Цi можна карыстацца мангалам у гарадской паркавай зоне?
Цi можна карыстацца мангалам у гарадской паркавай зоне?
Прырода кліча!
Сёлета, як i ў папярэднiя гады, самыя нецярплiвыя суседзi па шматпавярховiку ўжо паспелi распачаць "шашлычны" сезон: дымкi ад iх мангалаў, на зайздрасць iншым, луналi прама на пустцы пад вокнамi дома — побач з дастаткова ажыўленай сталiчнай вулiцай. А выхадным днём у блiжэйшы лесапарк не зайсцi: цi не на кожным кроку тыя ж мангалы, але часцей — проста вогнiшчы. Зразумела, што ў апошнiм выпадку такiя кампанii рызыкуюць выклiкаць пажар. Але, цiкава, цi можна ў паркавай зоне горада карыстацца ўласным мангалам, як кажуць, на законных падставах? Як патлумачыў "Звяздзе" начальнiк службы аховы дзяржлясфонду УП "Мiнская лесапаркавая гаспадарка" Канстанцiн Пузына, у дзеючых Правiлах пажарнай бяспекi ў лясах СССР, зацверджаных пастановай Савета Мiнiстраў СССР № 395 ад 18.06.1971 г., не агавораны патрабаваннi да грамадзян па выкарыстаннi мангалаў i iншых падобных прыстасаванняў у гарадскiх лясах. Таму цяпер УП "Мiнская лесапаркавая гаспадарка" падрыхтавала праекты рашэнняў Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта i Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта "Аб забеспячэннi пажарнай бяспекi ў лясах УП "Мiнская лесапаркавая гаспадарка" (гарадскiх лясах), у якiх агаворваюцца месцы, дзе дазваляецца выкарыстоўваць мангалы i iншыя прыстасаваннi для развядзення адкрытага агню, што не сутыкаюцца з лясной падсцiлкай. Мы азнаёмiлiся з гэтымi праектамi. Згодна з iмi, апроч iншых мераў па забеспячэннi пажарнай бяспекi ў лясах, у пажаранебяспечны перыяд, г.зн. з моманту сыходу снегавога покрыва i да наступлення ўстойлiвага дажджлiвага восеньскага надвор’я цi ўтварэння снегавога покрыва, плануецца забаранiць грамадзянам распальваць вогнiшчы на тэрыторыi ляснога фонду УП "Мiнская лесапаркавая гаспадарка" i на непасрэдна прылеглых да лесу тэрыторыях, за выключэннем спецыяльна абсталяваных дзяржаўнай лясной аховай месцаў для распальвання вогнiшчаў. Плануецца дазволiць развядзенне агню ў спецыяльна абсталяваных прыстасаваннях для прыгатавання ежы (мангалах, жароўнях i iнш.), што не сутыкаюцца з жывым наглебавым покрывам i лясной падсцiлкай i выключаюць магчымасць iх узгарання па-за спецыяльна абсталяваных дзяржлесааховай месцаў для распальвання вогнiшчаў. У выпадку прыняцця дакументаў грамадзянам будзе забаронена распальваць вогнiшчы, у тым лiку разводзiць агонь у названых мангалах i жароўнях, у хвойных маладняках, засмечаных гарэльнiках, на ўчастках лесу, пашкоджанага стыхiйнымi з’явамi цi тэхнагеннай дзейнасцю, тарфянiках, лесасеках з непрыбранымi рэшткамi ад высечкi i нарыхтаванай драўнiнай, участках з сухой раслiннасцю, пад кронамi дрэў. Плануецца вызначыць, што пляжы, зоны масавага адпачынку насельнiцтва, акрамя месцаў, спецыяльна абсталяваных дзяржаўнай лясной аховай для распальвання вогнiшчаў, будуць з’яўляцца забароненымi месцамi для распальвання вогнiшчаў грамадзянамi ўвесь год. Дарэчы, паводле слоў спецыялiстаў, суседзi, што смажылi шашлыкi ў мангале на пустцы перад домам, нiчога не парушылi. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета, як i ў папярэднiя гады, самыя нецярплiвыя суседзi па шматпавярховiку ўжо паспелi распачаць "шашлычны" сезон: дымкi ад iх мангалаў, н |
|