, (смяецца) хацелася б падаўжальнiка роду — унука! Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наталля НАВУМАВА, намеснiк начальнiка аддзела маркетынгу Кобрынскага мясакамбiната: — Напэўна, нараджэнне пляменнiка... Калi гаварыць адносна працы,
|
|