Паска
Паска
Абавязковым атрыбутам велiкодных святкаванняў з’яўляецца хлеб. Хрысцiянскiя кнiжнiкi сцвярджаюць, што традыцыя сустракаць Вялiкдзень спецыяльна прыгатаваным для гэтага хлебам мае больш раннiя, яшчэ старазапаветныя вытокi, якiя сягаюць у часы iудзейскага рабства ў Егiпце. Штогод iудзеi адзначалi свята пачатку вясны, якое называлася "песах" або "свята апрэснакаў", г. зн. "прэснага хлеба мацот". Паданне часоў Старога Запавета сведчыць пра тое, што, зыходзячы з егiпецкага палону, iудзеi не паспелi як след заквасiць хлеб, таму прыхапiлi з сабой прэснае (без дражджэй) цеста. У паходных умовах яны змаглi прыгатаваць толькi самыя простыя ляпёшкi. З таго часу, сустракаючы Пасху, iудзеi моляцца Богу ў знак прызнання i ўдзячнасцi i абавязкова прычашчаюцца рытуальным хлебам. l Ісус Хрыстос, як сын iудзейскага народа, не парушыў гэтай традыцыi ў час апошняй Тайнай Вячэры, а толькi напоўнiў яе новым зместам. Ён пераламаў хлеб-апрэснак (славяне ламалi хлеб толькi на могiлках) i сказаў, што гэта яго цела, якое ён прыносiць у ахвяру за чалавечыя грахi. Пасля гэтага ў хрысцiянскай царкве быў уведзены хрысцiянскi абрад еўхарыстыi — прычашчэння, аднак замест "мацы" сталi выкарыстоўваць "паску", артос (грэч. — хлеб) i прасфору ("просвiрку"). У каталiцкай традыцыi апрэснакi захавалiся да нашага часу, iх называюць "аплаткi". l У беларусаў хлеб як важны складнiк прысутнiчаў практычна ва ўсiх каляндарных i сямейна-родавых святкаваннях. Пры гэтым сiмволiка хлеба ў традыцыйнай культуры беларусаў была надзвычай распрацаванай, шматзначнай, сэнсава арыентаванай на iдэалогiю свята. l У адрозненне ад старажытнай iудзейскай (падарожнай) традыцыi — выпякаць не квасны хлеб, беларусы не адышлi ад сваёй спрадвечнай традыцыi: цеста вымешвалi асаблiва старанна, дадаючы ў яго даволi багата яек i масла. Каб дрожджы добра "выхадзiлiся", а хлеб быў не ацеслiвы, а пышны, лёгкi, цеста некалькi разоў асаджвалi, пры гэтым ўсе дзеяннi з цестам трэба было рабiць у поўнай цiшынi. Калi цеста "паспела", яго раскладвалi па спецыяльна прыгатаваных формах, а зверху ўпрыгожвалi хрысцiянскай i дахрысцiянскай сiмволiкай: апаясвалi касой, рабiлi крыжык, з абодвух бакоў якога мацавалi дзве лiтары з таго ж цеста ? "Х" i "В", сiмвалiзуючыя галоўную iдэю свята — "Хрыстос Васкрос". l Пасхальны хлеб асвячалi разам з яйкамi i вяндлiнай, соллю i колцам каўбасы, або шматком паляндвiцы. Стаўленне да яго было як да самай святой рэчы ў жыццi сям’i, роду. Першае святочнае сталаванне пачыналася з яйка — iм пачынаўся свет. А далей дзялiлi абрадавы хлеб ужо як сiмвалiчны вынiк працоўнай дзейнасцi чалавека. Паску, гэтаксама як i яйка, дзялiлi на столькi частак, колькi дамачадцаў сабралася за святочным сталом. l Перад тым як сесцi за ранiшнi святочны стол, гаспадар браў асвечаную паску i iшоў да жытнёвага поля, каб паваражыць, якiм будзе ўраджай гэтага года. Ён выбiраў прыгожую рунь i ставiў пасярэдзiне паску. Калi жыта было вышэйшым, то гэта лiчылася добрым знакам — ураджай гэтага года будзе лепшым, чым мiнулагоднi, i, наадварот, калi вышэйшым быў хлеб (сiмвал мiнулага ўраджаю), то меркавалi, што сёлетнi ўраджай будзе горшым. l Гаспадыня выпякала некалькi пасак, i кожная з iх мела сваё прызначэнне. Адну аддавалi святару, адну — жывёле i пастуху пры першым выгане скацiны ў поле, адну пакiдалi для засевак (у кожнае насенне перад сяўбой клалi па кавалачку). Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абавязковым атрыбутам велiкодных святкаванняў з’яўляецца хлеб. Хрысцiянскiя кнiжнiкi сцвярджаюць, што традыцыя сустракаць Вялiкдзень спецыяльна прыгат
|
|