21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З’езд беларусаў свету пад пагрозай зрыву

26.08.2009 15:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 апреля 2009 Общество
Запланаванае на 18-19 ліпеня 2009 г. правядзенне чарговага, V з’езда беларусаў свету МГА "ЗБС “Бацькаўшчына” можа апынуцца пад пагрозай.

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” атрымала чарговую адмову на правядзенне з’езда беларусаў свету. На гэтым тыдні адмовіла адміністрацыя ДК Мінскага трактарнага завода, а таксама 16 іншых залаў Мінска.

Афіцыйная прычына большасці адмоваў - “рамонтныя работы”. У прыватнасці, у ліпені будуць рамантавацца ДК прафсаюзаў, КЗ “Мінск”, Палац культуры МАЗ, МТЗ, актавая зала Лінгвістычнага ўніверсітэта, праблемы з пажарнай бяспекай мае Дом афіцэраў.

Пры першым кантакце з ўсімі ўстановамі запыт МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ўспрымаўся зацікаўлена. Аднак ужо праз некалькі тыдняў усе ўстановы адмовілі ў прадстаўленні арэнды.

На думку кіраўніцтва арганізацыі, рамонтная эпідэмія, што захліснула Мінск, дэманструе палітычнае рашэнне органаў улады. І яно недальнабачнае, бо цягне за сабой правядзенне з’езда альбо на адной з плошчаў Мінска, альбо ў замежжы, дзе ў з’ездзе нарэшце возьме ўдзел і палітычная эміграцыя. Адмова ў правядзенні форуму ў сталіцы метраполіі негатыўна адаб’ецца на іміджы Беларусі ў свеце.

З’езды беларусаў свету МГА ЗБС “Бацькаўшчына” з’яўляюцца статутным мерапрыемствам Згуртавання і склікаюцца раз на чатыры гады. Сёлета ў З’ездзе чакаецца ўдзел кіраўнікоў і сябраў беларускіх арганізацый замежжа з больш чым 20 краін свету, а таксама прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў з Беларусі.

Асаблівасцю з’ездаў МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з’яўляецца тое, што ў іх бяруць удзел людзі розных палітычных поглядаў, а на з’ездзе акрамя справаздачаў і выбараў абмяркоўваюцца важнейшыя пытанні ўзаемадзеяння метраполіі і дыяспары, грамадскае і культурнае жыццё Беларусі.

Між іншым, у “Бацькаўшчыны” не было праблемаў з правядзеннем толькі Першага з’езда беларусаў свету (1993 г.). У 1997 г. пытанне з памяшканнем удалося вырашыць літаральна ўвечары напярэдадні мерапрыемства. У 2001 г. “Бацькаўшчыне” далі дазвол на правядзенне сусветнага форуму ў ДК “Сукно”, адмовіўшы ва ўсіх залах у Мінску, але літаральна за некалькі дзён гарадскія ўлады змянілі сваё рашэнне і прадставілі памяшканне па вул. Фрунзе, 5 (былы Дом літаратара). У 2005 г. былі доўгія ўзгадненні, у выніку якіх усё ж такі было дадзена ў арэнду памяшканне Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (ІВВ). У гэтым годзе адмовіла і ІВВ.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 апреля 2009 Общество Запланаванае на 18-19 ліпеня 2009 г. правядзенне чарговага, V з’езда беларусаў свету МГА "ЗБС “Бацькаўшчына” можа апынуцца пад пагрозай.Міжнароднае грамадскае аб’яднанне Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” атрымала чарговую адмову на правядзенне з’езда беларусаў свету.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика