Партнёрства ў Персiдскiм залiве
Партнёрства ў Персiдскiм залiве
З вiзiтам у Беларусi зараз знаходзiцца дэлегацыя Бахрэйна на чале са старшынёй Палаты прадстаўнiкоў каралеўства Халiфой бен Ахмедам аль-Дахранi. Учора быў падпiсаны пратакол аб супрацоўнiцтве памiж нiжнiмi палатамi парламентаў дзвюх краiн. Уладзiмiр Андрэйчанка, кiраўнiк Палаты прадстаўнiкоў Беларусi, у гутарцы з журналiстамi адзначыў, што рэалiзацыя пратакола пасадзейнiчае не толькi развiццю парламенцкiх сувязяў, але i ўмацаванню дзяржаўных кантактаў у цэлым, актывiзацыi супрацоўнiцтва ў сферы гандлю, турызму, адукацыi. Падчас сустрэчы ў верхняй палаце парламента спiкер Барыс Батура выразiў спадзяванне, што гэты вiзiт паслужыць умацаванню сувязяў памiж заканадаўцамi Беларусi i Бахрэйна. А такое трывалае супрацоўнiцтва ў сваю чаргу паўплывае на развiццё эканамiчных сувязяў. "У цяперашнi час для нас вельмi важнае развiццё эканамiчных сувязяў памiж нашымi дзяржавамi, улiчваючы, што Бахрэйн з’яўляецца фiнансавым цэнтрам дзяржаў Персiдскага залiва", — падкрэслiў старшыня Савета Рэспублiкi. Халiфа бен Ахмед аль-Дахранi заўважыў, што Беларусь — дзяржава вельмi развiтая ў прамысловым i аграрным сектарах, у той час як Бахрэйн — буйны фiнансавы цэнтр. "Усё гэта можа садзейнiчаць развiццю гандлёва-эканамiчных адносiнаў", — адзначыў госць. Кiраўнiк бахрэйнскай дэлегацыi таксама запэўнiў спiкера, што ў самы блiзкi час, лiтаральна на працягу тыдня, будзе прынятае прынцыповае рашэнне кiраўнiцтва Бахрэйна аб прызначэннi спецыяльнага прадстаўнiка краiны ў Беларусi. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вiзiтам у Беларусi зараз знаходзiцца дэлегацыя Бахрэйна на чале са старшынёй Палаты прадстаўнiкоў каралеўства Халiфой бен Ахмедам аль-Дахранi. Учора |
|