21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гаспадар без гаспадаркі

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гаспадар без гаспадаркі

Цi толькi ў ляноце прычына?

Мая бабуля Соня жыве ў вёсцы Параднi, што на Мiёршчыне. Колькi сябе памятаю, яна трымала вялiкую гаспадарку: дзвюх кароў, каня Буланчыка, свiней, курэй, ката. Побач з домам быў дагледжаны яблыневы сад i два вялiкiя агароды. Зараз бабуля часта скардзiцца на боль у нагах, раз, а то i два разы на год падлечваецца ў бальнiцы. Агароды раздала суседзям, яблынi летась далi небагаты ўраджай, а з гаспадаркi застаўся толькi кот Дымок.

Хвалюе iншае. З кожным годам усё больш беларускiх вяскоўцаў працаздольнага ўзросту самавольна адмаўляецца ад гаспадарак.

— Былi часы, калi жыхары вёскi Цэнтральная (Іўеўскi раён) выганялi на пашу 100 кароў, — расказвае прадавец мясцовай крамы Янiна Саўсян. — Цяпер добра, калi 20 налiчыце.

У халадзiльнiку разгледзела рэшткi смятаны, малака, масла.

— Хутка разбiраюць малочныя прадукты, — злавiла мой погляд Янiна Саўсян. — Толькi паспявай заказваць. Аднаго малака за тыдзень выносяць з крамы амаль 100 лiтраў.

"Не жадаюць маладыя працаваць", — уздыхнула, пачуўшы нашу размову, мясцовая бабулька. Але цi толькi ў ляноце прычына?

З Таццянай Краснiцкай, маладой i дагледжанай жанчынай, я пазнаёмiлася ў вёсцы Алесiна Смалявiцкага раёна. Яна працуе стаматолагам у мясцовым фельчарска-акушэрскiм пункце ўжо 10-ты год.

— Пераехалi сюды з мужам са Смалявiчаў, — расказвае Таццяна. — Нам адразу ж выдзелiлi дамок з зямельным надзелам i хлеўчуком. Хлеў муж адразу ж перарабiў у гараж. А на зямлi першы год пасадзiлi бульбу. Наняць трактар, каб апрацаваць зямлю, — не таннае задавальненне. Вось i вырашылi на сямейнай нарадзе, што выгадней пяць мяхоў бульбы купiць на рынку, а на зямлi пасеялi траву, пасадзiлi сад.

— Вы прыязджайце сюды летам, — запрашае старшыня Курганскага сельскага Савета дэпутатаў (гэты сельвыканкам летась у раёне стаў лiдарам па закупцы малака ў насельнiцтва) Антанiна Цяглiк, — такiх лiлей i ружаў, як у Танi, няма ва ўсiм сельсавеце.

— Гаспадарку таксама нiколi не трымалi, — працягвае Таццяна. — Па-першае, гаспадарка — што малое дзiця: не пакiнеш без дагляду. А прывязваць сябе да дому так, каб нiкуды ад’ехацца нельга было, не хочацца. Па-другое, падлiчыла, што грошы, укладзеныя ў гаспадарку, не акупляюцца. Вось я i набываю мяса i яйкi ў краме. Дзякуй Богу, гэтага дабра там хапае. А малако бяру ў суседкi па 4 тысячы за трохлiтровы слоiк.

— Сапраўды, нявыгадна трымаць гаспадарку, — падтрымалi Таццяну работнiцы ФАПа. — I гэта не толькi наша перакананне, гэтак лiчыць амаль уся вёска. 10 гадоў таму ў Алесiна было 50 кароў. Зараз засталося толькi 6. Свiней i курэй трымаюць, у асноўным, пажылыя людзi. Не на продаж, а для сябе.

— Ну самi падумайце, адзiн кiлаграм жывой вагi каштуе 6 тысяч рублёў, — разважае Наталля Мiхайлаўна, калега Таццяны. — Калi прадаць кабанчыка за бясцэнак, а пасля ў краме каўбасу набываць па 20 тысяч за кiлаграм, то навошта тады было "гарбацiцца" столькi часу?

— А я большую частку мяса аддаю дзецям, — кажа Антанiна Цяглiк. — А сала важу на рынак i прадаю. Добра, як ёсць свая гаспадарка. Аднойчы (гэта было чатыры гады таму) мне вельмi захацелася набыць пральную машыну. А патрэбнай сумы на той час не было. Вось i вырашыла прадаць двух кабанчыкаў, а выручаныя грошы патрацiць на ажыццяўленне сваёй мары. I да сёння пакупкай нацешыцца не магу.

  Пенсiянерку Яўгенiю Мiкалаеўну Дзяркач, пераможцу раённага конкурсу на лепшую сядзiбу з вёскi Кленiк Нiз, засталi з анучай у руках: руплiвая гаспадыня мыла вокны.

— Пакуль сiлы ёсць, буду гадаваць i кароўку, i свiней, i трусоў, i курэй, буду саджаць агарод, — упэўнена гаворыць Яўгенiя Мiкалаеўна. — Я тут наводшыбе вёскi адна засталася. Вунь, бачыце, хаты стаяць — але ўсе пустыя. Нават пагаварыць няма з кiм. Але я не бядую: выйду, з кароўкай паразмаўляю, з сабакамi. Усё ж весялей. I заўсёды пры справе.

— А цi выгадна трымаць гаспадарку?

— Выгадна, чаму ж не, — кажа галоўны бухгалтар у мiнулым. — Ну няхай я за апрацоўку надзела вясной аддам 150 тысяч (наймаю трактар). Дык затое круглы год не трэба будзе трацiць грошы на бульбу, буракi, моркву, цыбулю, кабачкi, перцы... Безумоўна, калi сам рабiць не можаш i для таго, каб выкапаць бульбу цi нарыхтаваць сена карове, трэба наняць людзей — то якая тут выгада. А я што сама не зраблю, тое дзецi дапамогуць. Добра, жывуць непадалёку — у Смалявiчах i ў Жодзiне. Лiшкi малачка я здаю дзяржаве. Летась за сезон больш як 3 тоны здала. Вось мне i капейка да пенсii.

— А чаму тады ва ўсёй вёсцы толькi 3 кароўкi засталося?

— У нас моладзi амаль няма. А старых сiлы пакiдаюць.

Паводле слоў старшынi сельсавета, у той час як колькасць кароў у хатнiх гаспадарках змяншаецца, колькасць коз узрастае.

Вось i 84-гадовая Ева Аляксееўна Сiрата з вёскi Курганне, якая жыве разам з дачкой i зяцем, вось ужо больш як два гады таму перайшла з каровiнага малака на казiнае.

— Прадалi карову, бо не пад сiлу стала столькi сена нарыхтоўваць. Але чалавеку, якi вырас на малацэ, ужо складана адмовiцца ад яго. Вось падумалi i вырашылi завесцi казу. Зараз нацешыцца з яе не можам. Казiнае ж малако не толькi нам, але i ўнукам, i праўнукам даспадобы.

* * *

Паводле слоў старшынi Смалявiцкага раённага Савета дэпутатаў Генадзiя Меркуля, з года ў год у раёне змяншаецца колькасць кароў, якiя знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi. Рынак насычаны малочнай прадукцыяй, таму кароў трымаюць толькi людзi старой загартоўкi цi тыя, хто атрымлiвае ад гэтага маральнае задавальненне. 66 % насельнiцтва раёна хатняй жывёлы не трымае наогул.

— А як заахвочваеце людзей?

— Каб здавалi маладняк БРЖ (буйной рагатай жывёлы) у СВК, вызначаны надбаўкi да закупачных цэнаў па 1000 рублёў за кожны кiлаграм. Толькi летась выплацiлi 8 млн 736 тысяч надбавак.

Мясцовыя жыхары маюць магчымасць набыць у СВК па сабекошце корм для жывёлы. Колькасць сена, саломы, збожжа, якiя яны могуць купiць па льготным кошце, будзе залежаць ад колькасцi рэалiзаванага дзяржаве за год малака.

Каб падтрымаць мясцовае насельнiцтва, па рэкамендацыi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання з вясны 2008 года мясцовы малочны завод прымаў малако ад насельнiцтва па адной тысячы за лiтр. Толькi вось апошнiя месяцы завод працуе са статкамi. У сувязi з гэтым з 1 красавiка закупляем малако, як i па ўсёй краiне, па 665 рублёў за лiтр (плюс 75 рублёў надбаўкi да закупачных цэнаў за лiтр малака). Даводзiм да людзей i яшчэ адну непрыемную навiну: з красавiка базiсную тлустасць малака паднялi з 3,4% да 3,6%.

Намеснiк начальнiка Дзяржаўнай харчовай iнспекцыi па якасцi i стандартызацыi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Ганна Хатэнка:

— Што датычыцца базiснай тлустасцi, то такiя змены былi ўнесены ў Пастанову Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi краiны № 5 ад 29 студзеня 2009 года. Рашэнне аб павелiчэннi прынята з мэтай умацавання экспартных пазiцый. Так беларуская прадукцыя будзе больш адпавядаць патрабаванням да аналагiчных тавараў у Еўрасаюзе.

* * *

P.S. Трымаць цi не трымаць гаспадарку, кожны вырашае сам. Як кажуць, гаспадар — пан. Толькi вось чарговы раз, калi праязджаю праз вёску i бачу ля хаты замест агарода дыванок з кветак, а на пашы кароў, якiх можна пералiчыць на пальцах, пытаюся ў сябе: няўжо мае дзецi змогуць даведацца пра сапраўднае вясковае жыццё толькi з кнiжак?

Трымаць цi не трымаць гаспадарку, кожны вырашае сам. Як кажуць, гаспадар — пан. Толькi вось чарговы раз, калi праязджаю праз вёску i бачу ля хаты замест агарода дыванок з кветак, а на пашы кароў, якiх можна пералiчыць на пальцах, пытаюся ў сябе: няўжо мае дзецi змогуць даведацца пра сапраўднае вясковае жыццё толькi з кнiжак?

Надзея ДРЫЛА.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

 

Па каментарый я звярнулася да намеснiка начальнiка ўпраўлення ўдасканалення эканамiчнага механiзма гаспадарання Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Уладзiмiра КРАСОЎСКАГА:

— Колькасць уласных падсобных гаспадарак у рэспублiцы з кожным годам змяншаецца. Калi летась iх было 1 млн 126 тысяч 600, то сёлета — 1 млн 107 тысяч 800. Перакананы: нельга прымусiць вяскоўца весцi гаспадарку. Але тых, хто жадае гадаваць карову, свiней, трэба падтрымлiваць, ствараць умовы для такой працы. З гэтай мэтай летась Урад i прыняў пастанову "Аб некаторых пытаннях развiцця i падтрымкi ўласных падсобных гаспадарак грамадзян".

Згодна з гэтым дакументам, мясцовыя органы ўлады павiнны штогод выдзяляць людзям, якiя вядуць гаспадаркi, надзелы лугавых зямель для нарыхтоўкi кармоў (у разлiку не менш як дзве тоны на адну карову (каня). А малаказаводы — аплачваць паслугi па нарыхтоўцы малака ў насельнiцтва ў памеры 20 % ад закупнай цаны малака першага гатунку.

Мiнiстэрства эканомiкi зацвердзiла гандлёвыя надбаўкi на камбiкармы, якiя рэалiзуюцца насельнiцтву: яны складаюць не больш за 15 % да адпускных цэнаў арганiзацый-вытворцаў. Акрамя таго, пастановай зацверджана Палажэнне аб парадку выплаты ў 2009 годзе сродкаў рэспублiканскага бюджэту на стымуляванне вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi, якая закупляецца ў вяскоўцаў. Гэта надбаўкi да закупачных цэнаў на маладняк БРЖ у памеры 1000 рублёў за кiлаграм i на бульбу, якая iдзе на крухмальныя заводы, у памеры 150 рублёў за кiлаграм. На малако, якое закупляецца ў насельнiцтва, вызначана надбаўка ў памеры 75 рублёў за кiлаграм базiснай тлустасцi.

Разглядаецца пытанне, каб у 2009-2010 гадах людзi, са згоды кансультацыйнага савета, якi маецца ў кожным раённым цэнтры, маглi браць у "Белаграпрамбанку" льготныя крэдыты на мэты, звязаныя з фiнансаваннем вытворчасцi ва ўласных гаспадарках.

Вучоныя НАН распрацоўваюць палажэнне аб парадку стварэння i дзейнасцi кааператываў па развiццi i падтрымцы асабiстых гаспадарак i палажэнне аб таварыствах узаемнага крэдытавання грамадзян, якiя вядуць уласную гаспадарку.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi толькi ў ляноце прычына? Мая бабуля Соня жыве ў вёсцы Параднi, што на Мiёршчыне. Колькi сябе памятаю, яна трымала вялiкую гаспадарку: дзвюх кароў,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика