Распiццё пiва ў грамадскiх месцах у Беларусi плануецца забаранiць
Распiццё пiва ў грамадскiх месцах у Беларусi плануецца забаранiць
Аб гэтым паведамiў старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па заканадаўстве i судова-прававых пытаннях Мiкалай Самасейка. Такая норма змяшчаецца ў папраўках у некаторыя кодэксы Беларусi па пытаннях крымiнальнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi, якiя былi ўнесены ў парламент Прэзiдэнтам краiны. Паводле слоў Мiкалая Самасейкi, гэты законапраект дэпутаты маюць намер прыняць у першым чытаннi на бягучай вясенняй сесii. Згодна з папраўкамi, у Кодэксе аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях будзе прапiсана адказнасць за продаж алкагольных, слабаалкагольных напiткаў або пiва няпоўнагадовым, гандаль названымi напiткамi ў неўстаноўлены час або неўстаноўленых месцах. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па заканадаўстве i судова-прававых пытаннях Мiкалай Самасейка. Такая норма змяшча |
|