Пенсiянер пабiў кiраўнiка горада Высокае
20 апреля 2009 Общество
Народная воля У горадзе Высокае Брэсцкай вобласцi пенсiянер Вiктар Паўлавiч Касьянаў пабiў кiраўнiка мясцовай адмiнiстрацыi. 76-гадовы сталы чалавек не вытрымаў адпiсак, якiя дасылалi яму мясцовыя ўлады. Калi Касьянаў прыйшоў са сваёй праблемай да кiраўнiка горада Высокае Леанiда Бiрука i зразумеў, што праблема зноў не вырашыцца, iнвалiд пачаў бiць высокага начальнiка сваёй палкай. На гвалт у кабiнет начальнiка ўбегла сакратарка, адразу была выклiкана мiлiцыя. Як вынiк — была заведзена крымiнальная справа. Суд адбыўся днямi. Дзеда не пакаралі. Медыкi вырашылi, што сталы чалавек, якi кiнуўся на высокае начальства, знаходзiўся ў стане афекту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 апреля 2009 Общество Народная воля У горадзе Высокае Брэсцкай вобласцi пенсiянер Вiктар Паўлавiч Касьянаў пабiў кiраўнiка мясцовай адмiнiстрацыi. 76-гадовы сталы чалавек не вытрымаў адпiсак, якiя дасылалi яму мясцовыя ўлады.Калi Касьянаў прыйшоў са сваёй праблемай да кiраўнiка горада Высокае Леанiда Бiрука i зразумеў, што... |
|