21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Віцебску жыллё зноў пачало даражэць?

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску жыллё зноў пачало даражэць?

Сёння на другасным рынку жыллёвай нерухомасцi сталiцы захоўваецца стабiльная тэндэнцыя да патаннення ўсiх вiдаў кватэр i нават загарадных жыллёвых аб’ектаў. Прапанова жылых памяшканняў у Мiнску дасягнула свайго абсалютнага максiмуму: складае цяпер каля 9 тысяч кватэр. А вось у Вiцебску ў другой дэкадзе красавiка кватэры нават пачалi даражэць.

 

У сакавiку назiраўся ажыятажны абвал цэнаў

 

У сакавiку назiраўся ажыятажны абвал цэнаў

Паводле iнфармацыi дырэктара Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Дзяржаўнае агенцтва нерухомасцi г. Вiцебска" Уладзiмiра Кабанава, за два месяцы пасля новага года попыт з боку насельнiцтва на вiцебскiя кватэры знiзiўся амаль да нулявой адзнакi. У сакавiку кватэры патаннелi вельмi моцна i амаль iмгненна. Пасля гэтага патэнцыйныя пакупнiкi пачалi вяртацца на рынак i набываць жыллё. Сёння самыя танныя аднапакаёўкi-маласямейкi з агульнай плошчай да 30 квадратных метраў i кухняй каля 6 "квадратаў" прапануюцца пакупнiкам за 17—22 тысячы долараў. У дзевяцiпавярховых дамах аднапакаёвыя кватэры з новай планiроўкай агульнай плошчай да 37 квадратных метраў i кухняй, большай за 9 кв.м, каштуюць ужо 30 тысяч долараў. Яшчэ ў сакавiку такiя стандартныя кватэры з палепшанай планiроўкай каштавалi ў межах 25—26 тысяч долараў. Менавiта тады такое жыллё пакупнiкi пачалi актыўна набываць. Пасля павелiчэння попыту на нерухомасць, гаспадары жылля хуценька за 3 тыднi пераарыентавалiся i пачалi штучна ўзнiмаць цэны на свае кватэры. Спецыялiсты дзяржаўнага агенцтва гэтага абласнога цэнтра канстатуюць, што парадаксальнае падаражэнне такiх кватэр сыграла зараз з прадаўцамi злы жарт, бо попыт на жыллё па такiм кошце зноў знiк.

Самыя слабенькiя, а таму i танныя двухпакаёвыя кватэры ў пяцiпавярховых дамах агульнай плошчай 43—45 квадратных метраў i маленькай кухняй каштуюць сёння каля 26 тысяч долараў. Яшчэ тры тыднi таму такую "хрушчоўку" можна было набыць за 22 тысячы долараў. Двухпакаёвыя кватэры новай планiроўкi з агульнай плошчай каля 50—52 квадратных метраў выстаўляюцца на продаж за 38 тысяч долараў i даражэй. У сакавiку такiя кватэры амаль ва ўсiх мiкрараёнах Вiцебска каштавалi каля 32—35 тысяч долараў. Па новым цэннiку жыхары Вiцебска не спяшаюцца набываць i двухпакаёвыя кватэры, якiя падаражэлi. У агенцтвах цяпер iснуюць заказы ад клiентаў, якiя згодны набываць стандартныя двухпакаёвыя кватэры, не даражэйшыя за 33—34 тысячы долараў, або i за 38 тысяч долараў, калi агульная плошча такога жылля складае больш як 60 "квадратаў".

На другасным рынку жыллёвай нерухомасцi Вiцебска захавалiся сёння зусiм маленькiя трохпакаёвыя кватэры з агульнай плошчай каля 47 квадратных метраў. Такiя старыя "хрушчоўкi" каштуюць каля 30 тысяч долараў. Трохпакаёўкi старой планiроўкi, але з агульнай плошчай каля 60 квадратных метраў каштуюць ужо ад 36 тысяч долараў i даражэй. Трохпакаёвыя кватэры новай планiроўкi ад 64 да 80 "квадратаў" прапануюцца ўжо за 40—50 тысяч долараў.

Прамая залежнасць ад кошту новага жылля

Абвал цэнаў на другасным рынку нерухомасцi Вiцебска ў сакавiку назiраўся не толькi пад уплывам эмацыянальнай ажыятажнай хвалi, але i ў сувязi з кропкавым павелiчэннем прапановы кватэр па мiнiмальным кошце. Так адбылося, што пасля новага года адна мясцовая будаўнiчая арганiзацыя своечасова не разлiчылася з банкам па крэдытах, пасля чаго фiнансавая ўстанова пачала самастойна рэалiзоўваць заклад будтрэста. Тады пэўная колькасць кватэр прапаноўвалася пакупнiкам за 830—870 долараў за квадратны метр. Крыху пазней, зноў-такi для пагашэння крэдытаў, яшчэ адзiн будаўнiчы трэст быў вымушаны даволi хутка прадаваць некалькi дзясяткаў кватэр у новых дамах. Тады квадратны метр агульнай плошчы кватэр у панэльным доме ў свабодным продажы каштаваў прыкладна 1 млн 800 тысяч рублёў, або 650—700 долараў.

Паводле меркаванняў кiраўнiка дзяржаўнага агенцтва г. Вiцебска, калi i надалей на другасны рынак будзе "выкiдвацца" такое таннае жыллё, то цэны могуць зноў абвалiцца. Разам з тым, кошт жылля на другасным рынку Вiцебска за апошнiя два тыднi павялiчыўся яшчэ i таму, што ў мясцовых газетах пачала з’яўляцца iнфармацыя аб тым, што на першасным рынку жыллё таннець не будзе. Пасля гэтага прадаўцы пачалi самастойна прагназаваць сiтуацыю i ўзнімаць кошт кватэр. Сёння цэны на жыллё ў горадзе стабiлiзавалiся, але нiхто не ведае, як доўга працягнецца такая хiсткая раўнавага, бо пакупнiкi з рынку зноў амаль знiклi.

Самы танны катэдж каштуе $80 тыс.

Агенцтвы цяпер прапануюць на продаж даволi вялiкую колькасць сучасных катэджаў ва ўсiх мiкрараёнах горада. Сёння самыя дарагiя катэджы з агульнай плошчай жылля каля 500 квадратных метраў прапануюцца за 250 тысяч долараў. Да крызiсу кошт такiх шыкоўных домiкаў дасягаў нават 320—350 тысяч долараў. Сапраўды, элiтныя катэджы гаспадары пакуль знялi з продажу, але i за 200 тысяч долараў жыллё ў Вiцебску нiхто не купляе. Крэдытныя грошы ў банках сталi вельмi дарагiмi, а ўласных зберажэнняў на гэта яўна не хопiць.

Сярэднi кошт стандартных катэджаў складае 120—140 тысяч долараў, але i на iх попыт мiнiмальны. Невялiкiя катэджы з плошчай жылых памяшканняў, як у трохпакаёвай кватэры, выстаўляюцца на продаж за 80—85 тысяч. Пасля iстотнага патаннення катэджаў у студзенi—лютым, сёння працягваецца павольнае знiжэнне цэнаў. Пры рэальных здзелках прадаўцы звычайна згаджаюцца са знiжэннем стартавага кошту на 3—5 тысяч долараў. Калi катэдж быў пабудаваны за крэдытныя сродкi, якiя цяпер трэба вяртаць, або ён прадаецца ў сувязi з раз’ездам сям’i, тады канчатковыя знiжкi могуць складаць i 10—15 тысяч долараў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на другасным рынку жыллёвай нерухомасцi сталiцы захоўваецца стабiльная тэндэнцыя да патаннення ўсiх вiдаў кватэр i нават загарадных жыллёвых аб’
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика