21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Смешны шакалад

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Смешны шакалад

Нефармат

 

 

Ёсць шакалад горкі, дэсертны, малочны, ванiльны, класiчны, нават "Генеральскi" прадаваўся да i пасля Дня абаронцаў Айчыны, летась у гэты час быў "Гвардзейскi". "Смешнага" на прылаўках не сустракала, гэта я сама прыдумала. Чаму? Зразумееш пазней, шаноўны чытач.

Падобна на тое, што ў эпоху развiтога крызiсу многiм хочацца як-небудзь падсаладзiць сваё жыццё. Хоць рэальна, хоць вiртуальна. Першымi гэта адчулi, як i належыць, вытворцы харчовых тавараў. Вось i брэсцкiя прадпрыемствы вызначылiся. Кандытары хлебазавода пастаралiся здзiвiць пакупнiка шакаладнымi яйкамi да Вялiкадня.

А Кобрынскi мясакамбiнат пайшоў нашмат далей — выпусцiў каўбасу з шакаладам. Трэба аддаць належнае спецыялiстам мясаперапрацоўчага завода: iдэя, хоць i падгледжаная на Захадзе, у новым увасабленнi сталася проста цудоўнай. Бо, вядомая справа, не столькi тут тае каўбасы, колькi рэкламы. І задумка спрацавала на ўсе сто. Пра гэты незвычайны прадукт не пратрубiлi хiба толькi зусiм лянiвыя сродкi iнфармацыi. А для прадпрыемства рэкламная акцыя абышлася фактычна бясплатна, за сенсацыю ж нiхто грошай не пытае.

Справа зроблена, каўбаса сышла з канвеера. Хоць спалучэнне прадуктаў для нашага чалавека больш чым спецыфiчнае, але ж з цiкаўнасцi, вiдавочна, многiя пакаштуюць.

Калi аўтар гэтых радкоў першы раз пачула пра кобрынскае ноу-хау, што называецца, з першых вуснаў, то сказала, што адважылася б з’есцi такi далiкатэс хiба толькi пасля сёмай чаркi вiскi. Але гэты абарот быў ужыты, так бы мовiць, для ўзмацнення экспрэсii. Бо, па-першае, я столькi не п’ю, а па-другое, калi ў краме сустрэну тую каўбасу, то куплю кавалак, бо, вядома ж, цiкава. А за ўмелае абуджэнне дапытлiвасцi спажыўца вытворцы заслугоўваюць "пяцёрку" па пяцiбальнай сiстэме. Вiдавочна, што за апошнi час на парадак вырас узровень рэкламна-маркетынгавай службы камбiната. I па мясцовым радыё больш не выходзiць iх гукавы клiп: "Перадаём сiгналы дакладнага часу, бо не можам перадаць смак нашай каўбасы". Гэты пасаж нiчога, акрамя смеху, не выклiкаў. Тут жа маем самы дзейсны вiд рэкламы: рэклама таварам амаль як разведка боем.

Ды ўсё апiсанае — кветачкi ў параўнаннi з тым, да чаго дадумалiся замежныя вытворцы. Правiльней сказаць, вытворцы падхапiлi тое, што выдумаў гарвардскi прафесар. А выдумаў ён вiртуальны шакалад, гэткую фальшыўку з водарам самага любiмага многiмi ласунку. Зроблены iнгалятар памерам з губную памаду. Пырснеш на язык — i ў роце з’явiцца смак шакаладкi. На паток пастаўлены выпуск iнгалятараў з водарам мяты, арэха, малiны i смакам шакаладу. Аўтар распрацоўкi ў шматлiкiх iнтэрв’ю замежным калегам расказаў, што ў Старым i Новым свеце прыкметныя тэндэнцыi да скарачэння колькасцi ўжыванай ежы. Усе iмкнуцца худзець, кантраляваць вагу, таму ядуць маленькiмi порцыямi i часта. А тут як знаходка: "пшыкнуў" у рот i падмануў арганiзм. У вiртуальнай шакаладцы зусiм няма калорый, але яна здольная ствараць iлюзiю прадукта. Прафесар мае намер iсцi далей i вырабiць падобныя iнгалятары з "супам", "смажанай курыцай" — поўным абедам, каб як у той казцы: па вусах цякло, а ў рот не трапiла. Толькi ў рот тут трапляе, а вось у страўнiк — нуль. Для тых, хто не супраць захварэць на анарэксiю, яшчэ тое харчаванне.

Каштуе шакаладны iнгалятар, як паведамляецца, каля двух еўра. Пакупнiкоў колькi хочаш, навiнку замовiлi гандлёвыя фiрмы Амерыкi, Еўропы, Японii. Не ведаю, як хто, а па мне за гэтыя грошы можна набыць дзве стограмовыя айчынныя горкiя шакаладкi — яшчэ i дзве маленькiя выйдуць — i атрымаць сапраўдную асалоду. Мой участковы тэрапеўт кажа, што ад горкага шакаладу не патаўсцееш, калi есцi ў меру, а арганiзму ад яго толькi карысць. Чаму ж не паслухацца добрай парады, калi яна падмацавана медыцынскiмi даследаваннямi i не пярэчыць тваiм уяўленням пра радасцi жыцця? А вiртуальны шакалад — нешта з разраду камп’ютарнага сэксу альбо пралесак ранняй вясной на старой паштоўцы. На малюнак першацветаў добра глядзець зiмой у завею. А растане снег, пацяплее, i пакуль не ўбачыш жывую прыгажосць кветак, не ўдыхнеш iх свежы водар, то i вясну не адчуеш.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць шакалад горкі, дэсертны, малочны, ванiльны, класiчны, нават "Генеральскi" прадаваўся да i пасля Дня абаронцаў Айчыны, летась у гэты час
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика