Завяршаецца сяўба яравых збожжавых
Завяршаецца сяўба яравых збожжавых
Аб гэтым паведамiлi ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання. Яравыя збожжавыя i зернебабовыя (без кукурузы) пасеяны на 90 працэнтах запланаваных плошчаў. Сяўба гэтых культур поўнасцю завершана ў Гомельскай i Гродзенскай абласцях. У Брэсцкай вобласцi пасеяна 96,9 працэнта да плана, Мiнскай — 89,7 працэнта, Магiлёўскай — 81,2 працэнта, Вiцебскай — 67,9 працэнта. Прадаўжаецца сяўба лёну, цукровых буракоў, яравога рапсу, кукурузы i бульбы. Так, цукровыя буракi займаюць ужо 50 працэнтаў адведзеных пад iх плошчаў, лён — 29 працэнтаў, бульба — 14 працэнтаў. Кукуруза высаджана на 32 тыс. га, што складае амаль 4 працэнты да плана, яравы рапс — прыкладна на 2 тыс. га (7 працэнтаў да плана). У блiжэйшыя днi Мiнсельгасхарч ацэнiць, як паўплывалi замаразкi на стан азiмых культур. "Мы пастаянна кантралюем, як уплываюць умовы надвор’я на стан пасеваў, для нас гэта вельмi важнае пытанне, такiя даследаваннi праводзяцца рэгулярна, — расказалi спецыялiсты. — Аднак гаварыць аб тым, як паўплывалi апошнiя замаразкi на будучы ўраджай, пакуль рана. Іх наступствы можна будзе назiраць толькi праз тры-чатыры днi, тады i можна будзе ўбачыць, ёсць адмiранне пасеваў цi не, якiя пашкоджаннi азiмых". Пакуль нi адна з абласцей не прадастаўляла даныя аб тым, што халоднае з замаразкамi надвор’е прывяло да гiбелi азiмых. "Нi адзiн рэгiён не заявiў аб стратах", — сказалi ў Мiнсельгасхарчы. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiлi ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання. Яравыя збожжавыя i зернебабовыя (без кукурузы) пасеяны на 90 працэнтах запланава |
|