Казiмiр ФАРЫНО: Любыя паднашэннi прынiжаюць самога настаўнiка
Казiмiр ФАРЫНО: Любыя паднашэннi прынiжаюць самога настаўнiка
Днямi ў iнтэрнэце з’явiлася iнфармацыя, што ў Барысаве вучням выпускных класаў забаранiлi збiраць грошы на кветкi i падарункi для настаўнiкаў. Днямi ў iнтэрнэце з’явiлася iнфармацыя, што ў Барысаве вучням выпускных класаў забаранiлi збiраць грошы на кветкi i падарункi для настаўнiкаў.На бацькоўскiх сходах дырэктары школ i класныя кiраўнiкi афiцыйна папярэджваюць аб тым, што кветкi, цукеркi i напiткi на сталах у членаў экзаменацыйнай камiсii ў гэтым годзе адмяняюцца. Пракаментаваць гэту сiтуацыю "Звязда" папрасiла намеснiка мiнiстра адукацыi нашай краiны Казiмiра ФАРЫНО. — Я ўжо неаднаразова казаў, што Мiнiстэрства адукацыi лiчыць недапушчальнай практыку збору грашовых сродкаў на правядзенне экзаменацыйнай кампанii, — падкрэслiў Казiмiр Фарыно. — На ўсе скаргi грамадзянаў на паборы i падарункi, якiя, на жаль, дзе-нiдзе яшчэ практыкуюцца ў нашых школах, мiнiстэрства адукацыi заўсёды рэагавала i будзе рэагаваць вельмi жорстка. Тым больш недапушчальнае "спонсарства" бацькоў, калi размова iдзе пра арганiзацыю працэсу вынiковай атэстацыi. Кава, тарты, цукеркi на сталах у экзаменатараў прысутнiчаць нi ў якiм разе не павiнны. А каб педагогi не апынулiся ў няёмкiм становiшчы, бацькi вучняў павiнны быць папярэджаны аб гэтым загадзя. Адна справа — некалькi гваздзiкоў для стварэння святочнай i ўрачыстай атмасферы ў экзаменацыйнай аўдыторыi, i зусiм iншая — калi кожнаму экзаменатару ўсiм класам збiраюць грошы на шыкоўны букет. Не трэба насiць экзаменатарам кветкi бярэмамi! Няхай бацькi лепш патрацяць гэтыя грошы на сваiх дзяцей. Тым больш недапушчальныя рознага кшталту падарункi. Я глыбока перакананы, што любыя паднашэннi прынiжаюць, у першую чаргу, самога настаўнiка. І калi дырэктар школы закрывае вочы на падобнае становiшча спраў, значыць, i яго дзейнасць, i дзейнасць педагогаў, якiя лiчаць гэта нормай, несумяшчальныя з маральна-этычнымi прынцыпамi людзей, якiм можна даверыць выхаванне маладога пакалення. Хачу падкрэслiць, што маральна-псiхалагiчная атмасфера ў педагагiчным калектыве залежыць, у першую чаргу, ад яго кiраўнiка. I ён нясе персанальную адказнасць за стварэнне псiхалагiчнага камфорту падчас правядзення выпускной кампанii для ўсiх: як для вучняў i iх бацькоў, так i для настаўнiкаў. Калi ў гэтым ёсць неабходнасць, трэба правесцi сярод бацькоў папярэднюю тлумачальную работу. А калi ўсё ж такi бацькi будуць спрабаваць аддзякаваць нейкаму настаўнiку, педагогу трэба ў карэктнай форме ад падарунка адмовiцца. Гэта будзе правiльна, толькi так можна адстаяць гонар свайго "мундзiра"... Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў iнтэрнэце з’явiлася iнфармацыя, што ў Барысаве вучням выпускных класаў забаранiлi збiраць грошы на кветкi i падарункi для настаўнiкаў. На бац |
|