Каб папоўнiць працоўныя рэсурсы
Каб папоўнiць працоўныя рэсурсы
Консульскай службе Расii — 200 гадоў 15 мая 2009 года Расiйскай консульскай службе спаўняецца 200 гадоў. У гэты дзень iмператар Аляксандр І зацвердзiў прадстаўленне мiнiстра замежных спраў М.П. Румянцава аб стварэннi ў рамках МЗС "Экспедыцыi консульскiх спраў". з лацiнскай consul азначае "дарадчык"), не заўсёды можна ўявiць, наколькi шырокi сёння спектр яго дзейнасцi. Напрыклад, у Расii з верасня 2007 года дзейнiчае Дзяржаўная праграма па аказаннi садзейнiчання добраахвотнаму перасяленню ў Расiйскую Федэрацыю суайчыннiкаў, што пражываюць за мяжой. Куды павiнны звяртацца грамадзяне, якiя хочуць прыняць удзел у гэтай дзяржпраграме? Безумоўна ж, у расiйскае консульства. Пра гэты кiрунак дзейнасцi Пасольства Расii ў Мiнску нашаму карэспандэнту расказаў загадчык консульскага аддзела расiйскага дыпламатычнага прадстаўнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь У.А. Малышаў. — Уладзiмiр Аляксандравiч, хто можа стаць удзельнiкам гэтай дзяржпраграмы? I цi шмат ужо з’явiлася ахвотных? Маючы агульныя звесткi аб пытаннях, што вырашаюцца консулам (дарэчы, у перакладзе з лацiнскай consul азначае "дарадчык"), не заўсёды можна ўявiць, наколькi шырокi сёння спектр яго дзейнасцi. Напрыклад, у Расii з верасня 2007 года дзейнiчае Дзяржаўная праграма па аказаннi садзейнiчання добраахвотнаму перасяленню ў Расiйскую Федэрацыю суайчыннiкаў, што пражываюць за мяжой. Куды павiнны звяртацца грамадзяне, якiя хочуць прыняць удзел у гэтай дзяржпраграме? Безумоўна ж, у расiйскае консульства. Пра гэты кiрунак дзейнасцi Пасольства Расii ў Мiнску нашаму карэспандэнту расказаў загадчык консульскага аддзела расiйскага дыпламатычнага прадстаўнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь У.А. Малышаў. — Уладзiмiр Аляксандравiч, хто можа стаць удзельнiкам гэтай дзяржпраграмы? I цi шмат ужо з’явiлася ахвотных? — Праграма не абмяжоўвае кола патэнцыйных перасяленцаў, але пры гэтым падкрэслiвае, што менавiта суайчыннiкi, якiя выхаваны ў традыцыях расiйскай культуры, валодаюць рускай мовай i не жадаюць губляць сувязь з Расiяй, найбольш здольныя да адаптацыi ў расiйскiм грамадстве. У консульскi аддзел Пасольства Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiцы Беларусь ужо звярнулiся i запоўнiлi анкеты на ўдзел у дзяржпраграме 126 чалавек, а 49 сталi яе ўдзельнiкамi. — У якiя расiйскiя рэгiёны запрашаюцца перасяленцы? Цi можна па гэтай праграме пераехаць, напрыклад, у Маскву? — Дзяржпраграма накiравана не толькi на вырашэнне дэмаграфiчнай праблемы, але i на "запаўненне прабелаў" у працоўных рэсурсах у шэрагу рэгiёнаў. Таму суайчыннiкi запрашаюцца туды, дзе яны найбольш патрэбныя. У праграму не ўваходзяць буйныя мегаполiсы, у якiх няма недахопу ў працоўных рэсурсах. Рэгiёны, што ўдзельнiчаюць у Дзяржпраграме, падрыхтавалi свае схемы i парадак прыёму суайчыннiкаў, зыходзячы з мясцовых сацыяльна-эканамiчных умоў. Яны таксама вызначаюць, колькi чалавек iм патрабуецца, на якiя спецыяльнасцi i якой квалiфiкацыi. — Што гэта за рэгiёны? — У спiс "пiлотных рэгiёнаў", якiя першымi ўзялi ўдзел у Дзяржпраграме, увайшлi Цюменская, Калiнiнградская, Калужская, Лiпецкая, Тамбоўская, Цвярская, Новасiбiрская, Iркуцкая i Амурская вобласцi, Краснаярскi, Прыморскi i Хабараўскi краi. З сакавiка гэтага года суайчыннiкаў прымае i Курская вобласць. — Якую фiнансавую i матэрыяльную дапамогу выдзяляе расiйская дзяржава сваiм "новым грамадзянам"? — Поўны пакет дзяржаўнай падтрымкi перасяленцаў уключае ў сябе некалькi яе вiдаў. Па-першае, кампенсацыю выдаткаў на пераезд да будучага месца жыхарства i правоз асабiстай маёмасцi. Сям’i да трох чалавек уключна кампенсуюцца выдаткi на перавозку асабiстай маёмасцi 5-тонным кантэйнерам, сям’i, большай за тры чалавекi, — двума 5-тоннымi кантэйнерамi. Па-другое, кампенсацыю выдаткаў на аплату дзяржпошлiны за афармленне дакументаў, якiя вызначаюць прававы статус перасяленцаў на тэрыторыi Расii. Па-трэцяе, кампенсацыю мытных плацяжоў i падаткаў на вываз уласнай маёмасцi з краiны выезду. Па-чацвёртае, аднаразовая дапамога на ўладкаванне або так званыя пад’ёмныя. Па-пятае, штомесячная дапамога па беспрацоўi да набыцця грамадзянства Расii, але не больш за 6 месяцаў. Па-шостае, кампенсацыйны пакет удзельнiка Дзяржпраграмы, у якi ўваходзяць паслугi дзяржаўных i мунiцыпальных дзiцячых садкоў, адукацыйных устаноў, сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя i службы занятасцi. Па-сёмае, вызваленне ад выплаты мытных пошлiн, падаткаў i збораў на аўтамабiлi, хоць тут ёсць некаторыя абмежаваннi па колькасцi аўто i тэрмiнах iх набыцця. Выплачваюць кампенсацыю тэрытарыяльныя органы Федэральнай мiграцыйнай службы (ФМС) Расii пасля рэгiстрацыi сям’i па новым месцы жыхарства па фактычных, дакументальна пацверджаных выдатках. — Цi аказваецца дапамога ў вырашэннi жыллёвых праблем перасяленцаў? — Гэтае пытанне аддаецца на разгляд суб’екта Расiйскай Федэрацыi. Суб’ект у рамках рэгiянальнай праграмы можа аказваць перасяленцам, акрамя асноўнага пакета дзяржаўных гарантый, дадатковую падтрымку, у тым лiку па працаўладкаваннi i забеспячэннi жыллём. У некаторых рэгiёнах для ўдзельнiкаў Дзяржпраграмы выкарыстоўваюцца сiстэмы iпатэчнага жыллёвага крэдытавання. — Якi статус атрымлiваюць перасяленцы? I калi яны змогуць набыць расiйскае грамадзянства? — Прайшоўшы ўсе неабходныя працэдуры, суайчыннiк набывае статус удзельнiка Дзяржпраграмы, якi замацоўвае яго правы i абавязкi, а таксама абавязацельствы перад iм суб’екта Расiйскай Федэрацыi, якi яго прыняў. Удзельнiку Дзяржпраграмы выдаецца пасведчанне, якое дае прыярытэт на атрыманне дазволу на часовае пражыванне, на атрыманне пасведчання на права жыхарства i набыццё расiйскага грамадзянства. Больш падрабязна з Дзяржпраграмай, а таксама з iнфармацыйнымi матэрыяламi, распрацаванымi суб’ектамi Расii — удзельнiкамi Дзяржпраграмы, можна азнаёмiцца на сайце ФМС Расii: www.fms.gov.ry/ або Пасольства Расii ў Беларусi: www.belarus.mid.ru/, а таксама па тэлефоне ў Мiнску: 306 27 28 Пытаннi задаваў Барыс ЗАЛЕСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 мая 2009 года Расiйскай консульскай службе спаўняецца 200 гадоў. У гэты дзень iмператар Аляксандр І зацвердзiў прадстаўленне мiнiстра замежных спра |
|