І два за аднаго
І два за аднаго
Ягор Хрусталёў звольнiўся з АНТ па ўласным жаданнi Лiтаральна за адзiн дзень на Другiм нацыянальным тэлеканале адбылiся нечаканыя кадравыя змены. Першы намеснiк старшынi АНТ Ягор Хрусталёў, якi працаваў на канале з моманту яго стварэння ў 2002 годзе, 20 красавiка раптоўна напiсаў заяву аб звальненнi. У прэс-службе тэлеканала адзначаюць, што звольнiўся прадзюсар, аўтар i вядучы ток-шоу "Выбар" па ўласным жаданнi — "верагодна, таму, што атрымаў цiкавую i выгадную прапанову за межамi краiны". Тэлефонны нумар Ягора Хрусталёва пакуль што недаступны, але мяркуецца, што пасля некалькiх дзён тайм-ауту, вырашыўшы ўсе пытаннi, экс-супрацоўнiк АНТ пракаментуе сiтуацыю. На пасаду першага намеснiка старшынi праўлення ЗАТ "Другi нацыянальны тэлеканал" прызначаны Сяргей Хомiч, якi раней з’яўляўся кiраўнiком дырэкцыi ранiшняга вяшчання тэлеканала i вядомы таксама як прадзюсар праектаў "Адзiн супраць усiх", "Зорны цырк", "Бітва гарадоў". Што да ток-шоу "Выбар", то ў мiнулы панядзелак у ролi яго вядучага гледачы ўбачылi Сяргея Дарафеева; пасля эфiру было вырашана зацвердзiць яго ў гэтай ролi i надалей. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ягор Хрусталёў звольнiўся з АНТ па ўласным жаданнi Лiтаральна за адзiн дзень на Другiм нацыянальным тэлеканале адбылiся нечаканыя кадравыя змены. Пер |
|