Мы згубiлi. І цi толькi слова?
Мы згубiлi. І цi толькi слова?
...Тэма, узнятая ў артыкуле, настолькi надзённая, настолькi балючая!.. Кожны радок здаецца выпакутаваным, прапушчаным праз сэрца. Напэўна таму i гучыць так пераканальна. ...Тэма, узнятая ў артыкуле, настолькi надзённая, настолькi балючая!.. Кожны радок здаецца выпакутаваным, прапушчаным праз сэрца. Напэўна таму i гучыць так пераканальна.Што яшчэ "зачапiла" — павага да апанентаў, якiя маюць амаль супрацьлеглыя погляды. I веданне жыцця. Я таксама не ўчора нарадзiлася, маю ўнукаў. Мае сяброўкi, аднагодкi — таксама. Але ж бабулi мы i сапраўды толькi для iх. А для iншых? Кожны раз, калi чую такi зварот, мiжволi сцiскаюся, прыгiнаюся, адчуваю сябе старэйшай, чым ёсць, нейкай нямоглай, непатрэбнай, амаль выкiнутай з жыцця. Але ж чаму душа так пратэстуе супраць гэтага звароту, не разумела доўга. Не разумела, пакуль аднойчы, едучы з Камароўкi (вядома ж, з нейкiмi торбамi) не пачула: "Дама, вам уступили место. Садитесь, пожалуйста". Я ад гэтых слоў неяк адразу "параўнела", пераможна паглядзела вакол сябе i з годнасцю села. Я адчула сябе iншым, вартым павагi, чалавекам! Дарэчы, у былой Заходняй Беларусi, зноў жа на рынках, ад людзей сталага веку даводзiлася чуць словы пан, панi. I гэта было так нязмушана, так прыгожа! Вось тут, мне здаецца, i адказ на многiя нашы пытаннi: знiклi паважлiвыя словы звароту i чалавек нешта страцiў. Ды што там — усё нашы людзi страцiлi, бо панiзiўся iх прававы статус. З iм, вось такiм, мы i iснуём. Прычым амаль цэлае стагоддзе. Шукаем... Я пастаянна карыстаюся грамадскiм транспартам. Спадарства, чаго толькi нi прыдумляюць нашы бедныя кантралёркi! У дачыненнi да пасажыраў гучыць i строгае "уважаемый" i, лiчы, хатняе "солнышко". Адна з кантралёрак прамаўляла "госпожа", "господин". Цяпер нешта не чутно яе. Можа звольнiлася, а можа хто з пасажыраў параiў ёй шукаць "господ" у iншым месцы? Смешна было чуць i слова "парень" у дачыненнi да прыстойна апранутых, вiдаць адукаваных маладых людзей, студэнтаў. Не адстаюць ад жыцця i гандляры на той жа Камароўцы. Гэта ўперад я была там "бабулька", Цяпер — я ўжо i "гаспадынька", i "хозяюшка", i нават "мадам"... Для мiлiцыянтаў, праўда, "бабулькай" засталася, але ж гэта не вiна iх, а бяда. Мы згубiлi свае паважлiвыя звароты... Але ж мова жывая! Яна развiваецца па сваiх законах. Нiякiмi загадамi, ну напэўна ж, не ўвядзеш тое цi iншае слова, той цi iншы зварот. Паважлiвыя "спадар", "спадарыня" можа вярнуцца да нас, да ўсiх людзей Беларусi, калi мы не будзем цурацца яго. Вядома ж у кантэксце роднай мовы, фантастычна блiзкай, дарэчы, не толькi да рускай, але i да польскай, украiнскай, балгарскай, славацкай... Мы ўсюды свае, зразумелыя. Дык чаму б ёй, нашай мове, яшчэ i лексiчным складам не быць на ўзроўнi iншых славянскiх? Не трэба толькi "палоць", выкiдваць словы, якiя не падабаюцца. I тады... Дзякуй газеце за такiя шчырыя развагi. Вельмi хацелася б, каб ваша такое важкае, такое прачулае слова хоць на крок наблiзiла нас да Беларусi. А. Балошка, г. Мiнск г. МiнскУ канцы 80-х я працаваў (не маню — сапраўды працаваў) старшынёй сельскага Савета. У нас ужо тады i школы-крамы капiтальна рамантавалiся, i могiлкi ў парадак прыводзiлiся, i ўсiм удовам дровы вазiлiся, i дарогi будавалiся, i платы ў пяць розных колераў (каб прыгажэй было), фарбавалiся... Карацей, жыццё кiпела. Але ж я не пра тое. Добра помню, як да нас у школу накiравалi сям’ю маладых настаўнiкаў (муж, жонка, дачушцы гадкi з чатыры). Трэба было выдзяляць жыллё. Я прапаноўваў iм дом. Гаспадар жа — выбраў старэнькую хацiнку. Там, маўляў, i цяплей будзе, i да школы блiжэй. Што ж — тваё права. Выбраў — жывi. А трэба сказаць, што настаўнiка гэтага ведаў цi не ўвесь раён — хто за вершы, хто за тое, што ён заўсёды i ўсюды гаварыў па-беларуску. У тым лiку i з трыбун. Аднойчы, успамiнаю, у зале чалавек пад 700 было. А ён лёгенька, хораша... Кабеце, што сядзела са мною побач аж дух заняло. Кажа мне: "Нич-чего не поняла... Но заслушалась. Так красиво звучит!"... Гэта я ў знак згоды з аўтаркай, што мова наша i насамрэч вельмi прыгожая, мiлагучная. Але ж пiшу цяпер не толькi для гэтага. Неяк той настаўнiк да мяне ў сельскi Савет прыйшоў. Не ведаю, што там у яго здарылася, але ж настрой нечым сапсаваны быў. Павiтаўся, грозна так пытаецца: — Ведаеце, чаго я да вас прыйшоў? Пацiскаю плячыма: — Ды адкуль жа мне ведаць? Сядай вось, кажы. На крэсла яму паказваю. А ён маўчыць, азiраецца, быццам шукае некага. Потым удакладняе: — Ну вы ж тут начальнiк? — Я, — кажу. — I рады, што зайшоў... Сюды, а не ў райвыканкам. Так мы тваю праблему хутчэй зможам вырашыць... А наведвальнiк мой усё адно маўчыць. — Не верыш, — пытаю, — цi што? Адказвае: — Ну, не веру... Вушам сваiм: за ўсё жыццё маё гэта першы выпадак, калi нехта з начальства са мной па-беларуску гаворыць. ...Я гэта да таго, што не я адзiн такi. Сярод кiраўнiкоў (рознага ўзроўню), без сумневу, ёсць тыя, хто любiць родную мову, хто добра ведае яе. Дык навошта гэта хаваць, спадарства? Чаму не паказваць прыкладу iншым? I людзям, i кiраўнiкам. Калi мы беларусы. Л.Р. Кароткiн, в. Вярэнькi, Пастаўскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Тэма, узнятая ў артыкуле, настолькi надзённая, настолькi балючая!.. Кожны радок здаецца выпакутаваным, прапушчаным праз сэрца. Напэўна таму i гучыц |
|