21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Любані зносяць драўляную сінагогу

26.08.2009 15:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23 апреля 2009 Общество
Наша Ніва Любанская сінагога(фота са старонкі globus.tut.by)У Любані паводле рашэння мясцовых уладаў зносяць драўляную сінагогу. Руйнаванне, што пачалося ў суботнік 11 красавіка і супала з габрэйскім святам Пэсах, працягваецца. Цяпер ад двухпавярховага будынка сінагогі застаўся адзін паверх.

Рэстаўратар і даследчык габрэйскай архітэктурнай спадчыны ў Беларусі Алесь Астравух кажа: "Учора (у аўторак) быў у Любані. Цэнтральная плошча Любані перакрытая, стаяць пажарныя машыны, а рабочыя разам з працаўнікамі МНС працягваюць разбіраць сінагогу".

Сінагога ў Любані каштоўная тым, што там быў рабінам вядомы юдэйскі аўтарытэт і вядомы тлумач габрэйскага закона Мошэ Файнштэйн. Пачуць яго тлумачэнні і пастановы ў Любань, дзе Файнштэйн быў галоўным рабінам з 1921 да 1937, з’язджаліся габрэі мала не з усяго свету. На сынагозе вісела мемарыяльная шыльда, зробленая на беларускай, іўрыце і ангельскай мове.

Аднак гэта не паўплывала на рашэнне мясцовых уладаў аб зносе. Паколькі сінагога не ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, рашэння пра яе разбурэнне мясцовыя ўлады могуць прымаць самастойна. Былую сінагогу прызналі непрыдатнаю для эксплуатацыі, а на яе месцы пабудуюць гандлёвы цэнтр. Алена Кайда, выконваючая абавязкі старшыні аддзелу па ідэалагічнай працы Любанскага райвыканкаму кажа: "Будынак даўно страціў сваю гістарычную каштоўнасць. Ужо ў 1921 годзе сінагогу, пабудаваную ў ХХ стагоддзі аддалі пад клуб. Будынак шмат разоў перабудоўваўся. Дарэчы, побач стаіць другая сінагога, пабудаваная ў ХІХ стагоддзі, пытанне пра знос якой не разглядаецца. Менавіта на яе была перанесена мемарыяльная шыльда".

Па гарачых слядах грамадскае аб’яднанне "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі культуры" на чале з Антонам Астаповічам падала ў Любанскі райвыканкам афіцыйны запыт наконт факта зноса будынка сінагогі. З райвыканкаму быў атрыманы афіцыйны адказ за подпісам старшыні Любанскага райвыканкаму Васіля Акуліча, дзе пішацца, што "прааналізаваўшы значнасць дадзеных будынкаў (двух любанскіх сінагог — кар.) для горада і іх тэхнічны стан, прынята рашэнне аб зносе будынка ўзведзенага ў ХХ ст.".

"Шкада, што сінагога, што перажыла ўсе войны, рэжымы, Галакост нарэшце, — працягвае Астравух, — і раптам такое ў мірныя часы… Непрыемна чуць ад мясцовых уладаў нешта кшталту "мы таксама хочам, як вы ў Мінску — цёплыя туалеты і прыгожыя новыя плошчы".

У Беларусі 6 драўляных сінагогаў: у Лепелі, Івянцы, Воранаве, Драгічыне і да нядаўняга дзве было ў Любані.

ЛК, з выкарыстаннем матэрыялаў з belsat.eu

Хроніка разбурэння будынкаў сінагог у Беларусі:

2001 — разбураны будынак сінагогі на мінскай вуліцы Дзімітрава.

2006 — спыніла сваё існаванне будынак сінагогі ў Шчучыне.

2008 — Разбураны парэшткі сінагогі ў Гарадку Маладзечанскага раёну.

2009 — руйнуеццца будынак сінагогі ў Любані.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 апреля 2009 Общество Наша Ніва Любанская сінагога(фота са старонкі globus.tut.by)У Любані паводле рашэння мясцовых уладаў зносяць драўляную сінагогу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика