Паўторна забалочана 26 тысяч гектараў былых тарфянікаў
Паўторна забалочана 26 тысяч гектараў былых тарфянікаў
Агульная плошча праблемных зямель Беларусi, на якiх раней вялася прамысловая эксплуатацыя тарфяных радовiшчаў, складае каля 226 тысяч гектараў, паведамiў журналiстам намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Вiталь Кулiк. Сельскагаспадарчая рэкультывацыя такiх зямель не заўсёды дае станоўчы эфект. Лепш аднаўляць на месцы тарфяных радовiшчаў балотныя экасiстэмы. Праблема ў тым, што кожны год тут адбываецца каля 4,2 тыс. пажараў, агульная плошча выгарання торфу складае 6,2 тысячы гектараў. У краiне ўжо ўзноўлена больш за 26 тыс. га такiх балотаў. Пры фiнансавай падтрымцы глабальнага экалагiчнага фонду (iнвестыцыi каля 970 тысяч долараў) паўторна забалочваюцца яшчэ 42 тысячы гектараў былых тарфяных радовiшчаў. Сяргей КУРКАЧ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульная плошча праблемных зямель Беларусi, на якiх раней вялася прамысловая эксплуатацыя тарфяных радовiшчаў, складае каля 226 тысяч гектараў, паведа |
|