21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У вясковую краму завезлi яблыкi з Эквадора. А дзе свае?

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У вясковую краму завезлi яблыкi з Эквадора. А дзе свае?

Зайшоў у краму, i маю ўвагу прыцягнула радыска... амерыканская. А на рынку прадаюць iмпартную садавiну. Зразумела, калi спажыўцам прапаноўваюцца цытрусавыя, бананы, вiнаград, але i яблыкi часта не свае.

У Брэсце на пасяджэннi аблвыканкама i апаратнай нарадзе кiраўнiцкiх работнiкаў вобласцi якраз i было ўзнята пытанне забеспячэння насельнiцтва Брэстчыны i гароднiнай, i садавiной.

Успомнiм, што за савецкiм часам у гарадах былi спецыялiзаваныя крамы, у якiх можна было круглы год купiць бульбу, буракi, квашаную капусту... І ўся прадукцыя была свая. Улiчваючы, што гэтую нiшу сёння актыўна займае прыватнiк, вялiкай патрэбы ў такiх крамах ужо няма — аддзелы крамаў i рынак павiнны людзей забяспечыць гароднiнай з фермерскiх i сельгаскааператыўных палёў.

А тут аказалася, што ва "Унiверсаме" ААТ "Кобрын-Сэрвiс" гандлююць польскiмi салёнымi агуркамi i квашанай капустай. I нават у вясковых крамах прапаноўваюць iмпартныя плады. Напрыклад, у в. Тэўлi Кобрынскага раёна завезлi яблыкi з Эквадора, а што датычыцца польскiх яблыкаў, то яны паўсюдна, як i садавiна з Малдовы, Галандыi, Бельгii... Ды i бульбу можна ўбачыць з Егiпта i Iзраiля, як i радыску з той жа Галандыi.

На гэтыя факты i была звернута ўвага на пасяджэннi аблвыканкама. Завозяцца iмпартныя яблыкi, i гэта пры тым, што побач з абласным цэнтрам знаходзяцца гаспадаркi "Астрамечава" i "Рассвет", якiя таксама займаюцца i вытворчасцю садавiны — там закладзены вялiкiя сады. А чаму цяплiчны камбiнат "Бярэсце" не можа забяспечыць насельнiцтва ўсiм патрэбным i, галоўнае, па невысокай цане? Кошт тут адыгрывае важную ролю, бо калi на вiтрыне ляжыць зялёная цыбуля па 12 тысяч за кг, то спажыўца яна асаблiва не прыцягвае.

У прынцыпе, праблему садавiны i гароднiны маглi б вырашыць i свае фермеры, але час паказаў, што iм пастаянна даводзiцца сутыкацца з праблемамi, якiя няпроста вырашыць. Многiя фермеры наракаюць, што збыць вырашчанае даволi складана. А фермер з Ляхавiчаў У. Радзюк паскардзiўся на тое, як цяжка пабудаваць сховiшча для яблыкаў, бо толькi на праект трэба аддаць дзясяткi мiльёнаў рублёў (колькi можна пра гэта гаварыць). А затым затрачаныя грошы неабходна будзе закласцi ў сабекошт прадукцыi, а iнакш якi сэнс вырошчваць тыя яблыкi? Вязуць iмпартную садавiну, бо яна больш танная, а значыць i канкурэнтаздольная. Умець прадаць — гэта не меншае майстэрства, чым вырасцiць.

I ўсё ж дзе нашы яблыкi, бо сады ўжо колькi гадоў закладваюцца ды i ў краiне iснуе Праграма па садаводстве?

На чалавека, па навуковых выкладках, павiнна прыпадаць прыкладна 40 кг яблыкаў у год. Калi ўлiчваць толькi прадукцыю грамадскiх садоў (90 тыс. тон), то кожнаму жыхару дастаецца 9 кг. Але ж ёсць яшчэ прыватныя сады? А там сiтуацыя такая. Не магу сказаць, як у iншых абласцях, а на Брэстчыне масава абтрасаюць яблыкi яшчэ зялёнымi ды здаюць нарыхтоўшчыкам па 80-120 рублёў — на вiно. Пэўная частка садавiны iдзе на корм жывёле, а нейкая скрынка захоўваецца, хоць без спецыяльнага абсталявання i ўмоў доўга захоўваць плады не ўдаецца. Вось i даводзiцца купляць яблыкi польскiя.

Не дрэмлюць i расiяне, калi восенню оптам закупляюць нашы яблыкi — грузяць у фуры i вывозяць. Гэта быццам бы i добра, але ж для сябе не застаецца.

Крыху iншая сiтуацыя з агароднiнай. У прынцыпе, яе хапiла б, каб накармiць усё насельнiцтва краiны, але ж iснуе планка, нiжэй за якую цана не можа апусцiцца. Для пакупнiка — гэта добра, але не для вытворцы.

Некалькi гадоў таму многiя фермеры кiнулiся вырошчваць капусту, а затым не ведалi, што з ёю рабiць. Адзiн гаспадар наквасiў той капусты сем тон, але не знайшоў каму збыць i давялося выкiнуць.

Вось i фермер I. Арловец з-пад Лiды кажа, што самае важнае — своечасова прадаць прадукцыю. Зялёную цыбулю ён пастаўляе ў санаторый "Радон", прадае ў Гродне, Лiдзе i Баранавiчах, але здаралася, што цыбуля сотнямi кiлаграмаў гнiла — не было попыту.

Неяк пры сустрэчы з фермерамi-братамi Аўдзеямi з-пад Клецка даведаўся: iм спрыяе тое, што сваю гароднiну яны пастаўляюць у бальнiцу, школы, крамы... Фермеры занялi сваю нiшу, але ж для ўсiх вытворцаў дзяржаўных устаноў не хопiць, а свабодны рынак iншага палохае.

I ўсё ж праблема не ў iмпартнай прадукцыi. Зазiрнуў у дзве буйныя прадуктовыя крамы свайго мiкрараёна. У адной прадаецца гароднiна ад мясцовых сельгасвытворцаў i яе купляюць, а ў другой — амерыканская радыска i беларускiя яблыкi па 3170 руб/кг. А побач з крамай садавiной гандлююць прадпрымальнiкi, i кошт яблыкаў у iх 2-2,5 тысячы, такая ж цана i на рынку. Яблыкi выглядаюць хораша, i людзi найперш купляюць iх. Чалавека цiкавiць тавар i цана, а не тое, дзе ён вырас.

Калi гандлююць маладой iмпартнай бульбай, то гэта павiнна радаваць — свая калi яшчэ вырасце.

I ў тым, што на прылаўках ляжыць замежная садавiна i гароднiна, вялiкай трагедыi няма, а вось чаму наша сельгаспрадукцыя часта не можа канкурыраваць з ёю — тут ёсць над чым падумаць.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зайшоў у краму, i маю ўвагу прыцягнула радыска... амерыканская. А на рынку прадаюць iмпартную садавiну. Зразумела, калi спажыўцам прапаноўваюцца цытру
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика