Вызначыліся паўфiналiсты
Вызначыліся паўфiналiсты
У Лiзе чэмпiёнаў УЕФА вызначылiся апошнiя паўфiналiсты. "Барселона", за якую выступае Аляксандр Глеб, аказалася адзiным не англiйскiм клубам у гэтым квартэце. 15 красавiка ў чвэрцьфiнальным матчы ў адказ "Манчэстэр Юнайтэд" выйграў у Партугалii ў "Порту" — 1:0 (мяч забiў на 6-й хвiлiне Крышцiяну Раналду), а "Арсенал" узяў дома верх над iспанскiм "Вiльярэалам" — 3:0. Днём раней "Барселона" згуляла ў Мюнхене з "Баварыяй" унiчыю 1:1 (Аляксандр Глеб выйшаў на поле на 78-й хвiлiне), але прайшла далей дзякуючы буйной хатняй перамозе (4:0). "Чэлсi" выйграў у "Лiверпуля" з агульным лiкам 7:5 (3:1 — у гасцях, 4:4 — дома). У паўфiнале "Барселона" сустрэнецца з "Чэлсi", а "Манчэстэр Юнайтэд" — з "Арсеналам". Матчы пройдуць 28/29 красавiка i 5/6 мая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лiзе чэмпiёнаў УЕФА вызначылiся апошнiя паўфiналiсты. "Барселона", за якую выступае Аляксандр Глеб, аказалася адзiным не англiйскiм клубам |
|