21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Літоўскiх вайскоўцаў папрасiлi сысцi ў адпачынак за свой кошт

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Літоўскiх вайскоўцаў папрасiлi сысцi ў адпачынак за свой кошт

Мiнiстэрства абароны Лiтвы звярнулася да вайскоўцаў-кантрактнiкаў i да iншых працаўнiкоў абароннай сферы з просьбай на тыдзень сысцi ў адпачынак за свой кошт. Сыход у такi водпуск будзе добраахвотным. Такiм чынам лiтоўскае мiнiстэрства абароны збiраецца зэканомiць сродкi. Прапанова ведамства будзе дзейнiчаць да канца года. Па меркаваннi чыноўнiкаў, гэтая iнiцыятыва дазволiць пазбегнуць звальненняў вайскоўцаў.

У сувязi з сусветным фiнансавым крызiсам урад Лiтвы вырашыў у 2009 годзе скарацiць выдаткi бюджэту на 3,4 мiльярда лiтаў (прыкладна 979 мiльёнаў еўра). У прыватнасцi, на 43,5 мiльёна еўра зрэзаныя выдаткi Мiнабароны. Выдаткi на зарплаты мiнiстэрства павiнна скарацiць на 25 мiльёнаў лiтаў (больш за 7 мiльёнаў еўра). Выдаткi Лiтвы на абарону складаюць прыкладна 1,2 % ад валавога ўнутранага прадукта. Гэта адзiн з самых нiзкiх паказчыкаў сярод краiн НАТО.

Колькасць беспрацоўных у Расii перавысiла 7 мiльёнаў чалавек

Агульная колькасць жыхароў Расii, якiя засталiся без працы, па вынiках першага квартала 2009 года склала 7,107 мiльёна чалавек. Аб гэтым гаворыцца ў афiцыйных матэрыялах Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкi. Узровень беспрацоўя ў першым квартале 2009 года дасягнуў 9,5 працэнта.

У Жэневе са скандалам адкрылася канферэнцыя ААН па барацьбе з расiзмам

Мiжнародная канферэнцыя ААН па супрацьдзеяннi расiзму, расавай дыскрымiнацыi, ксенафобii i звязанай з iмi нецярпiмасцi адкрылася ў панядзелак у жэнеўскiм Палацы Нацый на фоне палiтычнага скандалу.

Абурэнне грамадскасцi выклiкаў прыезд на канферэнцыю прэзiдэнта Ірана Махмуда Ахмадзi Нежада, вядомага сваiмi рэзкiмi антыiзраiльскiмi выказваннямi.

Шэраг еўрапейскiх краiн адмовiлiся ад прысутнасцi на канферэнцыi альбо знiзiлi ўзровень свайго ўдзелу ў ёй. У прыватнасцi, лiтаральна напярэдаднi адкрыцця форуму аб нежаданнi ўдзельнiчаць у iм заявiлi Германiя i Нiдэрланды, а Францыя папярэдзiла, што яе прадстаўнiк, а таксама прадстаўнiкi iншых дзяржаў Еўрасаюза пакiнуць залу пасяджэнняў, калi прэзiдэнт Iрана дазволiць сабе якiя-небудзь выпады ў адрас Iзраiля (урэшце, так i было). Раней канферэнцыю афiцыйна байкатавалi ЗША, Аўстралiя, Iталiя i Канада, якiя таксама асцерагаюцца, што яна "можа стаць пляцоўкай для антысемiцкiх выступаў i спробаў аказаць цiск на рашэнне мiжканфесiйных i рэгiянальных канфлiктаў".

Вялiкабрытанiя вырашыла не байкатаваць канферэнцыю, аднак Лондан будзе прадстаўлены на форуме толькi паслом пры еўрапейскай штаб-кватэры арганiзацыi сусветнай супольнасцi.

Варта адзначыць, што сам Iзраiль таксама байкатаваў канферэнцыю. Яшчэ падчас папярэдняга форуму, якi адбыўся ў 2001 годзе ў Дурбане, прадстаўнiкi Тэль-Авiва i Вашынгтона пакiнулi пасяджэннi з-за таго, што некаторыя ўдзельнiкi прапаноўвалi ахарактарызаваць дзеяннi Iзраiля на акупаваных iм палесцiнскiх тэрыторыях як праяву расiсцкай палiтыкi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства абароны Лiтвы звярнулася да вайскоўцаў-кантрактнiкаў i да iншых працаўнiкоў абароннай сферы з просьбай на тыдзень сысцi ў адпачынак за св
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика