21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Труба кліча!

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Труба кліча!

Учора ў Нацыянальным выставачным цэнтры ў сталiцы па вулiцы Я. Купалы, 27 адкрылася 11-я мiжнародная выстава "Вада i цяпло". Гэта адзiны форум у краiне, што цалкам прысвечаны вода- i цеплазабеспячэнню. Праект прадстаўляе прадукцыю i абсталяванне па наступных напрамках: водападрыхтоўка i ачыстка вады; водаадвядзенне i ачыстка сцёкаў; ацяпленне; трубы i арматура; помпы i басейны; будаўнiчыя, мантажныя, сантэхнiчныя, рамонтныя i спецыяльныя работы; кандыцыянаванне i вентыляцыя. Сёлета на выставе будуць працаваць больш за 130 кампанiй з амаль двух дзясяткаў краiн. Па меркаваннi пастаянных удзельнiкаў, форум дае шырокiя магчымасцi для наладжвання прафесiйных сувязяў, пошуку новых дзелавых партнёраў. А журналiсты "Звязды" па традыцыi наведалi выставу яшчэ да яе афiцыйнага адкрыцця са сваiмi канкрэтнымi мэтамi: знайсцi на шматлiкiх стэндах тое, што можа зацiкавiць звычайнага пакупнiка, быць яму "па кiшэнi".

...Красамоўным пацвярджэннем першай часткi назвы выставы адразу ля ўвахода нас сустракае экспазiцыя Баранавiцкага камунальнага ўнiтарнага вытворчага прадпрыемства водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi "Водаканал". Яго прадукцыя — бутыляваная пiтная вада, якую яшчэ называюць "жывой вадой". Справа ў тым, што яна настоеная на крэменi. У прыродзе сустракаецца больш за 500 разнавiднасцяў гэтага каменя, але для актывавання прэснай вады выкарыстоўваюцца толькi пэўныя з iх. У Беларусi такiя крэменi адзначаны ў раёне Навагрудскага i Мiнс-кага ўзвышшаў i ў крэйдавых кар’ерах Брэстчыны. Як вядома, камень нейтралiзуе на атамным узроўнi нiтратныя злучэннi, адсарбiруе ў вадзе частку элементаў i шкодных для арганiзма рэчываў, а iншую частку пераўтварае ў бясшкодныя для чалавека злучэннi.

Спецыялiст па маркетынгу Святлана Сцяцко кажа, што iх прадпрыемства — адзiнае ў краiне, якое па ўласнай тэхналогii "гатуе" "жывую ваду". Прадукцыя пастаўляецца ў гандлёвую сетку паўсюдна, разлiваецца яна ў бутэлькi рознай ёмiстасцi. 5-лiтровая, напрыклад, у крамах каштуе 3250 рублёў.

...З прадукцыяй Мiнскага завода ацяпляльнага абсталявання знаёмы прынамсi кожны жыхар гарадской кватэры — па лiтых чыгунных радыятарах. Прадпрыемства з’яўляецца iх адзiным вытворцам у Беларусi i вырабляе — цяжка паверыць — з 1947 года, моманту адкрыцця завода. Вядома ж, за гэты час з’явiлiся iншыя сучасныя матэрыялы, але нiчога лепш за чыгун пад такiя мэты пакуль не прыдумалi: па цеплааддачы, устойлiвасцi да карозii.

— Да таго ж, напрыклад, аналагiчная iтальянская прадукцыя не правяраецца на цеплаўдар, у iх увогуле iншыя ўмовы падачы вады. Вы ж, напэўна, чулi пра затапленнi кватэр у шматпавярховiках? А наша яго вытрымлiвае, — расказала нам спецыялiст па маркетынгу i рэкламе завода Ірына Пляханава.

Акрамя таго, што прадпрыемства цалкам забяспечвае ўнутраны рынак у гэтай прадукцыi, яно яшчэ актыўна працуе з Казахстанам, Румынiяй, у яго моцныя дылеры ў Расii. Жыццё не стаiць на месцы, таму змяняецца i дызайн звыклых нам радыятараў, з’яўляюцца i навiнкi. Сярод апошнiх — невялiкi па сваёй вышынi радыятар, якi зручна будзе размяшчаць пад акном.

Яшчэ на заводзе працуе цэх мастацкага лiцця. Тут вырабляюць агароджы (побач з оперным тэатрам — прадукцыя якраз гэтага прадпрыемства), лаўкi, урны, кветачнiцы, камiны i iншае, зразумела, усё з чыгуну. Тут прымаюць нават заказы па чарцяжах заказчыка. Да месца будзе сказаць, што вядомы бабруйскi бабёр таксама быў адлiты цэхам мастацкага лiцця Мiнскага завода ацяпляльнага абсталявання. Гэтак жа, як i туфлiк Папялушкi, усталяваны перад адным з аршанскiх ЗАГСаў, якi так любяць "прымяраць" нявесты. Цэны на вырабы даволi дэмакратычныя. Скажам, адзiн падлакотнiк для лаўкi каштуе 82 тысячы рублёў. Iрына Пляханава зазначыла, што многiя заказваюць толькi адны падлакотнiкi, а драўляную частку лаўкi вырабляюць самастойна — кожны на свой капыл. Абавязкова дадам, што ўсе прадстаўленыя на выставе ўзоры мастацкага лiцця — вельмi прыгожыя.

Калi мы ўжо перайшлi ад "вады" да "цяпла", варта сказаць i некалькi слоў пра пячное i камiннае абсталяванне. Асабiста мяне ўразiла гатовая лiтая печ — усталёўвай i карыстайся — для загарадных дамоў i нават гарадскiх кватэр. Так, тут памылкi няма. Уявiце сабе чыгунную топку з празрыстымi — як у камiне — дзверцамi. Устаноўлена яна на своеасаблiвай назе-падстаўцы i можа варочацца вакол сваёй восi! Так, такая печ патрабуе ўстаноўкi сiстэмаў дымаходаў i выцяжкi, што, у сваю чаргу, патрабуе ўзгаднення такiх крокаў у адпаведных гарадскiх службах. Аднак, як запэўнiў намеснiк дырэктара беларускай кампанii (што возiць камiннае i пячное абсталяванне 12 брэндаў з сямi краiнаў свету) Дзмiтрый Клемята, намаганняў i часу гэта запатрабуе не больш, чым пры афармленнi перапланiроўкi ў гарадской кватэры. Каштуе, праўда, такая французская камiнная печ некалькi дарагавата для сярэдняга пакупнiка — каля 10 мiльёнаў рублёў разам з сiстэмамi дымаходаў i выцяжкi.

— Такiя вырабы дэманструюцца ў нас, хутчэй, як узоры тэндэнцыi сусветнай моды. Калi вам сапраўды патрэбны варыянт для абагрэву жылля, выбiрайце вось гэтую камiнную топку, — правёў далей па экспазiцыi Дзмiтрый Леанiдавiч. — Каштуе яна ўсяго 1,2 мiльёна рублёў, дазваляе ацяпляць жыллё плошчай да 120 квадратных метраў. Як мы жартуем, гэта варыянт для лянiвых i рацыянальных людзей. Працэс гарэння можна рэгуляваць па працягласцi i iнтэнсiўнасцi шляхам падачы i адтоку паветра.

...Зноў жа па традыцыi напрыканцы дададзiм: лепш самому ўсё адзiн раз пабачыць, чым некалькi пра тое ж — прачытаць. Выстава "Вада i цяпло" будзе працаваць да 24 красавiка ўключна. А, значыць, усiх зацiкаўленых — труба клiча!

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Нацыянальным выставачным цэнтры ў сталiцы па вулiцы Я. Купалы, 27 адкрылася 11-я мiжнародная выстава "Вада i цяпло". Гэта адзiны фор
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика