Размеркаванне: як задаволіць i свае, i дзяржаўныя iнтарэсы?
Размеркаванне: як задаволіць i свае, i дзяржаўныя iнтарэсы?
На пытаннi, якiя датычацца парадку размеркавання i ўладкавання на першым працоўным месцы, адказваюць старшыня прафсаюзных камiтэтаў навучэнскай моладзi пры Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, намеснiк старшынi ЦК Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Раман ДАПІРА i галоўны прававы iнспектар працы ЦК Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Ларыса МАНЮК.
(Працяг, пачатак у нумарах за 15—18, 20 і 21 красавiка.) ( Дзяўчына заканчвае Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт. Яе бацькi жывуць у Мядзельскiм раёне. Яе таксама збiраюцца размяркоўваць у Мядзельскi раён, але яна хацела б знайсцi сабе месца ў мiнскай школе. Цi патрэбна ёй для гэтага рэгiстрацыя ў сталiцы? Калi ўдасца знайсцi ў сталiцы школу, дзе яе гатовы будуць узяць, цi зможа яна пераразмеркавацца? I як гэта робiцца? Выпускнiцу таксама цiкавiла, цi абавязана кiраўнiцтва сельскай школы забяспечваць маладых спецыялiстаў жыллём?
(Працяг, пачатак у нумарах за 15—18, 20 і 21 красавiка.) ( Дзяўчына заканчвае Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт. Яе бацькi жывуць у Мядзельскiм раёне. Яе таксама збiраюцца размяркоўваць у Мядзельскi раён, але яна хацела б знайсцi сабе месца ў мiнскай школе. Цi патрэбна ёй для гэтага рэгiстрацыя ў сталiцы? Калi ўдасца знайсцi ў сталiцы школу, дзе яе гатовы будуць узяць, цi зможа яна пераразмеркавацца? I як гэта робiцца? Выпускнiцу таксама цiкавiла, цi абавязана кiраўнiцтва сельскай школы забяспечваць маладых спецыялiстаў жыллём? У адпаведнасцi з пунктам 22 Палажэння аб размеркаваннi, установы адукацыi маюць права вырашаць пытаннi пераразмеркавання маладых спецыялiстаў на працягу аднаго года пасля атрымання прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў — пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай цi вышэйшай адукацыi i двух гадоў — пасля праходжання стажыроўкi (iнтэрнатуры) выпускнiкамi вышэйшых медыцынскiх устаноў адукацыi ў выпадку пераводу маладога спецыялiста з яго згоды ад аднаго наймальнiка да iншага (пункт 4 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь) па ўзгадненнi памiж iмi ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю (прафесiяй) i прысвоенай квалiфiкацыяй. Для рэалiзацыi ў дачыненнi да вас гэтай нормы заканадаўства патрэбная наяўнасць згоды трох бакоў: вашага наймальнiка, установы адукацыi, якая выдала вам мэтавае накiраванне, i арганiзацыi, дзе вы хацелi б працаваць. Майце на ўвазе, што вырашэнне пытання аб пераразмеркаваннi з’яўляецца правам, а не абавязкам установы адукацыi. Гэта значыць, што вам трэба будзе пераканаць камiсiю па размеркаваннi ў мэтазгоднасцi свайго пераразмеркавання. Жаданне вашага наймальнiка пацвярджаецца пiсьмова лiстом на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi, у якiм даецца згода на гэтае пераразмеркаванне. Жаданне ж арганiзацыi, у якой вы хацелi б працаваць, пацвярджаецца накiраваннем ва ўстанову адукацыi заяўкi аб пераразмеркаваннi вас на работу ў дадзеную арганiзацыю. Усе абставiны пераразмеркавання i вашы пажаданнi вы адлюстроўваеце ў заяве на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi. Адносна абавязку наймальнiка забяспечваць маладых спецыялiстаў жыллём звяртаем вашу ўвагу на адсутнасць у заканадаўстве Рэспублiкi Беларусь адпаведных нормаў. Аднак у шэрагу выпадкаў наймальнiкi i прафсаюзныя арганiзацыi садзейнiчаюць у вырашэннi жыллёвых праблем маладым спецыялiстам. ( Падкажыце, калi ласка, якiя могуць быць падставы для пераразмеркавання? У нашай арганiзацыi плануецца рэарганiзацыя, пасля якой працаваць па атрыманай спецыяльнасцi магчымасцi, хутчэй за ўсё, ужо не будзе. Што рабiць: пачынаць шукаць работу цi чакаць, што прапануе камiсiя па размеркаваннi? Згодна з пунктам 22 Палажэння аб размеркаваннi, права на пераразмеркаванне маюць усе катэгорыi, якiя карыстаюцца прэферэнцыямi пры размеркаваннi: гэта iнвалiды, сямейныя людзi, цяжарныя жанчыны i г.д., калi названыя абставiны з’явiлiся ўжо пасля размеркавання. Напрыклад, пераразмеркавацца па месцы праходжання службы мужа могуць жонкi асобаў, абраных на выбарную пасаду ў дзяржаўныя органы, Мiнiстэрства замежных спраў, накiраваных у службовую камандзiроўку, жонкi вайскоўцаў (за выключэннем вайскоўцаў, якiя праходзяць тэрмiновую службу, i курсантаў), супрацоўнiкаў Службы бяспекi Прэзiдэнiта Рэспублiкi Беларусь, органаў унутраных спраў дзяржаўнай бяспекi, фiнансавых расследаванняў, Камiтэта дзяржаўнага кантролю, мытных органаў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, пракурорскiх работнiкаў. Пераразмеркавацца можна i ў тым выпадку, калi ў размеркаванага маладога спецыялiста з’явiлiся медыцынскiя супрацьпаказаннi да работы па атрыманай спецыяльнасцi. У гэтым выпадку месца працы прадастаўляецца яму з улiкам стану яго здароўя. Падставай для пераразмеркавання могуць быць таксама: — адмова наймальнiка ў прыёме на працу маладому спецыялiсту, накiраванаму ў адпаведнасцi з заяўкай гэтага наймальнiка (дагаворам аб падрыхтоўцы спецыялiста). Тэарэтычна такое можа быць, бо заяўкi фармiруюцца загадзя; — немагчымасць забеспячэння месцам працы ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю (прафесiяй) i прысвоенай квалiфiкацыяй пасля заканчэння службы ва Узброеных Сiлах. Прынамсi, калi малады спецыялiст прызваны на службу ў армiю, то час, на працягу якога ён абараняе Айчыну, залiчваецца яму ў тэрмiн працы па размеркаваннi. А калi пасля службы ў армii хлопец збiраецца працаваць паводле размеркавання, ён абавязаны пiсьмова папярэдзiць пра гэта наймальнiка; — спыненне працоўнага дагавора з маладым спецыялiстам у вынiку аднаўлення на працы работнiка, якi раней займаў гэту пасаду, парушэння вызначаных правiлаў прыёму на працу (пункты 2 i 3 артыкула 44 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь); — скасаванне працоўнага дагавора па iнiцыятыве наймальнiка ў выпадку лiквiдацыi арганiзацыi, спынення дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, скарачэння колькасцi i штату работнiкаў; — перавод маладога спецыялiста з яго згоды ад аднаго наймальнiка да iншага (пункт 4 артыкула 35 Працоўнага кодэкса) па ўзгадненнi памiж iмi ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю (прафесiяй) i прысвоенай квалiфiкацыяй; — адлiчэнне з установы адукацыi, дзе малады чалавек атрымлiваў адукацыю больш высокага ўзроўню на дзённай форме навучання. Яшчэ адзiн важны момант. Раней у маладых спецыялiстаў не было магчымасцi пераразмеркавацца нават калi наймальнiк пастаянна затрымлiваў iм выплату заработнай платы. Цяпер парушэннi наймальнiкам працоўнага заканадаўства, калектыўнага цi працоўнага дагавора з’яўляюцца падставай для скасавання па патрабаваннi работнiка працоўнага дагавора i наступнага пераразмеркавання. Як мы ўжо казалi раней, на працягу двух гадоў пасля заканчэння ВНУ iх выпускнiкi, якiя прыступiлi да працы па размеркаваннi i з’яўляюцца маладымi спецыялiстамi, абавязаны паведамляць у камiсiю па размеркаваннi аб усiх змяненнях, звязаных з iх вучобай i работай. А ўстанова адукацыi абавязана адсочваць усе iх перамяшчэннi. Для вырашэння пытання аб пераразмеркаваннi трэба звярнуцца ва ўстанову адукацыi, якая ажыццяўляла размеркаванне, з адпаведнай заявай i дадаць да яе дакументы, якiя пацвярджаюць ваша права на пераразмеркаванне. У тым выпадку, калi камiсiя прыме рашэнне аб пераразмеркаваннi, малады спецыялiст атрымае новае пасведчанне аб накiраваннi на працу. Часткай 7 пункта 22 Палажэння аб размеркаваннi вызначана, што ў выпадку немагчымасцi забеспячэння пры пераразмеркаваннi месцам працаўладкавання ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю (прафесiяй) i прысвоенай квалiфiкацыяй малады спецыялiст пры наяўнасцi падстаў для вызвалення ад вяртання сродкаў, выдаткаваных дзяржавай на яго падрыхтоўку, мае права звярнуцца ва ўстанову адукацыi па даведку аб самастойным працаўладкаваннi. Праўда, у гэтым выпадку малады спецыялiст, якi атрымае такую даведку, страчвае статус маладога спецыялiста. Надзея НIКАЛАЕВА. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi, якiя датычацца парадку размеркавання i ўладкавання на першым працоўным месцы, адказваюць старшыня прафсаюзных камiтэтаў навучэнскай моладз |
|