Тыдзень халоднага надвор’я
Тыдзень халоднага надвор’я
На гэтым тыднi надвор’е ў краiне будзе вызначацца зонай павышанага цiску пад уплывам халодных паветраных мас арктычнага паходжання, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Ападкаў не прадбачыцца, толькi ў пятнiцу ў асобных раёнах чакаецца невялiкi дождж. Тэмпература ўначы панiзiцца да 0—6 марозу. Тэмпература паветра ўдзень 5—13 цяпла, па паўднёвым захадзе ў асобныя днi да плюс 14—15 градусаў. У апошнiя днi тыдня стане крыху цяплей. Аднак уначы тэмпература будзе трымацца ў межах ад мiнус 3 да плюс 5 градусаў. Удзень у суботу сонейка прагрэе паветра да 10—15, а па паўднёвым захадзе нават да 18... Сяргей КУРКАЧ. З пiсталетам — па шампанскае Дзве бутэлькi шампанскага сталi здабычай двух студэнтаў-рабаўнiкоў, якiя здабылi яго пад пагрозай прымянення пнеўматычнага пiсталета. Адбылося гэтае здарэнне ў Мiнску на праспекце Ракасоўскага на пачатку трэцяй ночы, дзе ахвярай невядомых стала 34-гадовая сталiчная жыхарка. Пацярпелая праз тры хвiлiны пасля ўчыненага злачынства звярнулася па дапамогу да нарада 2-й роты палка ППСМ ГУУС, якiя па прыметах ля дома па вулiцы Пляханава затрымалi студэнтаў 23 i 18 гадоў адной з навучальных устаноў. Гора-рабаўнiкi змешчаныя ў iзалятар часовага ўтрымання, пiсталет у iх канфiскаваны. Ігар ГРЫШЫН. "Гарачая" лiнiя па iмунапрафiлактыцы Чаму прышчэпкi супраць вiруснага гепатыту В робяць немаўлятам адразу пасля iх нараджэння? Цi не шкодна прышчэплiваць дзiця адразу ад двух-трох iнфекцый? Дзе можна зрабiць прышчэпку супраць вiрусу папiломы чалавека? Якiя прышчэпкi з’яўляюцца абавязковымi i цi патрэбная згода бацькоў на правядзенне прышчэпак iх дзецям? Адказы на гэтыя i многiя iншыя пытаннi, якiя датычацца прафiлактычных прышчэпак, можна будзе атрымаць на "гарачай" лiнii, якую ў рамках правядзення Еўрапейскага тыдня iмунiзацыi арганiзуе 22 красавiка Мiнскi гарадскi цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii. Кансультаваць грамадзян па пытаннях iмунапрафiлактыкi будуць загадчык аддзялення iмунапрафiлактыкi МГЦГЭ Iрына Мiкалаеўна Глiнская i ўрач-эпiдэмiёлаг аддзялення iмунапрафiлактыкi Людмiла Альбертаўна ВАЛАСАР. Тэлефон "гарачай" лiнii (017) 292 40 25. Надзея НIКАЛАЕВА.
Надзея НIКАЛАЕВА.
Метал затрымалi на памежжы 17 красавiка на беларуска-расiйскiм памежжы мiлiцыя затрымала "Мерседэс-Бэнц", у якiм было 20 тон лому каляровых металаў. Супрацоўнiкi Клiмавiцкага РАУС спынiлi аўтамабiль з расiйскiмi нумарамi на аўтадарозе, якая вядзе да мяжы. Каштоўны груз знаходзiўся ў прычэпе. За рулём "Мерседэса" быў 35-гадовы жыхар Любанi: ён не паказаў належных дакументаў на метал. Алена Казлова. Маладыя, хуткiя, дурныя... Два злачынствы за паўгадзiны ўчынiлi два няпоўнагадовыя браты з Гродна. Пра гэта БЕЛТА паведамiлi ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Першай здабычай падлеткаў стаў "Опель Кадэт": патрыманую iншамарку хлопцам удалося адчынiць i завесцi. Аднак паездка была нядоўгай, бо машына сапсавалася i яе давялося пакiнуць. Тут iх i заўважылi пiльныя грамадзяне, якiя патэлефанавалi ў мiлiцыю. Тым часам браты на iншай вулiцы ўскрылi "Аўдзi-100", але завесцi яе iм не ўдалося. Выкраўшы з салона акустычныя дынамiкi, падлеткi пайшлi, але ў хуткiм часе iх затрымалi супрацоўнiкi "Аховы". У дачыненнi да братоў узбуджаны дзве крымiнальныя справы па артыкулах "Крадзеж" i "Выкраданне аўтамабiля".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi надвор’е ў краiне будзе вызначацца зонай павышанага цiску пад уплывам халодных паветраных мас арктычнага паходжання, паведамiла рэдакцы |
|