У Мінску плацяць больш,
У Мінску плацяць больш,
паведамiлi Белта ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. Так, намiнальная налiчаная сярэдняя зарплата работнiкаў Мiнска ў лютым была роўная Br1 млн 231,9 тыс. — гэта 135,9 % да сярэднерэспублiканскага ўзроўню аплаты працы. А самую нiзкую зарплату ў лютым атрымалi ў Магiлёўскай вобласцi (у сярэднiм — Br786 тыс.). У цэлым па рэспублiцы сярэдняя заработная плата ў лютым да студзеня 2009 года знiзiлася на 2,7 %. Толькi ў Гомельскай вобласцi за люты гэтага года заробак павысiўся (на 0,7 %). Намiнальная налiчаная сярэдняя заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi—лютым гэтага года склала Br912,2 тыс., у тым лiку ў лютым Br906,2 тыс. — на 1,5 % (на Br13,5 тыс.) менш у параўнаннi са студзенем 2009 года. Рэальная налiчаная заработная плата (разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) у лютым гэтага года ўзрасла на 2,7 % да лютага 2008 года, але ў параўнаннi са студзенем гэтага года гэты паказчык зменшыўся на 2,7 %. На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў лютым гэтага года склала Br1 млн 6,1 тыс. — гэта на 11 % вышэй за сярэднерэспублiканскi ўзровень аплаты працы. Сярэдняя заработная плата ў галiнах бюджэтнай сферы ў лютым склала Br729,8 тыс. — у параўнаннi з лютым 2008 года гэты паказчык павялiчыўся на 13,6 %, а рэальная налiчаная заработная плата зменшылася на 1,8 %.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамiлi Белта ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. Так, намiнальная налiчаная сярэдняя зарплата работнiкаў Мiнска ў лютым была роўная Br1 млн 231 |
|