21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ГРОШЫ ІНВЕСТАРА — НЕ ЗА ПРЫГОЖЫЯ ВОЧЫ

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ГРОШЫ ІНВЕСТАРА — НЕ ЗА ПРЫГОЖЫЯ ВОЧЫ

Сёння iнвестыцыi побач з экспартам прадукцыi i развiццём малога бiзнэсу адыгрываюць ключавую ролю ў развiццi прадпрыемстваў рэгiёнаў i пераадоленнi негатыўнага ўплыву сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу. Менавiта гэтай тэме была прысвечана прэс-канферэнцыя намеснiка старшынi Гомельскага аблвыканкама Баляслава Пiрштука.

— Мiнулы год для нас склаўся дастаткова ўдала. У эканомiку вобласцi было прыцягнута 5,4 трыльёна рублёў iнвестыцый, у тым лiку па арганiзацыях, якiя падпарадкаваныя мясцовым Саветам i якiя не маюць ведамаснай падпарадкаванасцi — 2,4 трыльёна. А гэта — 133 % да ўзроўню 2007 года. Удалося ўвесцi ў эксплуатацыю шэраг буйных аб’ектаў, сярод якiх цагельны завод у Лоеве, два шклатарныя заводы. Адбылася мадэрнiзацыя многiх прадпрыемстваў... Да нас прыйшоў бiзнэс са сваiмi фiнансамi i тэхналогiямi з 26 краiн свету. Iнвестуюць у Гомельшчыну такiя краiны, як Аўстрыя, Расiя, Нiдэрланды, Францыя, Вялiкабрытанiя, Швейцарыя, Германiя i iншыя. Трэба адзначыць станоўчую дынамiку росту долi ўласных i прыцягнутых iнвестыцый. Але ж праблемы, якiя пачалiся напрыканцы мiнулага года ва ўсiм свеце, не абышлi i нас. З iмi сутыкнуўся наш рэальны сектар эканомiкi, i ў першую чаргу буйныя валаўтваральныя прадпрыемствы.

— Тым не менш, крызiс мае як адмоўныя, так i станоўчыя бакi.

— Так, гэта сiгнал для тых прадпрыемстваў, якiя забавiлiся на старых пазiцыях. Цяпер у iх няма iншага выйсця, як мадэрнiзавацца, абнаўляцца i з новым прадуктам уваходзiць у новы рынак. Гэта датычыцца ў першую чаргу прадпрыемстваў камунальнай маёмасцi, перапрацоўчай прамысловасцi. Фiнансава-эканамiчны крызiс затармазiў працэс з выкананнем пагаднення з адной з iранскiх кампанiй па будаўнiцтве ў Светлагорску жыллёвага, гандлёвага i грамадска-культурнага цэнтра. На гэты праект шукаем iншага iнвестара. Быў падпiсаны праект i на выпуск у Гомелi звышлёгкiх самалётаў, якi пакуль не ажыццёўлены. Гэту задуму прапрацоўваем з дэпар- таментам па авiяцыi краiны — iнвестар ужо знойдзены. Быў цiкавы праект па распрацоўцы сапрапеляў возера Чырвонае, што ў Жыткавiцкiм раёне, ды, на жаль, нямецкi iнвестар адмовiўся ад яго, але мы будзем шукаць новага партнёра ўжо на эканамiчным форуме, якi ў маi адбудзецца ў Гомелi.

Сёлета недастатковы аб’ём iнвестыцый давядзецца перакрываць за кошт iншых, небюджэтных крынiц. Мы будзем прырастаць за кошт асабiстых i пазыковых сродкаў, хаця не такiмi тэмпамi, як хацелася б. На гэта ёсць шэраг прычын. Асабiстыя сродкi арганiзацый з улiкам сённяшнiх рэалiй будуць накiроўвацца на пагашэнне раней узятых крэдытаў. Крэдытныя рэсурсы прыцягваць стала больш складана — гэта звязана з iх падаражаннем, ускладненнем працэдуры афармлення. I паколькi ўнутраныя крынiцы для iнвестыцый абмежаваныя, прыцягненне замежнага капiталу з’яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў iнвестыцыйнай палiтыкi вобласцi. Сваёй задачай мы бачым прыцягненне да супрацоўнiцтва партнёраў, якiм цiкавы вектар Усходняй Еўропы, а галоўнае, каб яны прыйшлi да нас, а не ў суседнiя краiны. Заданне Урада на гэты год — прыцягнуць 150 мiльёнаў долараў, што на чвэрць больш за леташнiя аб’ёмы. Прычым 105 мiльёнаў долараў — гэта прамыя замежныя iнвестыцыi.

— Якiм чынам можна стварыць максiмальна камфортныя ўмовы для паспяховай рэалiзацыi праектаў?

— Не трэба чакаць, пакуль да нас прыйдзе iнвестар, трэба шукаць яго самiм. Сёння ў нас ёсць так званыя задзельныя праекты. Гэта завод па гарачым ацынкаваннi, асваенне радовiшчаў крэйды ў Веткаўскiм раёне, будаўнiцтва цэментнага завода i шэраг праектаў у свабоднай эканамiчнай зоне "Гомель-Ратон". Мiж iншым, яна прыцягнула iнвестыцый больш як на 190 мiльёнаў долараў, 47 працэнтаў якiх — замежныя. Летась паступiла сюды 36 мiльёнаў долараў. Былi арганiзаваны вытворчасцi металiчнага профiлю для шклопакетаў, фурнiтуры для вадасцёкавых сiстэм, пачаў працаваць завод кампазiтных матэрыялаў i г.д. Працуем над пашырэннем межаў СЭЗ. Таксама ажыццяўляецца мадэрнiзацыя вытворчасцi палiраванага шкла ў ААТ "Гомельшкло". Увод у строй буйных аб’ектаў плануецца ў 2010 i наступных гадах. Яшчэ летась мы склалi пералiк найбольш значных iнвестыцыйных i iнавацыйных праектаў, устанавiлi пастаянны i жорсткi кантроль за яго выкананнем. За кожным праектам замацаваны адказныя (ад намеснiка старшынi аблвыканкама да кiраўнiка арганiзацыi). Акцэнт зроблены на тое, каб суправаджаць пачатыя праекты да таго часу, пакуль там не стабiлiзуецца працэс вытворчасцi.

— Наколькi вядома, сёлета прайшлi перамовы з асобнымi замежнымi iнвестарамi i намячаюцца новыя...

— Нядаўна мы сустракалiся з прадстаўнiкамi расiйскай фiрмы АMАKS i дамовiлiся працаваць па рэканструкцыi гасцiнiцы ў абласным цэнтры i яшчэ двух аб’ектаў у Гомелi i Мазыры. Пройдуць перамовы са шведскай кампанiяй, якая праявiла цiкавасць на форуме ў Лондане да прадукцыi Глушкавiцкага друзавага завода, што ў Лельчыцкiм раёне. Адбудзецца сустрэча з нямецкай кампанiяй "Лiнпак" па арганiзацыi вытворчасцi ўпаковачнай тары з успененага полiстыролу на пляцоўцы станкабудаўнiчага завода iмя Кiрава. Вядуцца таксама перамовы з фiнскай кампанiяй аб набыццi акцый i наступнай мадэрнiзацыi Гомельскай фабрыкi марожанага...

— Летась было падпiсана пагадненне з замежным прадпрыемствам па перапрацоўцы фосфагiпсу — адыходаў Гомельскага хiмiчнага завода. Цi ёсць у гэтым напрамку нейкiя зрухi?

— Сёння наш хiмiчны завод прапрацоўвае варыянты стварэння сумеснага прадпрыемства. Нашай доляй будуць сыравiна i тэрыторыя, замежныя партнёры павiнны прывезцi абсталяванне, устанавiць яго на тэрыторыi i пачаць вытворчасць. На постсавецкай прасторы аналагаў такiх вытворчасцяў няма, а сыравiны шмат. Тым больш, яна стварае пэўную экалагiчную праблему. Да сярэдзiны года мы павiнны вызначыцца з канкрэтнай структурай гэтага прадпрыемства. Я спадзяюся, усё атрымаецца.

— Наколькi далёкая для Гомельскай вобласцi перспектыва — стварэнне лагiстычнага цэнтра?

— Гэта вельмi дарагi праект. Па розных ацэнках, ён можа каштаваць каля 200 мiльёнаў долараў. Калi б у нас быў ужо iнвестар з такiмi грашыма, мы пачалi б штосьцi падлiчваць. Засталося пераканаць iнвестара, каб ён прыйшоў. А iнвестар прыходзiць, калi iдуць патокi, калi ён бачыць свой iнтарэс, калi створана пэўная iнфраструктура. Мы знаходзiмся на ўдалым перасячэннi гандлёвых патокаў. Мы маем дзве пляцоўкi i лiчым, што яны вельмi ўдалыя для размяшчэння такой вытворчасцi: аэрапорт i Зябраўка.

— Вялiкiя надзеi на прыцягненне iнвестараў ускладаюцца на эканамiчны форум, якi пройдзе ў Гомелi ў маi.

— Пачата работа па яго агранiзацыi ў Гомелi. З улiкам сiтуацыi ў свеце мы вырашылi яго зрабiць не толькi iнвестыцыйным. Мы яго назвалi эканамiчным — крыху больш шырока, чым раней. Фармат правядзення форуму прадугледжвае правядзенне трох секцый: iнвестыцыйнай, знешнегандлёвай i развiцця малога бiзнэсу. Гэта тыя напрамкi, якiя павiнны стаць вызначальнымi ў найблiжэйшай будучынi.

Упершыню мы прыцягнулi да гэтага рэспублiканскiя органы кiравання з прапановай падаць на форум праекты па сваiх падведамасных прадпрыемствах, якiя знаходзяцца на тэрыторыi вобласцi — тым, якiя не вельмi эфектыўна выкарыстоўваюць свае магчымасцi i ў тым лiку маёмасць, якая не залучана ў гаспадарчы абарот.

Мы не абмяжоўваемся пры запрашэннi расiйскiмi цi ўкраiнскiмi партнёрамi, нам хацелася б, каб прыйшлi iнвестары ў тым лiку з краiн, з якiмi мы раней працавалi менш эфектыўна, напрыклад, са скандынаўскiх. Вельмi нядрэнна працуе фiнскi, шведскi капiтал, i ён усё больш актыўна прасоўваецца на тэрыторыю Усходняй Еўропы. Нам вельмi б хацелася, каб сярод партнёраў з’явiлiся i азiяцкiя краiны. Iнвестар грошы за прыгожыя вочы ўкладваць не будзе. Ён усё добра пралiчвае. Яго цiкавяць, па-першае, рынкi рэалiзацыi будучага прадукта. Мы вельмi зручна размяшчаемся, тут добрыя транспартныя патокi, межы празрыстыя, — яны гэта ўсё ўлiчваюць.

Сёлета ўпор робiм на запрашэнне канкрэтных дзелавых людзей, у тым лiку i былых нашых суайчыннiкаў. У адрозненне ад мiнулага года, цяпер мы абавязалi органы кiравання i рэгiёны загадзя падаць праекты i прапановы, каб размясцiць iх на спецыялiзаваным сайце gоmеl-fоrum.bу для таго, каб патэнцыйныя iнвестары змаглi азнаёмiцца з iмi i ехаць на форум з канкрэтнымi намерамi.

Падрыхтавалi Iрына АСТАШКЕВIЧ i Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння iнвестыцыi побач з экспартам прадукцыi i развiццём малога бiзнэсу адыгрываюць ключавую ролю ў развiццi прадпрыемстваў рэгiёнаў i пераадоленнi не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика