Веснавы стол
Веснавы стол
Здароўе на талерцы
Чым адолець агульную слабасць, нiзкую працаздольнасць, вяласць i санлiвасць? Як змагацца з лiшнiмi кiлаграмамi, набранымi за зiму? Толькi не дарагiмi медыкаментознымi прэпаратамi i завознымi экзатычнымi пладамi! Дыетолагi раяць у гэтых выпадках налягаць на свежую агароднiну, характэрную для нашых шыротаў. Бо менавiта яна прывычная нашаму арганiзму i здольная забяспечыць яго большасцю пажыўных рэчываў, неабходных для нармальнай жыццядзейнасцi. Тым больш што агароднiнныя прылаўкi ўжо "зелянеюць" пахкай пятрушкай i кропам, "ружавеюць" сакавiтай радыскай... Пачнём з зяленiва — салаты. Яна — лёгкая, нiзкакаларыйная i карысная. Салатнае лiсце багатае на вiтамiны групы В, РР, Е, карацiн, а па колькасцi аскарбiнавай кiслаты яно амаль не саступае яблыкам. Дзякуючы наяўнасцi ёду, жалеза, марганцу, медзi, малiбдэну, салата садзейнiчае паляпшэнню складу крывi i ўмацаванню сценак крывяносных сасудаў. Менавiта ў гэтай раслiне ўпершыню была выяўлена фолiевая кiслата, якая таксама ўдзельнiчае ў крывятварэннi, папярэджвае адкладанне тлушчу ў печанi, служыць для прафiлактыкi атэрасклерозу. Таму чым больш вы парэжаце гэтага ўнiкальнага зяленiва ў салату, тым лепш. Цяпер некалькi слоў пра пятрушку. Згодна з народнай мудрасцю, пучок зяленiва пятрушкi роўны жменьцы золата. У яе лiсцi ўтрымлiваецца да 1—3% цукру i да 4,5% сырога бялку. Акрамя таго, пятрушка — вiтамiнаносная раслiна. У ёй канцэнтруецца вялiкая колькасць аскарбiнавай кiслаты i карацiну. Яна карысная людзям, якiя пакутуюць ад мочакаменнай хваробы, запаленчых захворванняў дзяснаў i слiзiстай рота. Пятрушка таксама змяшчае iнcулiн, якi рэгулюе абмен глюкозы ў крывi. Яе сусед кроп не адстае ад сваёй сяброўкi. Акрамя ўсё тых жа аскарбiнкi i карацiну, кроп багаты на фолiевую, нiкацiнавую кiслоты, солi калiю, кальцыю, фосфару, жалеза. Такi цудоўны хiмiчны склад дапамагае кропу эфектыўна рэгуляваць работу страўнiкава-кiшачнага тракта, панiжаць цiск i дабратворна ўплываць на сардэчную дзейнасць, палягчаць сiмптомы цыстыту i нырачных захворванняў. А яшчэ зяленiва кропу валодае жаўцягонным эфектам, здымае галаўны боль i лёгка спраўляецца з бяссоннiцай. Радыска — самая папулярная сярод першых караняплодаў. Яна паспявае раней за ўсiх i ўпрыгожвае стол бела-ружовымi галоўкамi. Гарчычныя эфiрныя алеi, якiя ўтрымлiваюцца ў караняплодах i лiсцi, з’яўляюцца антысептыкамi i падаўляюць рост хваробатворных бактэрый. Акрамя таго, гэтыя алеi надаюць радысцы пiкантны, крыху гаркаваты смак i вастрыню, што садзейнiчае ўзбуджэнню апетыту, стымулюе выдзяленне страўнiкавага соку i актывiзуе страваванне. Таму радыска абавязкова павiнна прысутнiчаць на вашым стале хоць бы ў выглядзе вось такой салаты: 100 г тварагу разатрыце са смятанай (кефiрам, ёгуртам без цукру) да аднароднага стану. Радыску, пятрушку, салату дробна пасячыце, змяшайце з тварагом i пасалiце. Такую салату можна есцi асобна, а можна намазваць на тонкiя лустачкi падсушанага чорнага хлеба. — самая папулярная сярод першых караняплодаў. Яна паспявае раней за ўсiх i ўпрыгожвае стол бела-ружовымi галоўкамi. Гарчычныя эфiрныя алеi, якiя ўтрымлiваюцца ў караняплодах i лiсцi, з’яўляюцца антысептыкамi i падаўляюць рост хваробатворных бактэрый. Акрамя таго, гэтыя алеi надаюць радысцы пiкантны, крыху гаркаваты смак i вастрыню, што садзейнiчае ўзбуджэнню апетыту, стымулюе выдзяленне страўнiкавага соку i актывiзуе страваванне. Таму радыска абавязкова павiнна прысутнiчаць на вашым стале хоць бы ў выглядзе вось такой салаты: 100 г тварагу разатрыце са смятанай (кефiрам, ёгуртам без цукру) да аднароднага стану. Радыску, пятрушку, салату дробна пасячыце, змяшайце з тварагом i пасалiце. Такую салату можна есцi асобна, а можна намазваць на тонкiя лустачкi падсушанага чорнага хлеба.Бясспрэчна, каралевай сярод веснавых "пастаўшчыкоў" вiтамiнаў з’яўляецца зялёная цыбуля. Вучоныя падлiчылi, што аптымальнай дозай спажывання цыбулi для чалавека будзе 7—10 кiлаграмаў у год. Яшчэ старажытныя ўрачы сцвярджалi, што няма нiводнай хваробы, пры якой цыбуля не прынесла б хвораму палёгкi. Цыбуля ўмацоўвае страўнiк, узбуджае апетыт, дапамагае ад ангiны i бранхiту, садзейнiчае знiжэнню ўзроўню цукру i халестэрыну ў крывi. Але пры вострых захворваннях нырак, печанi, страўнiка яе трэба ўжываць з асцярожнасцю. Ну, а "каралём зяленiва" называюць шпiнат. Акрамя звычайных для кожнай раслiны бялкоў, тлушчаў, клятчаткi, арганiчных кiслот, ён утрымлiвае флаваноiды i багаты, збалансаваны самой прыродай, вiтамiнна-мiнеральны комплекс, у якi ўваходзяць правiтамiн А, вiтамiны Е, В1, В2, Р, К, D2, злучэннi ёду, жалеза, магнiю, фосфару, фтору, цынку. Шпiнат карысны пры вялым кiшэчнiку, метэарызме, нервовым знясiленнi, цукровым дыябеце i гiпертанii, для прафiлактыкi рахiту ў дзяцей, аднак ён не рэкамендуецца для тых, хто пакутуе ад моча-, жоўцекамянёвай хваробаў i падагры. Каляровае пюрэ (спецыяльна для дзяцей) Прыгатуйце звычайнае бульбяное пюрэ. Падзялiце яго на тры часткi. Адну афарбуйце, змешваючы з сокам шпiнату, у зялёны колер, другую — з сокам буракоў — у чырвоны колер. На талеркi выкладвайце пюрэ, чаргуючы колеры так, як вам падабаецца. Зверху страву палiце растопленым сметанковым маслам i падайце на стол. Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым адолець агульную слабасць, нiзкую працаздольнасць, вяласць i санлiвасць? Як змагацца з лiшнiмi кiлаграмамi, набранымi за зiму? Толькi не дарагiмi |
|