21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рост запасаў на складах прадпрыемстваў — недапушчальны

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рост запасаў на складах прадпрыемстваў — недапушчальны Беларускія прадпрыемствы павінны максімальна выкарыстаць усе магчымасці па прасоўванні сваёй прадукцыі на заходнія рынкі, у тым ліку займаць нішы, адкуль пад ціскам крызісу сышлі іншыя вытворцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявiў у час справаздачы ўрада i Нацыянальнага банка аб сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны ў першым квартале 2009 года.

Прэзiдэнт парушыў план справаздачы i нечакана для яе ўдзельнiкаў (усяго ў зале сабралася каля 120 чыноўнiкаў, кiраўнiкоў буйных арганiзацый, банкiраў) прапанаваў спачатку выступiць дырэктарам прамысловых прадпрыемстваў i губернатарам. Кiраўнiк дзяржавы заслухаў выступленнi кiраўнiкоў Мiнскага маторнага завода, МАЗа, БелАЗа, "Гомсельмаша", "Атланта". Прэзiдэнту было даложана аб тым, як гэтыя арганiзацыi працуюць у iснуючых умовах сусветнага фiнансавага крызiсу, якiя меры прымаюць для таго, каб забяспечыць рэнтабельную работу. Было адзначана, што шэраг прадпрыемстваў некалькi скарацiў аб’ёмы вытворчасцi ў параўнаннi з мiнулым годам, што звязана з падзеннем спажывецкага попыту на прадукцыю за мяжой, зменшылася рэнтабельнасць арганiзацый, скарацiўся экспарт.

"Нядобра, што сёння ў нас "правалiлася" прамысловасць. Вёска расце, а прамысловасць "правалiлася". Гэта недапушчальна", — сказаў Прэзiдэнт. Нагадаем, тэмп росту ВУП у Беларусi ў першым квартале 2009 года склаў 101,1 працэнта да ўзроўню першага квартала 2008 года.

"У красавiку працаваць стратна — гэта злачынства. З 1 красавiка работу на страту нiхто цярпець не будзе. Час на тое, каб выйсцi на бясстратную работу, быў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка i даручыў Камiтэту дзяржкантролю праверыць работу кожнага стратнага прадпрыемства.

Неабходна iмкнуцца да таго, каб выйсцi на дадатную рэнтабельнасць продажаў тавараў на экспарт. Сёння нярэдкiя выпадкi, калi прадпрыемствы iмкнуцца ўтрымаць прысутнасць на рынках iншых краiн любой цаной, у тым лiку i прадаючы прадукцыю па цэнах, нiжэйшых за сабекошт. Гэта можа быць апраўдана толькi ў адным выпадку: калi прадпрыемства ў цэлым працуе з дадатнай рэнтабельнасцю, а на гэтым таварным рынку ёсць абсалютна зразумелая перспектыва хуткага росту цэнаў.

Акрамя таго, кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў мэтах нарошчвання экспартных паставак ва ўмовах крызiсу прадпрыемствы павiнны ўмець хутка пераарыентавацца на гiбкiя ўмовы продажаў, напрыклад, прадаваць тавар больш дробнымi партыямi. Тут ключавую ролю павiнны адыграць кiраўнiкi прадпрыемстваў.

Прэзiдэнт рашуча запатрабаваў выключыць выпадкi "перасаджвання" чыноўнiкаў, якiя не справiлiся з заданнямi, з адной кiруючай пасады на аналагiчную другую. Звяртаючыся да чыноўнiкаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Яшчэ раз будзе прапанова аб перасаджваннi з месца на месца кiраўнiкоў, якiя правалiлi работу, пойдзеце разам з iмi месцi вулiцу. Гэта прынцыпова. Нiякiх перамяшчэнняў. Гэта галоўны прынцып кадравай палiтыкi".

Было адзначана, што ўрад у першую чаргу павiнен прыняць меры па забеспячэннi больш эфектыўнай работы арганiзацый рэспублiканскай формы ўласнасцi, таму што ў перыяд крызiсу яны аказалiся ў больш цяжкiм становiшчы, чым арганiзацыi камунальнай формы ўласнасцi. Сёння паказчыкi апошнiх прыкмета адрознiваюцца ў лепшы бок.

У цэлым, паводле слоў прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага, першы квартал 2009 года аказаўся складаным для краiны. "Мы паставiлi задачу звярнуць увагу на прамысловасць. Прамысловасць паступова, але ўпэўнена прыбаўляе з месяца ў месяц, хоць мы разлiчвалi на лепшыя вынiкi. Мы чакалi ажыўлення знешнiх рынкаў, але, на жаль, гэтага пакуль не адбываецца i даводзiцца працаваць у тых умовах, у якiх мы цяпер знаходзiмся", — адзначыў ён. У якасцi станоўчай работы прамысловага сектара краiны прэм’ер-мiнiстр назваў тое, што ўся прамысловая прадукцыя, вырабленая ў сакавiку, была прададзена. Пры гэтым урад лiчыць неабходным аказаць крэдытную падтрымку МАЗу i БелАЗу ў аб’ёме Br550 млрд.

У другiм квартале ўрад прагназуе нарошчванне тэмпу росту ВУП.

Гаворачы аб цэнавай палiтыцы, Сяргей Сiдорскi адзначыў, што ўрад па вынiках года плануе выйсцi на верхнюю прагнозную мяжу па iнфляцыi — 11 працэнтаў. "У сакавiку яна склала 0,6 працэнта. У нас ёсць падставы чакаць, што ў далейшым штомесячны ўзровень iнфляцыi будзе знаходзiцца ў межах 0,5 працэнта", — сказаў ён.

На нарадзе таксама была закранута тэма будаўнiцтва жылля ў рэспублiцы. У першым квартале гэтага года ў Беларусi было пабудавана 1,3 млн кв.м жылля. На думку старшынi праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пятра Пракаповiча, у Беларусi неабходна павялiчыць устаноўленае на 2009 год заданне па ўводзе жылля ў эксплуатацыю (6 млн кв.м па плану). Бо жыллёвае будаўнiцтва можа "пацягнуць" за сабой i iншыя галiны гаспадаркi. Прэзiдэнт даручыў кiраўнiку Нацбанка з зацiкаўленымi на працягу красавiка прапрацаваць гэта пытанне i далажыць. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што да канца 2009 года будаўнiцтва жылля павiнна ажыццяўляцца па еўрапейскiх стандартах.

У заключным слове Прэзiдэнт адзначыў, што не зусiм задаволены вынiкамi нарады. "Для мяне было важным зразумець, што адбываецца ў эканомiцы, адчуць iснуючыя тэндэнцыi. Шчыра кажучы, я не адчуў гэтага ў поўнай меры, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Склалася ўражанне, што кожны спрабуе неяк апраўдацца, штосьцi прыхарашыць, сапхнуць адказнасць на iншага i гэтак далей". "Я ў гэтай сiтуацыi больш схiльны арыентавацца на меркаванне кiраўнiкоў прадпрыемстваў".

Пры гэтым Прэзiдэнт папярэдзiў, што "калi па вынiках першага паўгоддзя не будзе выканана тое, што абяцае ўрад, — наракайце самi на сябе, разборкi будуць жалезныя".

Кiраўнiк дзяржавы ўпэўнены, што Беларусь цалкам можа мець нармальныя экспартныя паказчыкi, нягледзячы на сусветны крызiс. "Няпраўда, што нельга прадаць нашу прадукцыю. Можна — але яе трэба прадаваць не мiльярдамi або сотнямi мiльёнаў долараў, а, можа, дзесьцi па чайнай лыжцы. Гэта асаблiва датычыцца сёння перапрацоўкi i прамысловасцi ў цэлым... Што датычыцца будаўнiцтва, аховы здароўя i сельскай гаспадаркi — там трэба абавязкова канцэнтраваць сродкi i дзейнiчаць".

"Будаўнiцтва — лакаматыў любой эканомiкi. Давайце будзем будаваць. Таму што памяшканне, якое вы пабудуеце, мае патрэбу ва ўсiм тым, што вырабляе наша эканомiка. I гэта карысць для нашай краiны, нашых людзей. Гэтак жа добра, што сельская гаспадарка ў нас не проста трымаецца на плаву, але i дэманструе аптымiзм".

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што расходы на ахову здароўя не будуць скарачацца. Наадварот, мэтазгодным было б накiраваць дадатковыя сродкi на развiццё анкалагiчнай i транспланталагiчнай медыцыны Беларусi, каб не толькi абнаўляць абсталяванне ў гэтых сферах, але i прыўнесцi новыя тэхналогii. Беларусы дабiлiся значных поспехаў у транспланталогii, i цяпер не трэба баяцца паставiць не менш амбiцыйныя задачы i ў анкалагiчнай практыцы.

Гаворачы аб кадравым пытаннi, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Нiякiх карных мераў адносна мiнiстраў я не збiраюся прымаць. Замест гэтага будзе спакойная планавая замена тых людзей, якiя выбiлiся з каляiны i проста не могуць далей працаваць". Разам з тым Прэзiдэнт дадаў, што па вынiках першага паўгоддзя 2009 года "ўсе рашэннi будуць прыняты вельмi радыкальна, калi мы не выйдзем на тое, што самi запланавалi". "А мы запланавалi спакойную дынамiку i рост ВУП прыкладна да 6 працэнтаў".

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што гадавыя параметры па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны таксама не зменены. "Гэта тая высокая планка, да якой мы ўсе павiнны iмкнуцца. I мы будзем прынцыпова разбiрацца з кожным, хто не выйдзе на гэтыя параметры... I яшчэ падкрэслю: нельга забываць аб эканомii. Кожны рубель трэба дзесяць разоў у руках пракруцiць, перш чым аддаць каму-небудзь".

Падводзячы вынiкi, кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "Сiтуацыя ў эканомiцы складаная, вельмi складаная — таму што яна i ў свеце такая. Сёння нiхто, акрамя Барака Абамы, не сказаў, што ў яго ёсць нейкi аптымiзм наконт выхаду з крызiсу. Аднак сiтуацыя не крытычная. Калi ўсе будзем працаваць свядома i згуртавана, мы выратуем краiну, захаваўшы яе эканомiку на вельмi высокiм узроўнi".

"I пасля гэтага крызiсу — а ўсё ж такi ў эканомiку ў свеце ўкiнута нямала грошай, i ад гэтага будзе эфект — мы будзем выглядаць вельмi прыстойна, таму што не толькi не пайшлi з рынкаў, але i занялi нiшы там, дзе ўсё абвалiлася i спынiлася з-за таго, што эканомiка прыватнага сектара не змагла спрацаваць эфектыўна".

"Давайце думаць аб тым, як нам па працэнту, па паўпрацэнта, па рублю, па долару, па мiльярду — але прыбаўляць у эканамiчным росце", — сказаў на заканчэнне Прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія прадпрыемствы павінны максімальна выкарыстаць усе магчымасці па прасоўванні сваёй прадукцыі на заходнія рынкі, у тым ліку займаць нішы, адк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика