Сталічнай раённай службе чэкiстаў — 30 гадоў
Сталічнай раённай службе чэкiстаў — 30 гадоў
Трыццаць гадоў таму, у красавiку, у сiстэме ўпраўлення КДБ пры Савеце Мiнiстраў БССР па Мiнскай вобласцi былi ўтвораны раённыя аддзелы сталiцы. Сёння гэта Заводскi, Ленiнскi, Маскоўскi, Кастрычнiцкi, Савецкi, Першамайскi, Партызанскi, Фрунзенскi i Цэнтральны райаддзелы ўпраўлення КДБ Рэспублiкi Беларусь па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi. У 1970-я гады, калi Мiнск пачаў станавiцца буйным прамысловым горадам, дзе адзiн за адным узводзiлiся заводы i камбiнаты саюзнага прызначэння, стваралiся прамысловыя прадпрыемствы i навукова-даследчыя арганiзацыi, узнiкла i аб’ектыўная неабходнасць у падраздзяленнях, якiя змогуць забяспечыць эканамiчную i сацыяльна-палiтычную стабiльнасць горада. Раённыя падраздзяленнi i сёння забяспечваюць кантроль над аператыўным становiшчам на тэрыторыi 9 раёнаў сталiцы, здабываюць iнфармацыю аб пагрозах нацыянальнай бяспекi, садзейнiчаюць рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi па нейтралiзацыi знешнiх i ўнутраных пагроз, вырашаюць задачы па барацьбе з тэрарыстычнымi i экстрэмiсцкiмi праявамi, арганiзаванай i эканамiчнай злачыннасцю, карупцыяй, наркабiзнэсам. Летась мiнскiмi райаддзеламi УКДБ папярэджана нанясенне эканамiчнай страты дзяржаве на суму каля 828 млрд рублёў, накiравана ў даход дзяржавы 546 млн рублёў. Падчас рэалiзацыi аператыўных матэрыялаў праведзена 86 агульных i iндывiдуальных прафiлактычных мерапрыемстваў, у тым лiку адно — з вынясеннем афiцыйнага папярэджвання ад iмя органаў дзяржбяспекi. З незаконнага абароту канфiскавана 155 адзiнак агнястрэльнай зброi i боепрыпасаў. Раённыя аддзелы УКДБ выступаюць i ў якасцi шэфаў сталiчных школ i дзiцячых дамоў. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трыццаць гадоў таму, у красавiку, у сiстэме ўпраўлення КДБ пры Савеце Мiнiстраў БССР па Мiнскай вобласцi былi ўтвораны раённыя аддзелы сталiцы. Сёння |
|