Фестываль смешнага відэа запрашае ўдзельнiкаў
Фестываль смешнага відэа запрашае ўдзельнiкаў
Гэта мерапрыемства пад назвай "КВеНцiн 2009" пройдзе ў Мiнску ўжо ў другi раз. Паспрабаваць свае сiлы ў iм змогуць як аўтарскiя калектывы (каманды КВЗ, напрыклад), так i асобныя творчыя людзi, а таксама вытворцы вiдэапрадукцыi — тэлекампанii, студыi, тэлеканалы. Удзельнiкам неабходна да 30 красавiка гэтага года даслаць на конкурс свае работы, створаныя ў адной з намiнацый: "Агучка" (вядомы вiдэафрагмент з арыгiнальным аўтарскiм гукавым суправаджэннем), "Ігравы ролiк" (уласны пастановачны ролiк), "Вiдэаклiп" (вядомы музычны твор з арыгiнальным аўтарскiм вiдэа), "Вiдэа-калаж" (сабраныя ў адно цэлае кароткiя фрагменты з розных намiнацый), "Home-video" (кадры з сямейных архiваў са смешным i цiкавым зместам). Важная ўмова — каб працягласць конкурсных работ не перавышала 5 хвiлiн (для апошняй намiнацыi — 10). Заяўкi i работы прымаюцца на адрас: 220030, Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск, вул. Карла Маркса, 40, пак. 47, альбо на e-mail: kventin2009@mail.ru. Лепшыя з дасланых ролiкаў па рашэннi журы будуць паказаныя ў фiнале конкурсу i разыграюць памiж сабой прызавы фонд фестывалю "КВеНцiн 2009". Дарэчы, колькасць намiнацый i прызоў арганiзатары — Беларускi клуб вясёлых i знаходлiвых — могуць i павялiчыць, у залежнасцi ад колькасцi i якасцi атрыманых ролiкаў. Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта мерапрыемства пад назвай "КВеНцiн 2009" пройдзе ў Мiнску ўжо ў другi раз. Паспрабаваць свае сiлы ў iм змогуць як аўтарскiя калектывы (к |
|